Перайсці да зместу

Капаткевіцкі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Капаткевіцкі раён
бел.: Капаткевіцкі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Капаткевічы
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
12 лютага 1935
Дата скасавання 8 ліпеня 1931
25 снежня 1962
Насельніцтва (1926) 26 256
Плошча 1 266 км²
Вышыня
над узроўнем мора
142 м[1]
Капаткевіцкі раён на карце

Капатке́віцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19241931 гг. і ў 19351962 гг. Утвораны 17 ліпеня 1924 у Мазырскай акрузе (да ліпеня 1930 г.). Цэнтр — мястэчка (з 27 верасня 1938 года гарадскі пасёлак) Капаткевічы.

Гісторыя

20 жніўня 1924 г. падзелены на 9 сельсаветаў: Беседкаўскі, Капаткевіцкі, Кашэвіцкі, Колкаўскі, Лучыцкі, Навасёлкаўскі, Пціцкі, Церабаўскі, Чалюшчавіцкі. 21 жніўня 1925 года створаны Галоўчыцкі сельсавет, які 5 верасня 1929 года перайменаваны ў Новагалоўчыцкі.

8 ліпеня 1931 г. раён скасаваны, Беседкаўскі і Церабаўскі сельсаветы перададзены ў склад Мазырскага раёна, Капаткевіцкі, Кашэвіцкі, Колкаўскі, Лучыцкі, Навасёлкаўскі, Новагалоўчыцкі, Пціцкі і Чалюшчавіцкі — у склад Петрыкаўскага раёна.

12 лютага 1935 адноўлены, уключаў 13 сельсаветаў: Бобрыкаўскі, Камаровіцкі, Капаткевіцкі, Кашэвіцкі, Колкаўскі, Лучыцкі, Навасёлкаўскі, Новагалоўчыцкі, Пціцкі і Чалюшчавіцкі перададзены з Петрыкаўскага раёна; Беседкаўскі і Церабаўскі — з Мазырскага раёна; Германа-Слабадскі — з Глускага раёна. З 21 чэрвеня 1935 г. зноў у Мазырскай акрузе, з 20 лютага 1938 г. у Палескай вобласці. У 1939 годзе Германа-Слабадскі сельсавет перайменаваны ў Чырвонаслабодскі і 28 чэрвеня 1939 года перададзены ў склад Акцябрскага раёна. З 8 студзеня 1954 г. у Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Кашэвіцкі і Церабаўскі сельсаветы[2]. 2 красавіка 1959 года вёска Зарыжжа перададзена ў склад Акцябрскага раёна[3]. 20 студзеня 1960 года да раёна далучаны Савіцкі сельсавет Даманавіцкага раёна, які 24 сакавіка 1960 года перададзены ў склад Калінкавіцкага раёна[4].

25 снежня 1962 г. раён скасаваны, тэрыторыя далучана да Петрыкаўскага раёна[5].

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 красавіка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 сакавіка 1960 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1960, № 7.
  5. Капаткевічы.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.
  • Kopatkiewicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. S. 374.