Перайсці да зместу

Вікіпедыя:Да перайменавання: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 66: Радок 66:
:::::::: Мясцовыя музычныя крытыкі пісалі пра гурт, а выхад альбома быў толькі навіннай нагодай. Наконт "мінулых абмеркаванняў" не варта ламаць дзіды, не асабліва іх тут і было — калега [[Удзельнік:Τάρας στον Παρνασσό|Τάρας στον Παρνασσό]] проста шматслоўна адстойваў вынікі ўласных даследаванняў. --[[Удзельнік:JerzyKundrat|JerzyKundrat]] ([[Размовы з удзельнікам:JerzyKundrat|размовы]]) 15:28, 24 лістапада 2023 (+03)
:::::::: Мясцовыя музычныя крытыкі пісалі пра гурт, а выхад альбома быў толькі навіннай нагодай. Наконт "мінулых абмеркаванняў" не варта ламаць дзіды, не асабліва іх тут і было — калега [[Удзельнік:Τάρας στον Παρνασσό|Τάρας στον Παρνασσό]] проста шматслоўна адстойваў вынікі ўласных даследаванняў. --[[Удзельнік:JerzyKundrat|JerzyKundrat]] ([[Размовы з удзельнікам:JerzyKundrat|размовы]]) 15:28, 24 лістапада 2023 (+03)
::::::::: Калі лічыце, што няма значнасці, то выстаўляйце да выдалення. Паводле [[Вікіпедыя:Значнасць]] артыкул або мае значнасць і існуе, або не мае значнасці і выдаляецца, нейкіх сярэдніх значэнняў кшталту «малазначны» правіла не ведае (каб пакідаць артыкул, але з-за «малазначнасці» рабіць з ім нейкія іншыя дзеянні). Практыку ставіць шаблон {{Ш|Значнасць}} уверсе артыкулаў таму лічу дрэннай практыкай, наппрыклад у рувікі шаблон працуе інакш.--[[Удзельнік:Artsiom91|Artsiom91]] ([[Размовы з удзельнікам:Artsiom91|размовы]]) 15:48, 24 лістапада 2023 (+03)
::::::::: Калі лічыце, што няма значнасці, то выстаўляйце да выдалення. Паводле [[Вікіпедыя:Значнасць]] артыкул або мае значнасць і існуе, або не мае значнасці і выдаляецца, нейкіх сярэдніх значэнняў кшталту «малазначны» правіла не ведае (каб пакідаць артыкул, але з-за «малазначнасці» рабіць з ім нейкія іншыя дзеянні). Практыку ставіць шаблон {{Ш|Значнасць}} уверсе артыкулаў таму лічу дрэннай практыкай, наппрыклад у рувікі шаблон працуе інакш.--[[Удзельнік:Artsiom91|Artsiom91]] ([[Размовы з удзельнікам:Artsiom91|размовы]]) 15:48, 24 лістапада 2023 (+03)
:::::::::: Значнасць гурта выклікае сумненні, значнасць альбома адсутнічае. Практыку стваіць шаблон у версе артыкула можна абмеркаваць асобна. --[[Удзельнік:JerzyKundrat|JerzyKundrat]] ([[Размовы з удзельнікам:JerzyKundrat|размовы]]) 15:54, 24 лістапада 2023 (+03)


== [[Сонахімія]] → [[Гукахімія]] ==
== [[Сонахімія]] → [[Гукахімія]] ==

Версія ад 15:55, 24 лістапада 2023

Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зверху.

На гэтай старонцы ўдзельнікі прапануюць старонкі для перайменавання.

Выстаўленне старонкі да перайменавання

  1. Дадайце ў пачатку старонкі шаблон {{Перанесці}} з кароткім апісаннем, чаму яна выстаўлена да перайменавання.
  2. Стварыце тэму на гэтай старонцы ў фармаце:
== [[Старая назва]] → [[Новая назва]] ==
Апісанне аргументацыі... --~~~~

Значкі для галасавання

Дзеля большай яснасці пры галасаванні выкарыстоўваюцца наступныя значкі:

Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць — шаблон {{Перайменаваць}};
Сімвал голасу «нейтральны» Нейтральны — шаблон {{Нейтральны}};
Сімвал голасу «не пераймяноўваць» Не пераймяноўваць — шаблон {{Не пераймяноўваць}}.

Пры галасаванні, калі ласка, патлумачце ваш выбар.

