Перайсці да зместу

ФК Баварыя Мюнхен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баварыя Мюнхен
FC Bayern München logo (2017).svg
Поўная назва Fußball-Club Bayern München
Мянушкі Der FCB (ФКБ)
Die Roten (Чырвоныя)
Die Bayern (Баварцы)
FC Hollywood (ФК Галівуд)
Заснаваны 27 лютага 1900
Горад Мюнхен, Германія
Стадыён Альянц Арэна
Умяшчальнасць: 69 901
Прэзідэнт Ян-Крысціян Дрэзен[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Бундэсліга
2022/23 1 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Баварыя» Мюнхен (ням.: Fußball-Club Bayern München) ― нямецкі спартыўны клуб, што базуецца ў Мюнхене (Баварыя). Больш за ўсё вядомы футбольны клуб спартыўнай сістэмы «Баварыя», клуб з’яўляецца рэкардсменам па колькасці айчынных тытулаў: 33-разовы чэмпіён Германіі і 20-разовы ўладальнік кубка краіны.

Клуб быў заснаваны ў 1900 годзе адзінаццацю ігракамі па ініцыятыве Франца Джона. Нягледзячы на тое, што ў 1932 годзе стаў чэмпіёнам Германіі, да 1963 года каманда выступала ў ніжэйшых лігах. На пачатку і ў сярэдзіне 70-х гадоў клуб дабіўся неверагодных поспехаў, тройчы запар перамагаючы ў нацыянальным чэмпіянаце (1972, 1973, 1974) і столькі ж разоў у Лізе чэмпіёнаў (1974, 1975, 1976). Капітанам каманды тады быў легендарны Франц Бекенбаўэр.

З 2006 года хатнія гульні праводзіць на «Альянц Арэне». Да гэтага 33 сезоны запар клуб праводзіў гульні на Алімпійскім стадыёне.

Акрамя футбольнага клуба «Баварыя» таксама ёсць клубы па шахматах, гандболе, баскетболе, гімнастыцы, боўлінгу, пінг-понгу.

27 мая 2023 года ў апошнім матчы сезона 2022/2023 «Баварыя» перамагла «Кёльн» з лікам 2:1. У той жа дзень яе асноўны канкурэнт «Барусія» Дортмунд страціла ачкі ў матчы з «Майнцам» — 2:2. Дзякуючы гэтаму абодва клуба атрымалі аднолькавую колькасць ачкоў у чэмпіянаце, але дзякуючы лепшай розніцы забітых-прапушчаных галоў, чэмпіёнства было прысуджана «Баварыі» Мюнхен. Такім чынам мюнхенскі клуб 11 раз запар стаў чэмпіёнам краіны і 33-і раз у сваёй гісторыі.

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Германія Бр Мануэль Ноер (капітан) 1986
2 Францыя Аб Даё Упамекано 1998
3 Паўднёвая Карэя Аб Кім Мін Джэ 1996
4 Нідэрланды Аб Матэйс дэ Лігт 1999
6 Германія ПА Ёзуа Кіміх 1995
7 Германія Нап Серж Гнабры 1995
8 Германія ПА Леан Гарэцка 1995
9 Англія Нап Гары Кейн 1993
10 Германія Нап Лерой Санэ 1996
11 Францыя Нап Кінгслі Каман 1996
13 Камерун Нап Эрык Максім Шупо-Матынг 1989
15 Англія Аб Эрык Даер 1994
17 Іспанія Нап Браян Сарагоса 2001
18 Ізраіль ПА Даніэль Перэц 2000
Паз. Імя Нар.
19 Канада Аб Алфонса Дэвіс 2000
20 Сенегал Аб Буна Сар 1992
22 Партугалія Аб Рафаэл Герэйру 1993
23 Францыя Аб Саша Баэ 2000
25 Германія Нап Томас Мюлер 1989
26 Германія Бр Свен Ульрайх 1988
27 Аўстрыя ПА Конрад Лаймер 1997
28 Германія Аб Тарэк Бухман 2005
34 Харватыя ПА Лоўра Звонарак 2005
39 Францыя Нап Маціс Тэль 2005
40 Марока Аб Нусаір Мазраўі 1997
42 Германія ПА Джамал Мусіяла 2003
43 Германія Бр Том Рыцы Гюльзман 2004
45 Германія ПА Аляксандар Паўлавіч 2004