Друя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Друя)
Аграгарадок
Друя
Касцёл і кляштар у Друі
Касцёл і кляштар у Друі
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
110 м[1]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
1,5 тыс. чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2153
Паштовы індэкс
211960
Аўтамабільны код
2
Друя на карце Беларусі ±
Друя (Беларусь)
Друя
Друя (Віцебская вобласць)
Друя

Друя — аграгарадок у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на р. Заходняя Дзвіна пры ўпадзенні ў яе р. Друйкі. За 30 км на паўночны ўсход ад Браслава.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Існуе шэраг меркаванняў аб паходжанні назвы паселішча. Большасць з іх зыходзяць з таго, што яна ўтварылася ад назвы ракі. Паводле фіна-ўгорскай версіі чаргаванне гукаў «д» і «р» можа азначаць у перакладзе «вада». Паходжанне тапоніма звязваюць таксама з балцкім druіaз — вялікі, шырокі. У літаратуры пачатку XX ст. сустракаюцца паралелі паміж назвай Друя і словам драць (нібыта дзякуючы стромкаму цячэнню ракі і падводным камяням у гэтым месцы абдзіраліся лодкі, плыты). Цікавым з'яўляецца меркаванне, выказанае ў часопісе «Крывіч» (1923), што слова друя ў беларускай мове азначае другая. Так маглі назваць паселішча, перанесенае ў іншае, другое месца.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Друю змяшчаецца ў «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсёй Русі» М. Стрыйкоўскага і датуецца 1386 г.[2]. Верагодна, што паселішча існавала ўжо ў перыяд Полацкага княства. У карысць гэтага меркавання тое, што ў вусці Друйкі знаходзіцца камень з надпісам XII ст. Некаторыя даследчыкі звязваюць з Друяй Новы замак Полацкай зямлі, які паводле «Хронікі Германа Вартберга» знаходзіўся ў 11 мілях ад Дынабурга. У скарзе на дзеянні крыжаносцаў, складзенай у 1413 г., згадваецца «de Drucha villa».

Барысаў камень у XIX ст. (злева) і ў наш час (справа)

Перыяд Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай[правіць | правіць зыходнік]

У XIVXV ст. Друя — умацаваны пункт Полацкай зямлі. «Мещане друйские» прыцягваліся да будаўніцтва замкавых умацаванняў у Полацку. У 1490 Друя знаходзілася ва ўладанні князя Ц. Масальскага, які атрымаў ад вялікага князя Аляксандра прывілей на месца, замак і Друйскія воласці. 22 сакавіка 1506 г. Аляксандр надае прывілей на Друйскае «имение…, лежащее в Полоцкой земле», а таксама вёскі Залессе, Чурылавічы Г. Масальскай. Масальскія атрымалі права на вольны гандаль па Зах. Дзвіне. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім (1512—1522) у 1515 г. маскавіты спалілі Друю. Паводле Полацкай рэвізіі 1552 г. Друя знаходзілася ва ўладанні братоў Юрыя і Івана Масальскіх. Івану належала 56 дымоў мяшчан і слуг, 7 корчмаў, 26 дымоў «к замку людей отчизных» і 6 дымоў «людей вольных». Ю. Масальскі валодаў 48 дымамі мяшчан. Замак знаходзіўся ў агульным карыстанні.

Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 Друя ўвайшла ў склад Браслаўскага павета. 17 верасня 1579 г. у Друі пабываў С. Баторый, які з войскам вяртаўся з-пад Пскова. У 1600 г. канцлер літоўскі Л. І. Сапега набыў маёнткі Друя, Чурылавічы, Дзедзін, Залессе, а ў 1611 г. — частку горада. Асноўная ж частка Друі заставалася за Масальскімі. 8 жніўня 1618 г. Я. С. Сапега падпісвае прывілей на заснаванне побач з Друяй новага горада пад назвай Сапежын, разлічваючы ператварыць яго ў значны рамесны, гандлёвы і абарончы пункт. Сапежын атрымаў магдэбургскае права. Мясцовае кіраванне ажыццяўляў магістрат на чале з войтам, пасаду якога зацвярджалі аднак самі Сапегі. Герб Сапежына змяшчаў адлюстраванне віціны з ветразем на хвалях. Паводле прывілея справаводства ў магістраце павінна было весціся на лацінскай або польскай мовах. Прывілей Я. С. Сапегі неаднойчы пацвярджаўся вялікімі князямі літоўскімі ў XVIIXVIII стст.