Бягучыя абмеркаванні

Дадаць тэму

Новыя тэмы, калі ласка, дадавайце зверху спіса абмеркаванняў

Больш слушная назва. DobryBrat (размовы) 08:57, 17 лістапада 2023 (+03)[адказаць]

Вынік

Перайменавана, перасылка не пакінута, бо проста "фальшывы сябар перакладчыка". --Максім Л. (размовы) 22:53, 22 лістапада 2023 (+03)[адказаць]

Тэатр у беларускай мове заўсёды падаецца праз транслітарацыю, а не ў арыгінале. Тое ж і на іншых кірылічных мовах. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:53, 26 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]

Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць Тым больш, што поўная назва — італ.: Teatro alla Scala.--VladimirZhV (размовы) 18:28, 31 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]

Значэнне з’яўляецца шырока распаўсюджаным і агульнаўжывальным, належыць да Вікіпедыя:Істотныя артыкулы/Узровень/1. --JerzyKundrat (размовы) 16:22, 21 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]

Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць. Перайменаваць старонку планеты і старонку неадназначнасці. DobryBrat (размовы) 18:02, 21 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць. Планета гэта асноўнае значэнне, астатнія — вытворныя ад яго.--Artsiom91 (размовы) 15:24, 26 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «супраць» Супраць, асноўнае значэнне слова іншае, не такое маштабнае - грунт, глеба, а таксама нейкая тэрыторыя. Зямля з вялікай літары мусіць заставацца з удакладненнем, што гаворка пра планету. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:47, 26 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
у значэнні грунт, глеба, а таксама нейкая тэрыторыя няма нават артыкула ў 18-томніку БелЭн. Асноўае значэнне паводле гэтай крыніцы відавочнае — планета, другое — тэрытарыяльная адзінка. Вікіпедыя — гэта тэж энцыклапедыя, асмелюсь нагадаць. --JerzyKundrat (размовы) 17:17, 26 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
І ўсё-такі, супраць Сімвал голасу «не пераймяноўваць» Не пераймяноўваць. Так, энцыклапедыя. Першае значэнне сям, там, але… Чы будзе гэта значэнне першым, што прыйшло ў галаву пры пачуцці гэтага слова? Дужа сумняюся, бо "ґрунт" або "краіна", "мясцовасць" з’явяцца наўме чы не раней. Да таго ж, не забываймася, што ад чаго пайшло. --Ryčard Humel (размовы) 18:37, 6 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
У рускай, польскай, украінскай мовах тытул артыкула падецца без удакладнення. Наш статусны артыкул па колькасці праглядаў за 10 месяцаў бягучага года на 234 пазіцыі, горшага прыкладу не знайшоў. --JerzyKundrat (размовы) 13:54, 7 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Падаецца мне, што мы трошкі пра рознае гутарым… Да таго ж, чы не падмяняеце вы паняткі — колькасць праглядаў і іх карэляцыя (або не) з назваю артыкула — рэч важная, але я яе не кранаў, гэта, пэўна, асобна абмеркаваць трэ. Як-любя, я чыста лінгвістычна, семнтычна падыйшоў, е багата іншых чыннікаў, я не пэўны ў стопрацэнтнай "правільнасці" свае пазіцыі. Ryčard Humel (размовы) 17:14, 7 лістапада 2023 (+03)[адказаць]

Вынік

Перанесена пад больш пазнавальную назву. --JerzyKundrat (размовы) 17:55, 19 лістапада 2023 (+03)[адказаць]

