Кукенойскае княства
Княства | |
Кукейнойскае княства | |
---|---|
|
|
|
|
Сталіца | Кукейнос |
Мова(ы) | Латгальская, селонская, земгальская |
Афіцыйная мова | латгальская мова, Selonian[d] і Semigallian[d] |
Рэлігія | Праваслаўе/Балтыйскае язычніцтва |
Форма кіравання | Манархія |
Дынастыя | Ізяславічы Полацкія |
Князь кукенойскі | |
• 1203—1208 | Вячка |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кукейноскае княства (лац.: Terra Kukonois, ням.: Fürstentum Kokenhusen) — удзельнае княства Полацкай зямлі ў ХІІ—ХІІІ стст., сталіца — горад Кукенойс (цяпер пас. Кокнесэ, Латвія).
Асноўная крыніца па гісторыі княства «Хроніка Лівоніі» Генрыха Латвійскага. У пачатку ХІІІ ст. ва ўладанні князя Вячкі, васала князя полацкага, дакладныя межы княства, а таксама час заснавання невядомыя.
Не атрымаўшы дапамогі ад полацкага сюзерэна, у 1205 годзе, Вячка перадаў палову (ці іншую частку) княства рыжскаму біскупу Альбрэхту фон Буксгеўдэну і атрымаў назад частку ў лен з абяцаннем абароны ад літоўцаў. У 1208 годзе Вячка спаліў Кукенойс і сышоў на Русь, тэрыторыя княства была цалкам занятая біскупам і ордэнам[1], але правы на яе яшчэ працяглы час заставаліся няпэўнымі.
Зноскі
- ↑ Генрих Латвийский. Хроника Ливонии. — С. 123—127.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Генрих Латвийский. Хроника Ливонии Архівавана 21 лютага 2020. / Введение, перевод и комментарии С. А. Аннинского — 2-е изд. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1938. — 185 с.
- Козлова Р. М. Забытые княжества Белой Руси: Кокна // Научные чтения, посвящённые Виктору Владимировичу Мартынову. Вып. 3. — Мн.: РИВШ, 2016. — 118 с. — С. 4-14.
- Лицкевич, О. В. Княжества Кукенойс и Герцике и их отношение к Полоцку в начале ХІIІ в.: некоторые наблюдения и данные // Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі: матэрыялы VIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Полацк, 1–2 лістапада 2022 г.). — Полацк: Полацкае кніжнае выдавецтва, 2022. — С. 181–195.