Перайсці да зместу

Іван Андрэевіч Солтан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Андрэевіч Солтан
Корчак
Корчак
4-ы дворны падскарбі літоўскі
1505 — 1554
Папярэднік Марцін Храптовіч
Пераемнік Станіслаў Улошак

Смерць не раней за 24 жніўня 1554
Род Солтаны
Бацька Андрэй Аляксандравіч Солтан
Маці Ганна Багавіцінаўна[d]
Жонка Багдана Фёдараўна Чацвярцінская[d][1]

Іван Андрэевіч Солтан, Івахна Андрушкавіч (да чэрвеня 1498—1554) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Дваранін каралеўскі (зг. 1502), падскарбі дворны літоўскі (1505—1554), намеснік мейшагольскі і дубінкаўскі (1507—1508), уцянскі (1508), вялёнскі (з 1509—1554).

Адзіны сын падскарбія земскага літоўскага Андрэя Аляксандравіча ад першага яго шлюбу з Ганнай Багавіцінаўнай. Прозвішча Солтан не ўжываў, але ў сучаснай літаратуры ўмоўна далучаны да гэтага роду.[2]

З падрымкай бацькі зрабіў кар’еру пры двары вялікага князя Аляксандра, пасля служыў Жыгімонту Старому і Жыгімонту Аўгусту. У 1502 годзе згадваецца як дваранін каралеўскі. З 1504 года згадваецца як падскарбі дворны і займаў гэты ўрад прынамсі 50 гадоў. На ўрадзе ўваходзіў у склад Паноў-Рады.[2]

У 1508 годзе браў удзел у падаўленні мецяжа князя Міхаіла Глінскага. У 1509 годзе браў удзел у паходзе польскай арміі супраць малдоўскага гаспадара Багдана з уласным початам у 12 коннікаў за што кароль Жыгімонт Стары ўзнагародзіў яго 60 копамі літоўскіх грошаў.[2]

Атрымаў ад вялікага князя як узнагароду зямельныя ўладанні — намесніцтва мейшагольскае і дубінкаўскае ў 1507—1508, уцянскае ў 1508, вялёнскае ў 1509—1554 гадах. У 1510 годзе Жыгімонт Стары даў яму сяло Мігуцяны[lt] ў Сумілішкаўскай воласці.[2]

Атрымаў бацькоўскія маёнткі Еўе і Папорці[lt] ў Троцкім ваяводстве, ад дзядзькі (стрыя) Івана Аляксандравіча — маёнткі Пачэпаў і Беразавец пад Наваградкам, частку Пачэпава купіў ад стрыечнага брата Богуша Юр’евіча. Ад жонкі атрымаў трэцюю частку яе бацькоўскіх маёнткаў на Валыні — Чацвяртні, Луконі, Вышкава, Навоза, Гадомічаў, Копыляў, Суска, Славожычаў, Алешкавічаў, што яму пацвердзіў кароль Жыгімонт Стары 15.10.1524 года.[2]

На Попіс 1528 года ставіў 25 «коней»[2], т.б. валодаў агулам 200 службамі сялян.[3]

Пабудаваў царкву св. Мікалая ў Папорцях, якой запісаў дзесяціну з гэтага маёнтка. Узнясенскаму прыдзелу Васкрасенскай царквы ў Троках запісаў дзесяціну з маёнтка Мігуцяны (раней дзесяціна ішла з Папорцяў). Ад продкаў атрымаў права калятарства на Прачысценскі манастыр у Троках, што яму пацвердзіў кароль Жыгімонт Стары 27.10.1510 года.[2]

Тастамент падпісаў 24.8.1554 у Вільні і неўзабаве памёр. Прасіў пахаваць яго ў Прачысценскім саборы ў Вільні ў родавай Дабравешчанскай капліцы. Маёнткі Папорці і Мігуцяны запісаў жонцы. Маёнткі Еўе і Пачэпаў перайшлі да сясцёр Настасіі (жонкі Кміты Стратовіча) і дачкам другой не вядомай на імя сястры (жонкі двараніна гаспадарскага Івашкі Савы) — Настассі і Ганне Соваўнам.[2]

Быў жанаты з Багданай (?—да 1559), дачкой князя Фёдара Міхайлавіча Чацвярцінскага (Вышкоўскага). Дзяцей не меў.[2]

 
 
 
 
 
 
 
 
 
Багдан
 
Пётр
 
ЗАГОРАЎСКІЯ
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Міхаіл
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
N дачка
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Іван
 
 
 
 
 
 
Дзмітрый
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Андрэй
 
 
Настасся
 
 
 
 
 
 
Лукаш
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
N дачка
 
 
 
 
 
 
Давід
 
Даніла
 
 
 
Аляксандр Юр’евіч
 
 
Солтан
 
Аляксандр
 
Іван
 
 
Яраслаў
 
Геранім
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Іван
 
Іван
 
 
 
 
 
 
 
Іван
 
N дачка
 
 
 
 
 
 
Аляксандр
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Іван
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юрый
 
Богуш
 
 
Рыгор
 
 
БАГУШЭВІЧЫ
?ПАЧАПАЎСКІЯ
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
N дачка
 
 
 
 
 
 
Міхаіл
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 


Зноскі

  1. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 36, 218.
  2. а б в г д е ё ж з Пазднякоў 2016.
  3. Груша, Спірыдонаў, Вайтовіч, 2003. С. 50.