Аспрэчаны вынік

Не было прыведзена ніводнага аргумента на карысць пазнавальнасці назвы «Подсознание (рэп-гурт)», пазнавальнасць на думку удзельніка JerzyKundrat — адна-адзіная пыльная спасылка з бібліятэчнага каталога супраць прыведзенага шэрагу з 5 рэцэнзій прафесійных крытыкаў. Удзельнік ігнаруе прыведзеныя падчас дыскусій (раз, два, тры) аргументы аб адсутнасці значнасці ў гурта, займаецца классічным уласным даследваннем самастойна інтэрпрэтуючы крытычныя водгукі на музычны альбом, «выкручваючы» на уласны густ меркаванні музычных крытыкаў. Я заўважыў, што удзельнік JerzyKundrat не першы раз пераследуе артыкулы музычнай тэматыкі, менавіта датычных музычных альбомаў (можа ёсць і іншыя тэмы, але кінулася ў вочы менавіта музычная тэматыка, якой я цікаўлюся). Напрыклад, з артыкулам Sarcis: складваецца ўраджванне, што ўдзельнік адмыслова пераследуе тыя артыкулы, якія асабіста яму не падабаюцца і перманентна выносіць іх на выдаленне не прад’яўляючы ніякіх новых аргументаў з моманту, калі супольнасць вырашыла артыкулы пакінуць. З артыкулам 1очество увогуле адбылося валюнтарысцкае дзеянне, якое па-за межамі логікі Вікіпедыі: удзельнік нават чакаць нейкі прамежак часу не стаў, каб надаць нейкую лігітымнасць сваім дзеянням. Проста ў выніку выдаліў артыкул насуперак усім меркаванням кіруючыся толькі асабістым густам наконт таго, які павінен быць беларускамоўны раздзел: што можа ў ім існаваць, а што ягомосці недаспадобы. Маё нараканне не першае, што выказваецца за доўгі час наконт «працы» гэтага ўдзельніка са сцягам адміністратара: блакіроўка старонак, калі няма аргументаў супраць правак іншых удзельнікаў (не аднойчы мела месца, напрыклад, з навінным шаблонам), абразы рэдактараў (за што атрымлівае папярэджанні, на якія яму пляваць). Эсэнцыяй рэакцыі на такія паводзіны я б прывёў ацэнку, якую даў выпадковы рэдактар, які з добрым намерам адзін раз сюды заглянуў: Сочувствую белорусской Википедии в том, что такие типы, как JerzyKundrat, имеют в ней статус администратора. В рувики и других крупных разделах такие токсичные персонажи довольно быстро уходят в бессрочку. Я прашу супольнасць, а асобным чынам адміністратарам (Artsiom91, Belarus2578, DobryBrat, Dzianis Niadbajla, Maksim L., Wizardist, Хомелка, Чаховіч Уладзіслаў) усё ж такі не хаваць галаву ў пясок, а выказацца (альбо яшчэ раз выказацца тым, хто ўжо выказваўся у вышэйзгаданых абмеркаваннях). Бо калі існае становішча працягнецца, то я не бачу перспектыў сваёй працы тут — яшчэ і ў Вікіпедыі цярпець аўтарытаршчыну, быццам мала яе ў рэальным жыцці. Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 20:57, 19 лістапада 2023 (+03)[адказаць]

