Джон Стэйнбек

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Джон Стэйнбек

Джон Эрнст СТЭЙНБЕК (англ.: John Ernst Steinbeck; 27.2.1902, г. Салінас, ЗША20.12.1968) — амерыканскі пісьменнік.

Змест

[правіць] Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў Станфардскім універсітэце. Шмат падарожнічаў, працаваў журналістам.

[правіць] Творчасць

У ранніх раманах «Залатая чаша» (1929), «Невядомаму богу» (1933), «Квартал Тартылья-Флэт» (1935), цыкле апавяданняў «Райская паша» (1932), зборніку навел «Доўгая даліна» (1938) прасочваюцца рамантычныя тэндэнцыі. Сацыяльная праблематыка выяўлена ў рамане «Бітва з няпэўным зыходам» (1936) і аповесці «Пра мышэй і людзей» (1937). Вяршыня яго творчасці — раман «Гронкі гневу» (1939, экранізаваны ў 1940) пра лёс даведзеных да галечы фермераў, якія вандруюць па краіне ў пошуках працы; праз пакуты і нястачы героі ўсведамляюць сябе часцінкай абяздоленага народа. Ваенная і антыфашысцкая тэматыка адлюстравана ў кнізе нарысаў «Бомбы ўніз» і аповесці «Месяц зайшоў» (абедзве 1942). У пасляваеннай творчасці Дж. Стэйнбека (раманы «Кансервавы рад», 1945; «Аўтобус, які заблудзіў», 1947; «Добры чацвер», 1954; аповесць «Жамчужына», 1947) вылучаецца філасофскі раман «На ўсходзе ад раю» (1952, экранізаваны ў 1955), у якім сцвярджаецца думка пра здольнасць чалавека перамагчы зло ў сабе і дасягнуць любых духоўных вышынь. Аўтар эпахальнага рамана «Зіма трывогі нашай» (1961), які ідэяй маральнага ўзвышэння чалавека спрыяў новаму ўздыму амерыканскай ллітаратуры. Кніга нарысаў «Падарожжа з Чарлі ў пошуках Амерыкі» (1962) — даследаванне маральна-грамадскага клімату ЗША.

[правіць] Узнагароды

Нобелеўская прэмія па літаратуры 1962.

[правіць] Беларускія пераклады

  • Гронкі гневу: Раман / Джон Стэйнбек; Пер. на бел. мову С. Дорскага; Прадм. Г. Шупенькі. — Мн.: Маст. літ., 1993.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах