Масавае знішчэнне яўрэйскага насельніцтва, 1933-1945
Галакост, Шоа, Хурбн, Катастрофа (гл. тэрміналогія Галакоста і яе паходжанне): комплексная нацысцкая палітыка генацыду ў дачыненні да яўрэйскага насельніцтва, якая ўключала прававую дыскрымінацыю і расавую сегрэгацыю; гетаізацыю; інтэнсіўную эксплуатацыю яўрэйскага насельніцтва на прымусовых работах і ў вытворчасці (знішчэнне працай); сістэму рабавання яўрэйскага насельніцтва, пазбаўлення яго сродкаў да існавання. Мела мэтай «канчатковае развязанне яўрэйскага пытання» (ням.: Endloesung) — татальнае фізічнае знішчэнне яўрэйскага насельніцтва.[1]
Заходнія гісторыкі вызначаюць часавымі межамі ажыццяўлення такой палітыкі 1933 і 1945 гг.[1] За час ажыццяўлення гэтай палітыкі было забіта каля 60 % яўрэяў Еўропы і 35 % яўрэяў свету.
У міжнароднай памяці і свядомасці Халакост застанецца як яскравы прыклад варварства, безлітаснасці і безчалавечнасці. У наш час палітычны істэблішмент разглядае вывучэнне тэмы як ключавы кампанент у выхаванні талерантнасці.[1]
Змест |
Навука
Ужыванне тэрміну «Галакост» і пільная ўвага да гэтай тэмы разглядаюцца ў заходняй навуковай традыцыі як паказальнік інтэграцыі навуковай (гістарычнай) школы ў еўрапейскую і сусветную[1].
Асноўныя рысы
- Намераныя дзеянні па знішчэнні цэлай нацыі, уключаючы мужчын, жанчын і дзяцей, у выніку якіх загінула 60 % яурэяў Еўропы[2]. Акрамя таго, былі знішчаны таксама ад чвэрці да трэці цыганскага народу, каля 10 % палякаў[3], загинули каля 3 мільёнау[4] савецкіх ваннапалонных і інш.
- Сістэма дзеля масавага знішчэння людзей.
- Грандыёзныя міжнацыянальныя маштабы знішчэння.
- Жорсткия антыгуманныя медычныя эксперыменты над людзьмі, якія рэгулярна прывозділі да іх смерці.
Савецкая і беларуская гістарыяграфія
Савецкая гістарыяграфія не карысталася тэрмінам «Галакост», а толькі тэрмінамі «канчатковае развязанне…» і «генацыд», і неахвотна разглядала праблему масавага знішчэння яўрэйскага насельніцтва асобна ад масавага знішчэння савецкіх грамадзян. Беларуская гістарыяграфія 1990-х—2000-х гг. не разглядае тэмы Галакосту як адну з цэнтральных.[1]
Рэвізіянізм або адмаўленне Галакоста
Пасля вайны сталі з’яўляцца працы, аўтары якіх адмаўлялі наяўнасць халакосту ці цалкам, ці ў тым выглядзе, які прыняты афіцыйнай гістарычнай навукай. Гэтая плынь атрымала назву «рэвізіянізм». Адным з першых стаў Поль Расін’е (Paul Rassinier), сацыяліст, удзельнік Супраціву і з 1943 года вязень гітлераўскіх канцлагераў.[Крыніца?] Рэвізіяністы адмаўляюць наступнае:
- што існаваў план фізічнага вынішчэння яўрэеў;[Крыніца?]
- што існавалі «газавыя камеры» і «лагеры смерці», якія былі створаны для знішчэння людзей;[Крыніца?]
- што ў сферы панавання нацыянал-сацыялізма было забіта ад 5 да 6 млн яўрэеў.[Крыніца?]
Міжнародная супольнасць
Генеральная Ассамблея ААН ухваліла 27 студзеня, дзень вызвалення канцэнтрацыйнага лагера Асвенцым, як Міжнародны дзень шанавання ахвяр Галакосту.
У дзень 60-ай гадавіны Галакосту Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю з асуджэннем Галакосту[5]
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Разенблат…
- ↑ American Jewish Committee, Harry Schneiderman and Julius B. Maller, eds., American Jewish Year Book, Vol. 48 (1946—1947), Press of Jewish Publication Society of America, Philadelphia, 1946, page 599
- ↑ Tadeusz Piotrowski Poland's Holocaust — McFarland & Company, 1997. — С. 305. — 437 с. — ISBN 978-0786403714.
- ↑ Ueberschar Gerd R., Wette Wolfram. Unternehmen Barbarossa: Der Deutsche Uberfall Auf Die Sowjetunion, 1941 Berichte, Analysen, Dokumente — Frankfurt-am-Main: Fischer Taschenbuch Verlag, 1984. — С. 364—366. — ISBN 3-506-77468-9., са спасылкай на: Nachweisung des Verbleibes der sowjetischen Kriegsgefangenen nach dem Stand vom 1.05.1944 (Bundesarchiv/Militararchiv Freiburg, RH 2 / v. 2623).
- ↑ Remembering all Holocaust victims(англ.)
Літаратура
- Э. Іофе. Колькі ж яўрэяў загінула на беларускай зямлі ў 1941—1945 гг. // Беларускі гістарычны часопіс. 1997. № 4.
- Е. Розенблат. Терминология темы Холокоста: основные проблемы // Гістарычны альманах / Беларускае гістарычнае таварыства; пад рэд. А. Смаленчука. Том 9, 2003. — Гродна: [Б. м.], 2003. — 252 с. С.92—103.
- Dean, Martin: Robbing the Jews — The Cofiscation of Jewish Property in the Holocaust, 1935—1945, Cambridge University Press, 2008.
У Сеціве
- Халакост на Навагрудчыне
- Знішчэнне лідскіх яўрэяў
- Пра Папу Пiя XII i Халакост
- Iнстытут гiстарычнага рэвiзiянiзма (ЗША) (англ.) - рэвізіянізм Галакосту
| Другая сусветная вайна | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Расізм | ||
|---|---|---|
| Гісторыя | Апартэід · Халакост · Расавая дэмакратыя · Антырасізм ·Праваабаронцы | |
| Ідэалогіі | Перавага белых · Негрыцюд · Чорны расізм ·Сацыяльны дарвінізм · Нацызм · Расавая тэорыя · Кетуанан мелаю (англ.) | |
| Праявы | Істытуцыянальны расізм · Дзяржаўны расізм · Нянавісць · Расавая сегрэгацыя · Стэрэатып · Навуковы расізм · Рабства · Этнацыд | |
| Гвалт | Этнічная чыстка · Злачынства на глебе нянавісці · Міжрасавая вайна · Генацыд · Суд Лінча | |
| Рухі і арганізацыі | Ку-клукс-клан · Неанацызм · Базкурт · Нацыянальная партыя, ПАР · Нацыя ісламу · Чорныя пантэры | |
| Антирасизм | ЕКРН · Камітэт па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі · НАСПКН · Антыдыфамацыйная ліга · Антыфа · Рух за грамадзянскія правы (англ.) · Праграма па барацьбе з дыскрымінацыяй (Х'юман райтс фест) (англ.) · Прававы цэнтр па беднасці поўдня (англ.) · Сёрчлайт (англ.) | |
| Расізм паводле краін | Расізм у ЗША · Расізм у Расіі | |