З сукупнасці ўсіх ранейшых абмеркаванняў, быццам быў кансэнсус, што гурт не значны, а значны альбом. То з чым звязана новая намінацыя не ясна. Калі раптам гурт стаў значным, пра яго трэба ствараць асобны артыкул, а не артыкул пра альбом пераймяноўваць. --Максім Л. (размовы) 21:20, 19 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Ніхто з РуВікі не сыходзіць у бестэрміноўку, ёсць індывідуўмы, што выдаляюць шмат гадоў артыкулы выключна па сваім разуменні, а потым і самі падводзяць вынікі па скаргах на саміх сябе. Так што, то ва ўдзельніка ружовыя ілюзіі, бо яго не закранула. Што аднак не апраўдвае ніякіх злоўжыванняў у нас. Нам такое тут то пэўна не трэба. Заклікаю, не першы раз, трымацца этычных паводзін, не злоўжываць сарказмамі, метафарамі і гіпербаламі, якія не ўсе роўна разумеюць. Так думаю, што цяпер пытанне не столькі ў самім перайменаванні назад, як у гісторыі таго як гэта рабілася. Само па сабе яно выглядае лагічным. -- Максім Л. (размовы) 11:28, 20 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Наконт пра што мусіць быць артыкул, то далучуся да аргументаў JerzyKundrat. Альбом -- частка творчасці гурта, калі ў альбома ёсць значнасць, адпаведна яна ёсць у творчасці і ў самога гурта. Пра альбом мог бы быць, калі б інфа пра яго займала зашмат месца ў артыкуле пра гурт. Менавіта як у выпадку з футбольнымі сезонамі -- вынас у асобны артыкул. Адно што тут не так, гэта перайменаванне па апошняй намінацыі, калі кансэнсус быў відавочна не знойдзены. Праз што і ўзнікла "палеміка" і, магчыма, мы страцілі добрага ўдзельніка. Ці варта таго назва непрынцыповага артыкула, ды нават калі і прынцыповага, то яўна ж не. То прапаную зараз знайсці кансэнсус па такіх выпадках і замацаваць яго ў правілах, што значнасць творчасці робіць значным аўтара, а асобныя артыкулы пра творы па вызначэнні толькі вынасы з артыкулаў пра аўтараў, нават калі пакуль артыкула пра самога аўтара няма. Максім Л. (размовы) 21:40, 22 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
«Альбом — частка творчасці гурта, калі ў альбома ёсць значнасць, адпаведна яна ёсць у творчасці і ў самога гурта» агульна не працуе. Напрыклад, калі здараецца гучнае забойства, якое абышло сусветныя навіны, то пра яго можна ствараць артыкул як значную падзею, аднак забойца, калі больш нічым не адметны, не будзе мець значнасці. Хоць гэтак жа здзяйсненне забойства — частка біяграфіі забойцы. Нават калі прыняць тое, што альбом надае значнасць гурту, то незразумела чаму трэба пераносіць існы артыкул, а не ствараць новы. У цэлым тут праблема не ў канкрэтным артыкуле, а ў поглядах розных удзельнікаў на значнасць і прынцыпы арганізацыі артыкулаў. Прытрымліваюся думкі, што калі аўтар разбіраецца ў тэме і стварае артыкулы на тэматыку, трымаючыся базавых правіл Вікіпедыі, то не варта яму навязваць свае прынцыпы адносна таго, як тэматыка павінна быць арганізавана. --Artsiom91 (размовы) 22:00, 22 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
@Artsiom91, цалкам за тое каб не перашкаджаць удзельнікам вырашаць самім. Але як развязваць канфлікты як тут? Лічыць, што самастойна значны аб'ект не трэба зліваць з "бацькоўскім", нават калі месца там дастаткова, прынамсі, калі гэта выклікае спрэчкі, то-бок няма кансэнсусу? -- Максім Л. (размовы) 15:00, 24 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Па сэнсе тут не зусім перайменаванне. Калі ў іншых намінацыях на гэтай старонцы размова ідзе пра адзін і той жа аб’ект, у якога толькі назву прапануецца ўдакладніць, то тут альбом прапануюць перанесці ў гурт. Фактычна гэта знішчэнне аднаго артыкула і перанос яго зместу ў іншы, хай тэхнічна робіцца звычайным пераносам старонак. Таму прыведзены ў выніку аргумент «Перанесена пад больш пазнавальную назву» проста не можа мець месца. Думаю, што сапраўды пры адсутнасці кансэнсусу нельга ператвараць артыкул (у гэтым выпадку пра альбом) у перасылку, нават калі змест у іншае месца перанесены. Artsiom91 (размовы) 15:20, 24 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Альбом не мае ніякай значнасці, артыкул пра яго не можа існаваць. --JerzyKundrat (размовы) 15:23, 24 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Мясцовыя музычныя крытыкі пісалі пра гурт, а выхад альбома быў толькі навіннай нагодай. Наконт "мінулых абмеркаванняў" не варта ламаць дзіды, не асабліва іх тут і было — калега Τάρας στον Παρνασσό проста шматслоўна адстойваў вынікі ўласных даследаванняў. --JerzyKundrat (размовы) 15:28, 24 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Калі лічыце, што няма значнасці, то выстаўляйце да выдалення. Паводле Вікіпедыя:Значнасць артыкул або мае значнасць і існуе, або не мае значнасці і выдаляецца, нейкіх сярэдніх значэнняў кшталту «малазначны» правіла не ведае (каб пакідаць артыкул, але з-за «малазначнасці» рабіць з ім нейкія іншыя дзеянні). Практыку ставіць шаблон {{Значнасць}} уверсе артыкулаў таму лічу дрэннай практыкай, наппрыклад у рувікі шаблон працуе інакш.--Artsiom91 (размовы) 15:48, 24 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Значнасць гурта выклікае сумненні, значнасць альбома адсутнічае. Практыку стваіць шаблон у версе артыкула можна абмеркаваць асобна. --JerzyKundrat (размовы) 15:54, 24 лістапада 2023 (+03)[адказаць]

Будзе па-беларуску.--VladimirZhV (размовы) 13:06, 20 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]

Калі ўжо існуе артыкул АвтоВАЗ, то, мяркую, адпаведная катэгорыя павінна мець аднастайную назву. Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 11:10, 20 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]

Мяркую, трэба неяк уніфікаваць. Я не вельмі дакладна ведаю, якая форма правільная. Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 11:05, 20 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]

Вынік

Перайменаваў, пакінуў і стварыў перасылкі з беларускага і лацінкавага варыянта. --Максім Л. (размовы) 21:51, 22 лістапада 2023 (+03)[адказаць]

