Ігар Андрэевіч Кузьмянок

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ігар Кузьмянок)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Ігар Кузьмянок
Ihar Kuzmyanok.png
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ігар Андрэевіч Кузьмянок
Нарадзіўся 6 ліпеня 1990(1990-07-06)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 192 см
Вага 82 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ
Нумар 25
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2006 — 2007 Сцяг Беларусі ДВАР (Гомель)
Клубная кар’ера*
2008 — 2012 Сцяг Беларусі Гомель 92 (2)
2013 — 2014 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 5 (0)
2014   Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 20 (1)
2015 — 2016 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 49 (2)
2017 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 9 (0)
2018 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 14 (3)
2019 — Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
Нацыянальная зборная**
2010 — 2012 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 14 (1)
2012 Сцяг Беларусі Беларусь (алімпійская) 6 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 сакавіка 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012.

Ігар Кузьмянок (нар. 6 ліпеня 1990, Жлобін) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца футболам у родным Жлобіне, а пазней трапіў у Гомельскае вучылішча алімпійскага рэзерву. З 2008 года гуляў за «Гомель», дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам.

У студзені 2013 года перайшоў у мінскае «Дынама». У мінскім клубе не здолеў замацавацца ў аснове, а ў чэрвені 2013 года да таго ж атрымаў траўму, з-за якой выбыў да восені. Пасля вяртання зноў апынуўся на лаўцы запасных. У выніку ў сакавіку 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў салігорскі «Шахцёр»[2]. У складзе «Шахцёра» чаргаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы з Аляксеем Янушкевічам і Мікалаем Кашэўскім.

У студзені 2015 года вярнуўся ў склад «Дынама» з арэнды[3], але неўзабаве быў канчаткова выкуплены салігорскім клубам[4]. Сезон 2015 пачаў на лаўцы запасных, але хутка вярнуў сабе месца ў аснове на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.

У снежні 2016 года зноў стаў іграком «Дынама»[5]. У сезоне 2017 быў іграком ратацыі дынамаўцаў. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[6], і ў студзені 2018 года вярнуўся ў «Шахцёр», падпісаўшы двухгадовы кантракт[7]. У першай палове сезону 2018 звычайна гуляў у стартавым складзе, са жніўня стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных, зрэдку выходзячы на замену, прыцягваўся таксама да дубліруючага складу.

Да сезону 2019 пачынаў рыхтавацца з «Шахцёрам», аднак у лютым не трапіў на чарговы збор каманды, цікавасць да абаронцы стала праяўляць «Тарпеда-БелАЗ»[8]. У сакавіку 2019 года разарваў пагадненне з «Шахцёрам»[9] і падпісаў двухгадовы кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[10].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. Трапіў у склад зборнай, якая прымала ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Лондане, быў там асноўным цэнтральным абаронцам.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 14 0
2009 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 14 0
2010 Д2 Гомель Сцяг Беларусі 15 0
2011 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 21 2
2012 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 28 0
2013 Д1 Дынама Сцяг Беларусі 5 0
2014 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 20 1
2015 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 21 1
2016 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 28 1
2017 Д1 Дынама Сцяг Беларусі 9 0
2018 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 14 3

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]