Горад Смаргонь
| Горад
Смаргонь
|
Смаргонь — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Смаргонскага раёна, на р. Оксна (левы прыток р. Вілія) і яе прытоку р. Гервятка. У 260 км да паўночнага ўсходу ад Гродна; чыгуначая станцыя на лініі Маладзечна—Вільнюс. Вузел аўтадарог на Маладзечна, Вільнюс, Крэва, Свір. Насельніцтва 36,7 тыс. чал. (2006).
|
[правіць] Гісторыя
Упершыню Смаргонь упамінаецца ў дакументах па гісторыі Вілейскай епархіі ў 1503 г. Вядомая як прыватнае мястэчка ў ВКЛ, уласнасць Зяновічаў, Радзівілаў, Пшездзецкіх. Звалася таксама Смургоні, у 19 ст. Смаргоні. У 1552 тут заснаваны кальвінісцкі збор. З 1590 пачалі працаваць папяровая мануфактура, школа, шпіталь. У Смаргоні ўпершыню сталі выпякаць абаранкі (смаргонкі). У 17 ст. Радзівілы заснавалі так званую «Смаргоньскую акадэмію» — жартоўная назва промыслу па лоўлі і дрэсіроўцы мядзведзяў. З 1795 Смаргонь у складзе Расійскай імперыі. Падчас вайны 1812 пры адступленні французскіх войскаў тут спыняўся Напалеон, перадаў камандаванне маршалу І. Мюрату і з'ехаў у Парыж. З таго часу дарогу Смаргонь—Ашмяны завуць Напалеонаўскай дарогай. У 1-ую сусветную вайну праз Смаргонь праходзіла лінія фронту, паселішча было разбурана. У 1920—1922 Смаргонь увайшла ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 — Польшчы. З 1939 у БССР, з 1940 горад, цэнтр раёна.
У 1985 г. горад Смаргонь быў выдзелены ў асобную адміністрацыйную адзінку абласнога падпарадкавання. У лістападзе 1996 г. адміністрацыйныя адзінкі Смаргонскі раён і горад Смаргонь былі аб'яднаны ў адну — Смаргонскі раён.
[правіць] Эканоміка
Прадпрыемствы машынабудаўнічай, металаапрацоўчай, харчовай, будаўнічых матэрыялаў, лёгкай прамысловасці. Гасцініца «Смаргонь».
[правіць] Культура
Смаргоньскі гісторыка-краязнаўчы музей. У горадзе праводзіцца Міжнародны конкурс камерных ансамбляў імя М. К. Агінскага. Спаса-Праабражэнская царква (1988—1990).
[правіць] Выдатныя мясціны
- Смаргоньскі касцёл Міхаіла Арханёла (колішні кальвінсцкі збор).
- Помнік Францішку Багушэвічу.
[правіць] Вядомыя асобы
- Уладзімір Някляеў, пісьменнік
- Ігар Рачкоўскі, ваенны дзеяч