3 пераходам пад юрысдыкцыю Сапегаў усёй Друі магдэбургскае права пашырылася на іншыя часткі горада. Паводле інвентара 1643 г. у Друі выразна вылучалася некалькі частак. Найбольш старажытныя, у вусці Друйкі, налічвала 103 дымы. У Сапежыне мелася 108 дымоў, тут знаходзіліся рынак, ратуша і большасць з культавых збудаванняў Друі. Побач размяшчалася прадмесце з замкам. Існавала таксама задзвінская частка Друі — Прыдруйск (сучасны пасёлак Піедруя ў Латвіі). Усяго ў Друі налічвалася 306 дымоў, каля 100 корчмаў, каля 2 тыс. жыхароў. Сярод рамеснікаў былі рыбакі, ганчары, алейнікі, шаўцы, рымары, сядляр, каваль, кравец, цясляр і інш. Паводле магістрацкіх актаў 18 ст. вядомы таксама шапнікі, сніцары, ткачы, катляры, бляхары, мечнік, ліцейшчык і інш.

Касцёл святога Антонія і кляштар дамініканцаў, фотаздымак 1907 года

У XVIIXVIII стст. Друя адносілася да сярэдніх гарадоў Беларусі, з'яўлялася значным рамесным і гандлёвым цэнтрам, дзе існавала цэхавая арганізацыя рамеснікаў. Гандлёвае значэнне Друі было абумоўлена Заходняй Дзвіной — важнейшай гандлёвай артэрыяй у сярэднявеччы. У XVIII ст. праз Друю праходзіў таксама сухапутны гандлёвы шлях з Тарапца ў Кёнігсберг. У гэты перыяд Друя вядомая вытворчасцю і гандлем юфці. У XVIXVIII стст. у горадзе існавала мытная служба. Да ліку асноўных заняткаў жыхароў Друі адносілася таксама сельская гаспадарка. У XVIIXVIII стст. Друя цэнтр латыфундыі — буйнога землеўладання Сапегаў (у XVIII ст. называлася Друйскім графствам). Адметная роля Друі як культурнага асяродка. Адсюль паходзіць Друйскае Евангелле XVI ст. — адзін з шэдэўраў беларускай рукапіснай кнігі. Сярод рамеснікаў былі музыкі, скамарохі, муляры і багамазы. Тут нават навучалі іканапісу. За ўсю гісторыю Друі ў горадзе было пабудавана каля 20 храмаў. Многія з іх з'яўляліся выдатнымі помнікамі дойлідства. У горадзе дзейнічала некалькі манастыроў, у тым ліку бернардзінскі, дамініканскі, праваслаўны. Пры дамініканскім кляштары існаваў шпіталь, у якім у 1677 г. знаходзіўся кароткі час на вылячэнні вядомы харвацкі асветнік і энцыклапедыст Ю. Крыжаніч.

Значныя разбурэнні нанеслі Друі войны XVIXVII стст., у вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1632—1634) у 1632 г. Друю зруйнаваналі войскі цара маскоўскага Міхаіла Фёдаравіча. У 1700 Аляксандр Сапега перадаў друйскія ўладанні ў дзяржанне барону Э. К. фон Мантэўфелю  (польск.), у 1705 імі кароткі час валодалі Агінскія. У 1701 праездам з Біржаў у Друі пабываў Пётр I, ён жа ў 1720 зрабіў грашовы ўклад у праваслаўны манастыр. Пацярпеў горад і ў час Паўночнай вайны (1700—1721). У 1725 г. у Друі налічвалася ўсяго 116 дамоў. У выніку 1-га падзелу Рэчы Паспалітай да Расіі адышоў Прыдруйск. У Друі размяшчаліся пагранічныя часці Рэчы Паспалітай. 16 мая 1776 у горадзе адбыўся вялікі пажар, падчас якога згарэла 125 дамоў. У 1790 г. налічвалася 488 драўляных дамоў, 13 камяніц, 6 заезжых дамоў, 3,4 тыс. жыхароў. 3 канца XVIII ст. ёсць звесткі аб парафіяльнай школе (1774 г. — 9 вучняў, 1781 г. — 19, 1782 — 16).

У складзе Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай Друя ўвайшла ў склад Расійскай імперыі, была мястэчкам, пазней заштатным горадам Дзісенскага павета Мінскай, з 1842 г. — Віленскай губерні.

