Пол Фромер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пол Фромер
Paul R. Frommer
Дата нараджэння:

1943(1943)

Месца нараджэння:

Нью-Ёрк, ЗША

Грамадзянства:

Flag of the United States.svg ЗША

Прафесія:

прафесар Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі(USC), стваральнік мовы на’ві

Кар'ера:

1965-н.ч.

IMDb:

ID 1018017

Пол Фромер (Paul R. Frommer) (нар. 1943, Нью-Ёрк) — прафесар Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі (USC), лінгвіст. Раней ён з'яўляўся віца-прэзідэнтам, каардынатарам спецыяльных праектаў, стратэгічных планаў у «Бэнтлі Індастрыз», (Лос-Анджэлес, Каліфорнія). У 2005—2008 гадах займаў пасаду дырэктара цэнтра камунікатыўнага менаджмента школы бізнеса Маршала ў Паўднёвакаліфарнійскім універсітэце.

Захапленне лінгвістыкай[правіць | правіць зыходнік]

Фромер з ранняга ўзроста цікавіўся астраноміяй, астрафізікай, і матэматыкай. Ён скончыў Рочэстэрскі ўніверсітэт са ступенню бакалаўра мастацтваў па матэматыцы ў 1965 годзе. Пазней выкладаў англійскую мову і матэматыку ў Малайзіі (на малайскай мове) ад Корпуса Міра. Пачынаючы з гэтага моманта ён пачаў цікавіцца лінгвістыкай, абараніўшы доктарскую дысертацыю ў гэтай галіне ў USC (праца была прысвечана роэным аспектам персідскага сінтаксіса). адначасова з гэтым ён выкладаў англійскую мову ў Іране, дзе ўсягонапрацягу года да сярэдзіны 1970-ых вывучаў персідскую мовую Фромер выкладаў напрацягу некалькіх гадоў, але потым пачаў займацца бізнесам. У 1989 годзе Фромер напісаў сцэнарый да фільма «Крок у трэцяе вымярэнне». У 1996 годзе ён вярнуўся ў USC. У 1999 годзе ён напісаў у суаўтарстве кнігу"Погляд на мовы:даследванні па элементарнай лінгвістыцы" паміж 2005 і 2008 гадамі ён быў дырэктарам Цэнтра камунікатыўнага менеджмента Школы бізнеса Маршала.

Праца над «Аватарам»[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная старонка: На'ві У 2009 годзе П. Фромер быў запрошаны Джэймсам Кэмеранам да распрацоўки сцэнарыя да новага фильма «Аватар».

Фромер прыдумаў мову для выдуманай расы іншапланяцян на'ві, жыхароў планеты Пандора. Ён пачаў працэс стварэння мовы з фанетыкі і фаналогіі. Потым ён распрацаваў марфалогію, сінтаксіс і лексіку. Кэмеран, паводле слоў Фромера жадаў, каб «мова атрымалася прыемнай для слуха, каб падабацца аўдыторыі».

Фромер як ён сам прызнаваўся, фарміраваў граматыку на'ві як перайманне палінезійскіх моў. Акрамя таго, ён увеў абруптыўныя зычныя, якія сустракаюцца ў каўказскіх, мунда мовах, і ў той жа час выключыў звонкія выбуховыя, характэрныя для большасці індаеўрапейскіх моў. Спецыфічным з'яўляецца строй прыдуманай ім мовы. Ён адносіцца да вельмі рэдкай разнавіднасці — трыпартыўнай ці трохчастнай[1]. Усе тры актанты (статыў, агенс і пацыенс) маркіруюцца трымя рознымі склонамі: намінатывам (дакладней: інтразівам), эргатывам і акузатывам адпаведна.

Кэмеран напісаў некалькі песень для сваго фільма, а Фроммер пераклаў іх на на'ві і трэніраваў англамоўных пяўцоў пры вымаўленні спецыфічных гукаў. Галасы пяўцоў не былі апрацаваны на кампьютары, так як Кэмеран жадаў, каб гэтыя галасы не гучалі механічна, а былі «жывымі».

Пасля поспеха фільма «Аватар» Фромер атрымаў шмат пісем ад паклоннікаў, якія патрабавалі, каб слоўнік новай мовы дапаўняўся і надалей, адчыняліся вэб-старонкі па яго вывучэнню і ўжыванню. У асяроддзі вывучаючых мову на'ві Пола Фромера звычайна называюць Karyu Pawl, што значыць Настаўнік Паул.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]