Горад Гюмры
| Горад
Гюмры
Գյումրի
|
||||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||||
Гюмры (арм. Գյումրի, да 1840 - Кумайры, у 1840-1924 - Александропаль, у 1924-1991 - Ленінакан) - другі па велічыні горад у Арменіі, размешчаны ў 126 кіламетрах ад Ерэвана, на Шыракскім плато, на ўсход ад ракі Ахуран. Цэнтр марза Шырак.
Геаграфія [правіць]
Сучасны Гюмры, які захаваў у сабе рысы старажытнага горада, размешчаны на вышыні 1550 метраў над узроўнем мора, у паўночна-заходняй часткі Арменіі. Знаходзіцца ў 8-9 бальнай сейсмічнай зоне. Гюмры перасякаецца цяснінамі Чэркез, Джаджур і інш.
Рэльеф - раўнінны, пакрыты азёрамі, рэкамі і лававых масівамі магутнасцю ў 350 метраў. Расліннасць стэпавая. У рачных далінах растуць акацыя, клён, ясень і інш
Клімат засушлівы. Зімой бываюць моцныя маразы - да -41 градуса па Цэльсіі. Летам параўнальна горача: да 36. На працягу года выпадае трохі ападкаў (у сярэднім 500 мм). Паветра адрозніваецца гаючымі ўласцівасцямі. На працягу года Гюмры атрымлівае каля 2500 гадзін сонечнага святла і цяпла.
Наваколлі Гюмры багатыя будаўнічымі матэрыяламі - туфам, базальтам, дыятамітамі, глінай, а таксама ўрадлівымі чарназёмнымі глебамі.
Па прамой лініі ад Гюмры да Чорнага мора - 196 км, да Каспійскага - 384 км.
Выбітныя асобы [правіць]
- Сяргей Мікалаевіч Мартынаў - Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь