Канстанцін Канстанцінавіч Шульган

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 13:40, 14 сакавіка 2021, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
Канстанцін Канстанцінавіч Шульган
Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь
з 18 жніўня 2018
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Румас
Раман Галоўчанка
Папярэднік Сяргей Папкоў

Нараджэнне 11 ліпеня 1965(1965-07-11) (58 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч, ваенны, палітык
Месца працы
Ваенная служба
Званне
Падпалкоўнік
Падпалкоўнік

Канстанцін Канстанцінавіч Шульган (нар. г. Бяроза, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

У 1989 годзе скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча проціпаветранай абароны. З чэрвеня 1989 года па студзень 1995 года праходзіў службу на пасадах інжынера трэцяга аддзела вайсковай часці 51458 і старшага афіцэра чацвёртага аддзела Дзяржаўнага цэнтра бяспекі інфармацыі пры Міністэрстве абароны Беларусі. Затым па чэрвень 2008 года займаў пасады старшага афіцэра, галоўнага спецыяліста, начальніка групы, начальніка аддзела ў структуры Дзяржаўнага цэнтра бяспекі інфармацыі пры Савеце Бяспекі Беларусі. У 20082013 гадах праходзіў ваенную службу на афіцэрскіх пасадах у Аператыўна-аналітычным цэнтры пры Прэзідэнце Беларусі. У красавіку 2016 года прызначаны намеснікам начальніка ААЦ.

У жніўні 2018 года прызначаны міністрам сувязі і інфарматызацыі Беларусі.

Спасылкі