Універсітэт Эрлангена — Нюрнберга

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Універсітэт Эрлангена-Нюрнберга
Friedrich-Alexander-Universität Erlangen-Nürnberg

Friedrich-Alexander-Universität Erlangen-Nürnberg logo.svg
Kollegienhaus universitaet-erlangen.jpg
Арыгінальная назва:

Friedrich-Alexander-Universität Erlangen-Nürnberg

Заснаваны:

1742

Рэктар:

Карл-Дытэр Груске

Студэнты:

27 299 (2009/10 год)

Прафесары:

550 (2010)

Выкладчыкаў:

12 000 (2010)

Размяшчэнне:

Эрланген, Нюрнберг

http://www.uni-erlangen.de

Універсітэт Эрлангена — Нюрнберга (ці Эрлангенскі ўніверсітэт, Універсітэт імя Фрыдрыха — Аляксандра ў Эрлангене і Нюрнбергу, ням.: Friedrich-Alexander-Universität Erlangen-Nürnberg) — універсітэт у Германіі. Быў заснаваны герцагам Фрыдрыхам Брандэнбург-Байрайцкім у 1742 годзе ў Байрайце, а ў 1743 годзе пераведзены ў Эрланген. Сродкі ўніверсітэта, першапачаткова вельмі абмежаваныя, паступова пашыраліся; шмат для ўніверсітэта было зроблена маркграфам Аляксандрам; універсітэт, з прычыны гэтага, носіць імя Фрыдрых — Аляксандраўскага. З 1889 года ўніверсітэт размяшчаецца ў адмыслова збудаваным для яго будынку. У былым маркграфскім палацы знаходзіцца ўніверсітэцкая бібліятэка (180 тыс. томаў, 1700 рукапісаў, калекцыя рысункаў галандскіх і нямецкіх вялікіх майстроў — Дзюрэра і інш.). У адмысловых будынках размяшчаюцца анатамічны, заолага-заатамічны, фізічны і фармакалагічны інстытуты і хімічная лабараторыя. Іншыя дапаможныя ўстановы ўніверсітэта: шпіталь, хірургічная, афтальмалагічная і акушэрская клінікі, патолагаанатамічны і фізіялагічны інстытуты, мінералагічны кабінет, батанічны сад. У 1901 годзе ва ўніверсітэце было студэнтаў — 977, слухачоў — 17, навучальнікаў было — 60. Перад універсітэтам помнік заснавальніку ўніверсітэта маркграфу Фрыдрыху.

У наш час ва ўніверсітэце навучаецца больш за 25 000 студэнтаў.

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйны сайт[правіць | правіць зыходнік]