Канстанцін Андрэевіч Сумар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Андрэевіч Сумар
Сцяг Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Сцяг
9 сакавіка 2004 — 27 снежня 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Васіль Далгалёў
Пераемнік Анатоль Ліс
Сцяг Міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Сцяг
24 верасня 2001 — 9 сакавіка 2004
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Генадзь Навіцкі
Сяргей Сідорскі
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Ганна Дзейка
Старшыня Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь
31 сакавіка 2000 — 24 верасня 2001
Папярэднік Мікалай Дзямчук
Пераемнік пасада скасавана

Нараджэнне 15 студзеня 1949(1949-01-15) (75 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды
Ордэн Пашаны, Беларусь
Ордэн Пашаны, Беларусь
Медаль «За працоўную доблесць»
Медаль «За працоўную доблесць»

Канстанці́н Андрэ́евіч Су́мар (нар. 15 студзеня 1949, в. Вічын Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь (2001-2004), былы старшыня Брэсцкага аблвыканкаму (2004-2014).

Біяграфія

Скончыў у 1973 Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці вучоны-аграном, у 1987 — Мінскую вышэйшую партыйную школу. Член-карэспандэнт БІА.

З 1970 — Інжынер-гідрамеліяратар калгаса ім.У.І. Леніна Лунінецкага раёна.

У 1971-1975 — працаваў галоўным аграномам, намеснікам старшыні калгаса «Шлях Леніна» Лунінецкага раёна.

У 1975-1981 — Старшыня калгаса «Світанак» Лунінецкага раёна.

У 1981-1991 — Першы намеснік старшыні выканаўчага камітэта Лунінецкага раённага Савета народных дэпутатаў, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі, другі, першы сакратар Брэсцкага райкама КПБ.

У 1991-1995 — Старшыня Брэсцкага раённага Савета народных дэпутатаў, старшыня Брэсцкага райвыканкама.

У 1996-1998 — Намеснік начальніка Службы кантролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

У 1998-2000 — Першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама.

31 сакавіка 2000 быў прызначаны Старшынёй Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь[1], з 24 верасня 2001 года, калі Падатковы камітэт быў рэфармаваны ў Міністэрства па падатках і зборах, быў прызначаны Міністрам.[2]

9 сакавіка 2004 быў прызначаны Старшынёй Брэсцкага аблвыканкама,[3] а 27 снежня 2014 Указам Прэзідэнта быў вызвалены ад пасады.[4]

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання.

Абіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў.

19 кастрычніка 2012 быў абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Брэсцкай вобласці (вылучаны ад Бярозаўскага раёна), член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.

Узнагароды

  • Ордэн Пашаны
  • Медаль За працоўную доблесць
  • Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
  • две Ганаровые граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
  • Ганаровая грамата Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Зноскі

Спасылкі