Перайсці да зместу

Чырвоная Зорка (кінатэатр, Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кінатэатр
«Чырвоная Зорка»
53°54′01″ пн. ш. 30°20′01″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў
Тып будынка кінатэатр
Архітэктурны стыль канструктывізм[d]
Архітэктар Э. Лосер
Дата заснавання 1930
Дата пабудовы 1930 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000587шыфр 513Г000587
Матэрыял цэгла
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Чырвоная Зорка» — шырокаэкранны кінатэатр у Магілёве. Знаходзіцца ў гістарычным цэнтры горада, па адрасе вул. Першамайская, 14.

Кінатэатр у 1930 годзе

Найстарэйшы кінатэатр горада. Пабудаваны ў 1930 годзе па праекце інжынера Э. Лосера з цэглы, з элементамі канструктывізму, на месцы дарэвалюцыйнага кінатэатра «Чары», узведзенага ў 1909 годзе. У час Вялікай Айчыннай вайны разбураны, у 1948 годзе адноўлены, у 1954 годзе рэканструяваны[1].

План кінатэатра
Кінатэатр са скрыжавання

Будынак уяўляе сабой выцягнуты ў плане прамавугольнік, да якога перпендыкулярна далучаны касавая зала і паўцыркульны вестыбюль. У аснову архітэктурна-прасторавай кампазіцыі пакладзены прынцып проціпастаўлення аб'ёмаў. На галоўным фасадзе вестыбюль з шырокім зашкленнем кантрастуе з «глухой» вертыкальнай сценкай і нізкім аб'ёмам, дзе размешчаны службовыя памяшканні. Галоўны ўваход з боку тарцовага фасада вылучаны шырокай лесвіцай. Бакавыя фасады рытмічна членяцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі з боку фае[2].

Зноскі

  1. wiki.mogilev.by.
  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.