Мацей Карскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 13:36, 20 чэрвеня 2021, аўтар ХомоБот (размовы | уклад) (→‎Літаратура: вікіфікацыя, перанесена: L. Grzebień → {{нп3|Людвік Гжэбень|L. Grzebień|pl|Ludwik Grzebień}}, Giżycki, J.M. → {{нп3|Ян Марэк Гіжыцк з дапамогай AWB)
Мацей Карскі
польск.: Maciej Karski
Род дзейнасці святар, вучоны, педагог
Дата нараджэння 24 лютага 1662(1662-02-24) ці 1662
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лютага 1717(1717-02-10) ці 1717
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар

Мацей Карскі (польск.: Maciej Karski; 24 лютага 1662, Добжынская зямля Польшча10 лютага 1717, Вільня) – дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, вучоны, педагог.

Верагодна, сын Казіміра Карскага і Ганны Радаеўскай[1]. Уступіў у Таварыства Ісуса 30 жніўня 1680 г. у Вільні. Вывучаў паэтыку і рыторыку ў Полацкім езуіцкім калегіуме, філасофію ў Віленскай акадэміі (1683–1686) і тэалогію і права ў Варшаве (1689–1693)[2]. Выкладаў рыторыку ў Плоцку (1688–1689, 1693–1694) і Варшаве (1694–1695), філасофію ў Полацку (1696–1699). У Віленскай акадэміі абараніў доктарскую дысертацыю па тэалогіі[2]. Быў прафесарам кананічнага права і схаластычнай тэалогіі, а таксама прэфектам школ у Варшаве (1700–1708)[1].

Пад час Вялікай Паўночнай вайны выступаў у падтрымку Станіслава Ляшчынскага, а потым дабіваўся згоды паміж варагуючымі магнацкімі групоўкамі (у тым ліку паміж віленскім біскупам Канстанцінам Казімірам Бжастоўскім і вялікім гетманам літоўскім Людвікам Канстанцінам Пацеем)[2].

Рэктар Полацкага езуіцкага калегіума (1709–1710) і Віленскай акадэміі (1710–1713). Адрадзіў дзейнасць акадэміі пасля спусташальнай акадэміі 1710 г. і аднавіў яе бібліятэку. Правінцыял Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса (1713–1716), прэпозіт у Доме прафесаў у Вільні (1716 – 1717)[1].

У час, калі праходзіў курс тэалогіі, па рэкамендацыі выкладчыка права А. Краснадэмбскага яму даручылі падрыхтаваць да друку чацвёртага выдання Статута Вялікага княства Літоўскага (Вільня, 1693). Дзякуючы гэтай працы набыў вядомасць «знаўцы айчынных законаў». Шляхцічы часта выбіралі яго палюбоўным суддзёй, каб не звяртацца да Трыбунала ВКЛ[1][2].

Зноскі

Літаратура