Касцёл бернардзінцаў

У канцы XVIII ст. праз Друю праходзіў паштовы тракт Санкт-ПецярбургВена. 27 лютага 1800 г. указам Сената Друі было пацверджана права на самакіраванне. Праект герба ад 1860 г. змяшчаў адлюстраванне яліны, трох шасціканцовых крыжоў і Пагоні. У XIX ст. уладальнікамі Друі былі Ігельстромы, Мілашы. У час вайны 1812 г. ў наваколлі Друі адбылося некалькі сутычак часцей корпуса П. Вітгенштэйна пад камандаваннем Я. Кульнёва з французскай кавалерыяй. У 1825 г. у Друі налічваліся 2447 жыхароў, 426 драўляных дамоў, 15 камяніц, 54 лаўкі, 31 піцейны дом, дзейнічалі 3 манастыры. У 1864 г. 16 малюнкаў з выглядам архітэктурных помнікаў і прадметаў даўніны Друі зрабіў мастак Дз. Струкаў. У 1875 г. замалёўку бернардзінскага касцёла зрабіў Н. Орда. У 1904 г. насельніцтва Друі складала 5472 чалавекі. Меліся 359 дамоў, 52 лаўкі, 13 культавых пабудоў, 3 гарбарныя заводы (10 рабочых), 275 рамеснікаў. Штогод праводзілася 8 кірмашоў. У пачатку XX ст. ствараюцца першыя рабочыя арганізацыі.

Першая сусветная і грамадзянская войны[правіць | правіць зыходнік]

У час 1-й сусветнай вайны Друя — прыфрантавы горад з 5-тысячным гарнізонам расійскіх войск, вялізнай колькасцю тылавых устаноў. Для патрэб фронту была пабудавана вузкакалейка Бальбінава—Друя—Браслаў—Опса. 10 сакавіка 1917 г. арганізаваны Савет афіцэрскіх і салдацкіх дэпутатаў, пазней Савет рабочых дэпутатаў. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. У лютым—снежні 1917 г. Друя акупіравана германскімі войскамі. Пасля вызвалення ў складзе Браслаўскага павета. 3 сакавіка 1919 г. цэнтр павета. 22 жніўня 1919 г. у Друі адбыўся з'езд батракоў Браслаўшчыны. 30 жніўня 1919 г. горад заняты польскімі часцямі. 5 ліпеня 1920 г. — войскамі Чырвонай Арміі.

У складзе Польскай Рэспублікі[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года Друя з 19211939 г. у складзе Польшчы, мястэчка ў Браслаўскім павеце Віленскага ваяводства, цэнтр гміны, 514 дамоў, 3375 жыхароў (1931). У гэты перыяд пракладзена чыгуначная ветка Друя — Варапаева, вузкакалейка Друя — Дукшты. У Друі размяшчаліся польскія пагранічныя часці (у тым ліку эскадрон Корпуса аховы памежжа), мытня. У 19231939 г. дзейнічаў Друйскі кляштар айцоў марыянаў, пры якім працавала гімназія.

Перыяд Беларускай ССР[правіць | правіць зыходнік]

3 верасня 1939 у складзе БССР, з 15 кастрычніка 1940 г. гарадскі пасёлак Мёрскага1963 г. — Браслаўскага) раёнаў.

Другая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]

У гады вайны нямецкімі акупантамі было створана яўрэйскае гета, жыхары якога (1318 чал.) расстраляны ў чэрвені 1942 г.[3] Вызвалена 6 ліпеня 1944 г. часцямі 29-й стралковай дывізіі.

Пасляваенны перыяд[правіць | правіць зыходнік]

У 1971 г. — 2,5 тыс. жыхароў.

Рэспубліка Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

У 1995 г. — 702 двары, 1614 жыхароў.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Маюцца прафтэхвучылішча меліярацыйных работ, сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, бальніца, магазіны, прадпрыемствы бытавога абслугоўвання, чыгуначная станцыя.

Шэраг паданняў звязаны з былым бернардзінскім кляштарам, з востравам на р. Заходняя Дзвіна.

Выдатныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Будынак былой сінагогі ў Друі. Мастак А. Наліваеў.

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Материалы по истории и географии Дисненского и Вилейского уездов Виленской губернии / Изд. А. Сапунова и кн. В. Друцкого-Любецкого. — Витебск: Губернская типо-литография, 1896. — [2], 264, 144 с., 33 л. ил., карт.: ил. — С. 115.
  3. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 1с/р-370. — Воп. 1. — Спр. 483. — Л. 15.
  4. https://nkvd.tomsk.ru/researches/passional/levin-veniamin-aronovich/

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Друя // Гарады і гарадскія пасёлкі Беларусі / рэд. Л. К. Калошына. — Мн., 1981. — С. 90-91.
  • Друя // Памяць: Браслаўскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. К. В. Велічковіч і інш. — Мн., 1998. — С. 674—676.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Дучыц Л. У. З гісторыі гарадоў і пасёлкаў / Л. У. Дучыц // Край блакітных азёр. — Мн., 1988. — С. 15-18.
  • Шпакоўская Г. Друя / Г. Шпакоўская // Народная слова. — 2006. — 15.7.
  • Ярашэвіч А. З гісторыі Друі / А. Ярашэвіч // Браслаўская звязда. — 1989. — 18.3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]