Горад Дзятлава
| Горад
Дзятлава
|
||||||||||
|
|
||||||||||
Дзятлава (руск.: Дятлово, польск.: Zdzięcioł, літ.: Zietela) — горад ва ўсходняй частцы Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Дзятлаўскага раёна, на р. Дзятлаўка. У 165 км да паўднёвага ўсходу ад Гродна, 13 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня на лініі Баранавічы—Ліда. Аўтамабільныя дарогі злучаюць горад са Слонімам, Лідай, Навагрудкам. Насельніцтва 8,2 тыс. чал. (2006).
|
[правіць] Гісторыя
Упершыню згадваецца ў 1440—1450-я пад назвай Здятел. У 1498 вял. князь Аляксандр Ягелончык падарыў воласць Здятел вялікаму гетману літоўскаму К. І. Астрожскаму ў вечнае карыстанне і з правам заснаваць горад. К. І. Астрожскі пабудаваў тут у пач. 16 ст. замак («двор Здятело»), які некаторы час меў важнае абарончае значэнне і драўляную царкву (1508). У 1556 мястэчка Слонімскага павета. У 17 ст. Здзицел перайшоў ва ўладанне да Сапегаў. У 1624—1646 К. Сапега заснаваў касцёл, які часткова захаваўся да сённяшняга часу, пры ім дзейнічаў шпіталь. З 1685 уладанне Радзівілаў. У студзені 1708, падчас Паўночнай вайны (1700—1721), у ваколіцах Дзятлава некаторы час знаходзілася асноўная групоўка расійскіх войскаў, у горадзе на працягу тыдню кватэраваў Пётр I. Пасля мястэчка было занята шведамі якія спалілі яго разам з замкам. У 1751 Радзівілы пабудавалі ў Дзятлаве палац (Дзятлаўская сядзіба). З 1795 у Расійскай імперыі. Апошні ўладальнік Дзятлава Станіслаў Солтан прымаў удзел у паўстанні 1830—1831 гадоў, яго маёнткі былі канфіскаваныя. З 1921 у складзе Польшчы. З 1939 у БССР, з 1940 гарадскі пасёлак. У Вялікую Айчыную вайну акупанты знішчылі ў Дзятлаўскім раёне 12 тыс. жыхароў. У 1962—1965 у Слонімскім р-не. З 1990 — горад.
[правіць] герб i сцяг Дзятлава
Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1.12.2004 № 590.
[правіць] Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Ліпічанка».
[правіць] Культура
Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей.
[правіць] Выдатныя мясціны
- Дзятлаўскі касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі
- Спаса-Праабражэнская царква (пач. 20 ст.)
- Дзятлаўская сядзіба
- капліца (1813)
На цэнтральнай (былой гандлёвай) плошчы захаваліся каменныя дамы 17—19 ст.
[правіць] Вядомыя асобы
- Удальрык Крыштоф Радзівіл (1712—1770), пісьменнік, паэт і гісторык
