Будынак рэальнага вучылішча (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Будынак рэальнага вучылішча
53°53′47″ пн. ш. 30°20′16″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў
Архітэктурны стыль класіцызм
Архітэктар Уладзіслаў Сямёнавіч Міляноўскі
Дата пабудовы 1885 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак рэальнага вучылішча — помнік архітэктуры позняга класіцызму. На рагу вуліц Піянерскай і Камсамольскай, галоўным фасадам арыентаваны ў бок Дняпра.

У будынку знаходзіцца Сацыяльна-гуманітарны каледж і вучэбны корпус № 4 Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова.

Архітэктура

Аляксандраўскае рэальнае вучылішча

Двухпавярховы будынак Аляксандраўскага рэальнага вучылішча ўзведзены з чырвонай цэглы ў 1885 г. паводле праекта губернскага інжынера У. С. Міляноўскага. Паводле іншых звестак аўтарам праекта быў Іван Іванавіч Лявіцкі[1].

Першапачаткова будынак быў двухпавярховы з паўпадвальным паверхам. Існуюць звесткі, што з-за нізкай якасці цэглы, з якой нельга было ўзводзіць сцены па эліптычнай крывой ці па дузе акружнасці, будынак рэальнага вучылішча вельмі хутка прыйшоў у аварыйны стан[2].

У 1950-я гады надбудаваны трэці паверх, часткова зменены галоўны фасад. Зараз — чатырохпавярховы будынак (з паўпадвальным паверхам). У плане мае складаную форму: да галоўнага корпуса (выходзіць на пл. Арджанікідзэ) прылягаюць два крылы — кароткае па вул. Піянерскай і падоўжанае па вул. Камсамольскай. Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучаная несапраўдным рызалітам, па баках якога знаходзяцца па две пілястры на вышыню двух паверхаў. На фасадах — прамавугольныя аконныя праёмы з простымі ліштвамі, на рызаліце — з сухарыкамі. Планіроўка калідорная.

Літаратура

Спасылкі

  1. Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 190 (руск.)
  2. АРХІТЭКТУРА ТЭАТРАЎ