Літаратура

  • АВАК. Т. 2. 1867. С. 4; Т. 13. 1886. С. 86—88; Т. 17. 1890. С. 305.
  • АЗР. Т. 2. 1848. С. 102—103.
  • АСД. Т. 5. 1871. № 1. С. 3—7, Т. 6. 1869. С. 25—28.
  • АЮЗР. Т. 1. 1863. С. 36, 54, 82.
  • Archiwum XX. Sanguszków w Sławucie (dyplomataryusz gałęzi Niesuchojeżskiej. T. I). Tom VI. 1549—1577. We Lwowie, 1910. S. 14—16.
  • Белецкий А. В. Родопроисхождение Западнорусского Митрополита Иосифа II Солтана. (Оттиск из № 44, 45 и 46 «Лит. Епарх. Ведом.»). Вильна, 1895. С. 14—15.
  • Вяроўкін-Шэлюта У. Солтаны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 620. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  • Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 4 (1479—1491). Užrašymų knyga 4 / Parengė: Lina Anužytė. Vilnius: Žara, 2004. 285 p.
  • Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 6 (1494—1506). Užrašymų knyga 6 / Parengė Algirdas Baliulis. Vilnius: LII, 2007. 516 p.
  • Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 8 (1499—1514). Užrašymų knyga 8 / Parengė: A.Baliulis, R.Firkovičius, D.Antanavičius. = Литовская Метрика (1499—1514). Книга записей 8. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidykla, 1995. 708 p.
  • Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 10 (1440—1523). Užrašymų knyga 10 / Parengė: Egidijus Banionis ir Algirdas Baliulis. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1997. 178 р.
  • Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 11 (1518—1523). Įrašų knyga 11 / Parengė Artūras Dubonis. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1997. 227 р.
  • Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 25 (1387—1546). Užrašymų knyga 25 / Parengė: D.Antanavičius ir A.Baliulis. = Литовская Метрика (1387—1546). Книга записей 25. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1998. 460 p.
  • Lulewicz Henryk. Sołtan (Sołtanowicz) Iwan // PSB. T. XL. Warszawa; Kraków, 2000—2001. S. 356—357.
  • Материалы для истории Православных и Униятских монастырей в Западной России // Литовские епархиальные ведомости. 1869. № 1. С. 56—59.
  • Matricularum Regni Poloniae summaria, excussis codicibus, qui in Chartophylacio Maximo Varsoviensi asservantur, contexuit indicesque adiecit Theodorus Wierzbowski. Pars IV. Sigismundi I regis tempora complectens (1507—1548). Volumen 3-um. Acta vicecancellariorum. 1533—1548. Varsoviae: Typis officinae C.Kowalewski, MCMXV. S. 96. № 19283.
  • Русская историческая библиотека, издаваемая Археографическою Коммиссиею. Том двадцатый. Литовская Метрика. Том первый. СПб., 1903. VII, 50 c., 1566 стб., 258, IV с., ил.
  • Русская историческая библиотека, издаваемая Археографическою Коммиссиею. Том тридцать третий. Литовская Метрика. Отдел первый. Часть третья: Книги Публичных Дел. Переписи войска Литовского. Пг., 1915. Стб. 9.
  • Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам. Ч. II. Вильно, 1843. С. 138—142, 147—148.
  • Пазднякоў В. С. Солтан Іван Андрэевіч // Электронная энцыклапедыя "Вялікае Княства Літоўскае" / vkl.by [Электронны рэсурс]. — 2016.
  • Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кніга 523. Кніга публічных спраў 1. / Падрыхтавалі да друку: А. І. Груша, М. Ф. Спірыдонаў, М. А. Вайтовіч. Мінск: Беларуская навука, 2003. С. 50.
  • Pietkiewicz Krzysztof. Wielkie Księstwo Litewskie pod rządami Aleksandra Jagiellończyka. Studia nad dziejami państwa i społeczeństwa na przełomie XV i XVI wieku. Poznań, 1995. (Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Seria Historia nr 185). 256 s.
  • Wojtkowiak Zbysław. Lithuania transwilniensis saec. XIV—XVI. Podziały Litwy północnej w późnym średniowieczu. Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2005.194 s., mapy.
  • Wojtkowiak Zbysław. Litwa Zawilejska w XV i pierwszej połowie XVI w. Poznań, 1980. S. 131—133.
  • Wojtkowiak Zbysław. Urzędnicy zarządu lokalnego na Litwie. Tytulatura zarządców powiatowych przed reformą administracyjną 1565—1566 roku // Studia Źródłoznawcze. T. 24. 1979. S. 149—150, 152.