ФК Напалі
Напалі | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Società Sportiva Calcio Napoli S.p.A. | |||
Заснаваны | 1 жніўня 1926 | |||
Горад | Неапаль, Італія | |||
Стадыён |
Сан-Паола Умяшчальнасць: 60 240 |
|||
Уладальнік | Filmauro[d] | |||
Прэзідэнт | Аўрэліа Дэ Лаўрэнціс[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Серыя A | |||
2022/23 | 1 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
«Напалі» (італ.: Napoli) — італьянскі футбольны клуб з горада Неапаль. Заснаваны ў 1926 годзе. Трохразовы чэмпіён Італіі (1987, 1990, 2023), шасціразовы ўладальнік Кубка Італіі. Уладальнік Кубка УЕФА (1989). Колеры клуба — блакітна-белыя. Хатнія сустрэчы Напалі праводзіць на стадыёне «Сан-Паола». «Напалі» з’яўляецца адным з наймацнейшых клубаў Паўднёвай Італіі і чацвёртым клубам краіны паводле колькасці заўзятараў.
Пачынаючы з моманту заснавання ў 1926 годзе, клуб некалькі разоў змяняў назву. Першапачаткова ён называўся «Associazione Calcio Napoli», у 1964 годзе каманда была перайменавана ў «Società Sportiva Calcio Napoli» і звалася гэтак да 2004 года, калі «Напалі» спасцігла банкруцтва. Новы прэзідэнт Аўрэліа Дэ Лаўрэнціс адрадзіў клуб пад назвай «Napoli Soccer». У 2006 годзе ён вырашыў вярнуць старую назву — «Società Sportiva Calcio Napoli».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Папярэднікі
[правіць | правіць зыходнік]Футбол у Неапалі зарадзіўся ў 1904 годзе, калі англійскі марак Уільям Потс, яго кампаньён Гектар Баён і неапалітанцы Сальсі, Катэрына і Канфордзі заснавалі «Naples Foot-Ball & Cricket Club». Прэзідэнтам клубу стаў Амадэа Сальсі. Першы матч неапалітанцы згулялі з экіпажам англійскага карабля «Арабіка» і перамаглі з лікам 3:2. У 1906 годзе з назвы адпала слова «Cricket» і клуб стаў называцца проста «Naples Foot-Ball Club».
З прычыны, што ў ранніх розыгрышах чэмпіянату Італіі клубы з поўдня краіны ўдзелу не прымалі «Наплес» працягваў гуляць з маракамі суднаў, якія заходзілі ў гавань, або выступаўчы ў Кубку Выкліку Ліптана, дзе спаборнічалі клубы Неапаля і Палерма. Двойчы, у 1909 і 1911 гадах, «Наплес» перамагаў фіналы кубка. Дагэтуль колеры формы неапалітанцаў набылі звыклы выгляд — блакітныя майкі і белыя трусы.
У 1912 годзе адзін з заснавальнікаў «Наплес» Гектар Баён вырашыў заснаваць свой клуб — «Інтэрнацыянале». У той жа год «Інтэр» як і «Наплес» дэбютаваў у чэмпіянаце Італіі. Чэмпіянат, у той час, праходзіў па рэгіянальным прынцыпе, і клубы, такім чынам, мелі суперніцтва ў зоне Кампаніі. Але развіццю абедзвюх каманд перашкодзіла Першая сусветная вайна, а неўзабаве пасля яе, у 1922 годзе, клубы аб’ядналіся ў адзін — «Інтэрнаплес» (італ.: FBC Internaples). Датай заснавання цяперашняга «Напалі» лічыцца 1 жніўня 1926 года, калі кіраўнікі «Інтэрнаплеса» перайменавалі каманду ў «Associazione Calcio Napoli».
Тытулы
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Італіі (3):
- 1987, 1990, 2023
- Уладальнік Кубка Італіі (6):
- 1962, 1976, 1987, 2012, 2014, 2020
- Уладальнік Суперкубка Італіі (2):
- 1990, 2014
- Уладальнік Кубка УЕФА:
- 1989
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Станам на люты 2024 года.
|
|
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Напалі
- Афіцыйны сайт клуба (італ.) (англ.)
- Сайт заўзятараў (італ.)