Гістарычны герб, які існаваў, калі населены пункт меў іншую назву, на сёння афіцыйна не зацверджаны. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:18, 16 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]

Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць. У Цітова менавіта Вызна, а не Чырвоная Слабада.--Artsiom91 (размовы) 11:37, 16 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «не пераймяноўваць» Не пераймяноўваць З аднаго боку так, герб неафіцыйны, назва была іншая. А з іншага, гэта ўсё ж адзін і той жа населены пункт з гістарычнай пераемнасцю. Тут жа няма патрэбы падзяляць на гісторыю Вызны і Чырвонай Слабады, як гэта мы робім з Парычамі і Казімірам. Таксама ў нас няма асобнага артыкула пра герб Дрысы, гэта перасылка на Герб Верхнядзвінска, хоць сённяшні герб Верхнядзвінска быў наданы гораду, калі той называўся Дрысай.
Таксама магчыма, што Чырвонай Слабадзе некалі будзе наданы герб. І што тады, трэба будзе пераймяноўваць артыкул назад або рабіць асобны артыкул?
І паўстае пытанне, ці ўказваць герб у картцы Чырвонай Слабады і ці адвязваць яго ў Вікіданых. На маю думку, трэба пакінуць як ёсць, проста трэба зрабіць выразным, што герб неафіцыйны і быў нададзены мястэчку, калі той называўся Вызна.
Заўважу яшчэ, што ў Цітова населеныя пункты ўказаны з гістарычнымі назвамі і гэта, на маю думку, не можа быць само па сабе аргументам для падзялення. Plaga med (размовы) 12:18, 16 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Падзяляць артыкул не прапануецца, толькі перайменаваць, усе астатнія сувязі пакінуць. Менавіта таму, што герб зараз не мае афіцыйнага статуса, а значыць «Герб Чырвонай Слабады» менавіта ў такім спалучэнні нідзе ў аўтарытэтных крыніцах не сустракаецца. Так, калі герб набудзе афіцыйны статус, то варта будзе перанесці назад, будзе як з Верхнядзвінскам.--Artsiom91 (размовы) 13:11, 16 кастрычніка 2023 (+03),[адказаць]
У такім разе у артыкуле Чырвоная Слабада (Салігорскі раён) у раздзеле "Гісторыя" варта размясціць выяву герба і напісаць пра яго, даўшы спасылку на асобны артыкул гістарычнага герба мястэчка. DobryBrat (размовы) 13:20, 16 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Пагаджуся з аргументам, што нават на неафіцыйным узроўні я пакуль не знайшоў атаяснення герба Вызны як герба Чырвонай Слабады ў АК. Хаця саму назву мястэчка Вызна даволі часта можна сустрэць у артыкулах пра Чырвоную Слабаду, гэта пра гістарычную пераемнасць агулам.
Ці трэба ў такім разе прыбіраць герб з Вікіданых, карткі? Ці трэба пераймяноўваць/прыбіраць герб з Шаблон:Гербы Мінскай вобласці і Гербы адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Мінскай вобласці? Я не бачу ў гэтым плане розніцы паміж гербам Вызны і гербам Воўпы, напрыклад. Розніца проста ў тым, што ў аднаго населенага паселішча назва змянілася, а ў іншага — не. Так што я бы мабыць пагадзіўся толькі з тым, што можна перайменаваць сам артыкул, але падыход да пазначэння герба можна пакінуць як з астатнімі гістарычнымі гербамі.
Таксама прыйдзецца напэўна ў артыкуле і адпаведным шаблоне пісаць назву населенага пункта як «Вызна (Чырвоная Слабада)». Ці не будзе гэта ўсё пераўскладненнем дзеля аднаго такога выпадка? Plaga med (размовы) 13:45, 16 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Так, падыход варта мець у цэлым такі ж як з астатнімі гістарычнымі гербамі. Я б прапанаваў пакідаць у Вікіданых і картцы (хоць сапраўды ёсць альтэрнатыва адтуль іх прыбраць, замест прапісаць яўна ў раздзеле «Гісторыя»), у шаблонах і на старонцы Гербы адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Мінскай вобласці. Даваць подпісы «Вызна (Чырвоная Слабада)» там таксама было б слушней, пераўскладнення тут не бачу.--Artsiom91 (размовы) 14:00, 16 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Герб часоў ВКЛ з назвай паселішча, якую надалі за савецкім часам - гэта анахранізм. Такога быць не павінна. Герб Кёнігсберга ніхто гербам Калінінграда не называе. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:50, 26 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «не пераймяноўваць» Не пераймяноўваць. Слушная аргументацыя ўдзельніка Plaga med. DobryBrat (размовы) 12:39, 16 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]

