Будынак рэальнага вучылішча (Гродна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Будынак Гродзенскага рэальнага вучылішча
Будынак Гродзенскага рэальнага вучылішча
Будынак Гродзенскага рэальнага вучылішча
53°41′13″ пн. ш. 23°50′22″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Гродна
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Архітэктар Сцяпан Мацвеевіч Валансевіч
Будаўніцтва 19101913 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000662шыфр 412Г000662
Map

Будынак Гродзенскага рэальнага вучылішча — быданак у Гродне, размешчаны па адрасе вул. 1 Мая, 3 (вул. Акадэмічная, 10).

Гісторыя

Пабудаваны ў 19101913 гг. з цэглы па праекце 1903 г. для Гродзенскага рэальнага вучылішча, заснаванага ў 1907 г.

Будынак адпавядаў найноўшым патрабаванням сярэдняй навучальнай установы. У вучылішчы былі абсталяваны фізічны, хімічны, гістарычны кабінеты, бібліятэка, рысавальная, гімнастычная, актавая залы, сталовая. На вежы быў зроблены купал, які вярцеўся, на ім усталявана астранамічная труба.

З пачаткам Першай сусветнай вайны вучылішча было эвакуіравана ў Калугу, будынак заняты пад ваенны лазарэт. Пасля 1917 г. рэальнае вучылішча скасавана ў сувязі з рэформай народнай адукацыі. У 1920-я гг. у будынку размясцілася гімназія імя А. Міцкевіча.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 19461949 гг. замест купала зроблена плоскае пакрыццё вежы з балконам.

Архітэктура

Двух- і трохпавярховы з паўпадвалам атынкаваны будынак у стылі неакласіцызму, у плане мае складаную блізкую да Г-падобнай форму. Выразная пластыка фасадаў дасягаецца спалучэннем розных па канфігурацыі аб'ёмаў, выкарыстаннем розных па прапорцыі і маштабу арачных і прамавугольных акон, буйнымі крапоўкамі, гладкай паверхняй сцен. Вуглавая частка акцэнтавана чатырохграннай трох'яруснай вежай. Да вежы прымыкае крыло, арыентаванае на вул. Акадэмічную. Фасад крыла па вул. 1 Мая ўяўляе сабой амаль глухую сцяну, за выключэннем аднаго арачнага праёма на першым паверсе. Галоўны фасад крыла па вул. Акадэмічнай вылучаны бакавымі магутнымі рызалітамі. Дваровыя фасады чляняцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі, завершаны карнізам, дэкор адсутнічае. Крыло па вул. 1 Мая з боку дваровага фасада мае невялікія рызаліты.

Літаратура

Спасылкі