Аляксандр Віктаравіч Чарвякоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 18:58, 25 лістапада 2020, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
Аляксандр Віктаравіч Чарвякоў
Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь
з 4 студзеня 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Румас
Папярэднік Дзмітрый Крутой
Намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь
студзень 2017 — лістапад 2018
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Першы намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь
лістапад 2018 — 4 студзеня 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка

Нараджэнне 15 верасня 1966(1966-09-15) (57 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук (1996)
Навуковае званне
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Віктаравіч Чарвякоў (нар. 1966, в. Бабінічы, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Кандыдат тэхнічных навук (2002), дацэнт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1966 годзе ў в. Бабінічы Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Бацька Віктар працаваў кінамеханікам, маці Раіса Нікіфараўна (пам. 2018) працавала бухгалтарам на мясцовай сельгасхіміі. Мае сястру Ларысу[1].

У 1988 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў г. Горкі. У 19881991 гадах — інжынер, вядучы інжынер-механік саўгаскамбіната «Юбілейны» Аршанскага раёна. У 19911994 гадах вучыўся ў аспірантуры БДСГА.

У 19942010 гадах — асістэнт, выкладчык, старэйшы выкладчык, дацэнт, дактарант кафедры механізацыі жывёлагадоўлі і электрыфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці БДСГА.

У 20102017 гадах дырэктар НДЭІ Мінэканомікі Рэспублікі Беларусь.

Са студзеня 2017 года — намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь. З лістапада 2018 года — Першы намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.

4 студзеня 2020 года прызначаны Міністрам эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Навуковая дзейнасць

Аўтар і суаўтар 7 манаграфій, навучальных і даведачных дапаможнікаў, звыш 90 навуковых прац і 4 вынаходак.

Сям’я

У шлюбе. Жонка Святлана працуе намеснікам галоўнага інжынера па навуцы ў праектным інстытуце Белдзіпразем. У шлюбе маюць дзвюх дочак Яўгенію і Лізавету. Яўгенія з’яўляецца суіскальніцай аддзела планавання і рэгулявання развіцця сельскай і лясной гаспадарак НДЭІ Міністэрства эканомікі. Лізавета скончыла Інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій пры БДУ[1].

Зноскі

Спасылкі