З вялікай літары (за пэўнымі выключэннямі) пішацца толькі першае слова ў большасці назваў гістарычных падзей, эпох, з’яў, гістарычных дакументаў, твораў літаратуры і мастацтва, святаў і знамянальных дат, устаноў і арганізацый, палітычных партый, кангрэсаў, з’ездаў і г. д. DobryBrat (размовы) 08:29, 15 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]

А на сайце Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Сімвал голасу «не пераймяноўваць» Не пераймяноўваць.--VladimirZhV (размовы) 10:08, 17 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць. Паводле правілаў мовы мусіць быць малая літара. СМІ даюць абодва варыянты, але вялікую, так разумею, з падачы самой арганізацыі, якая можа капіталізаваць назву для надання сабе значнасці. Пры тым старонка Пра кангрэс пачынаецца «Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі...» з малой літарай.--Artsiom91 (размовы) 18:01, 19 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]

Назва расійскай кампаніі перакладзена на беларускую мову. Каб гэта была беларуская кампанія, то у яе Статуце назва юрыдычнай асобы была б таксама і па-беларуску. Але гэта не той выпадак і мне не зразумела прычына перакладу назвы. Некаторыя беларускія СМІ карыстаюцца міжнароднай формай на лацінцы - Yandex: [2], [3], некаторыя ўсё ж такі пішуць прз літару «э»: [4]. Але тая ж Svaboda піша артыкулы тарашкевіцай і ці мусім мы браць пад увагу яе Яндекс праз «э»? У артыкулах пра беларускую лакалізацыю аднаіменнага пошукавага сервіса няма інфармацыі пра пераклад і назвы: [5]. Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 18:07, 18 жніўня 2023 (+03)[адказаць]

Мне здаецца, што для беларускага раздзела будзе больш да месца міжнародная форма, Yandex Plaga med (размовы) 19:53, 18 жніўня 2023 (+03)[адказаць]
Пераймяноўваць трэба, (сказаў бы, нават абавязкова!). Расійская мова — такая ж чужаземная як англійская, польская, суахілі. Падаецца, варыянт сп. Plaga med будзе добрым. Зрэшты, супраць прапанаванага "ў шапцы" таксама нічога не маю. --Ryčard Humel (размовы) 07:38, 26 жніўня 2023 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць За перайменаванне ў Yandex.IshaBarnes (размовы) 02:42, 5 верасня 2023 (+03)[адказаць]
Пры выбары паміж "Яндекс" і "Яндэкс" - Сімвал голасу «не пераймяноўваць» Не пераймяноўваць. IshaBarnes (размовы) 23:55, 9 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Яшчэ адна думка ў кантэксце дыскусіі. Ёсць таксама артыкулы пра Яндэкс.Карты, Яндэкс.Панарамы, Яндэкс.Народная карта. Лагічна было б перакладаць усё разам: Yandex Maps, Yandex Panoramas, Yandex People's Map, прыклады выкарыстання [6], [7], [8]. IshaBarnes (размовы) 05:54, 5 верасня 2023 (+03)[адказаць]
Падтрымліваю перайменаванне астатніх сервісаў па аналогіі ў міжнароднай форме Plaga med (размовы) 10:31, 5 верасня 2023 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць падтрымліваю варыянт Яндекс, бо яго выкарыстоўвае сама кампанія ў беларускай лакалізацыі сервісаў. Напрыклад калі зайсці на сайт афішы можна пабачыць "Яндекс Афіша". На сайце пошука ў мяне радок "Увайдзіце ў Яндекс, каб захаваць свае закладкі, паролі і карты". Выглядае як наўмысная асаблівасць перакладу.
Што тычыцца "міжнароднай формы", нават не ўяўляю якая яна для афішы. Ды і для іншых сэрвісаў, наўрад большасць беларусаў, нават беларускамоўных, пішуць і кажуць Yandex Maps. І чым Yandex бліжэй да беларускай мовы чым Яндекс? Нават у беларускай лацінцы літары x няма :) A potato hater (размовы) 22:51, 6 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Прыклады выкарыстання ад IshaBarnes паказваюць, што "міжнародная" форма насамрэч англійская, а не міжнародная. Чаму яна ў нас больш да месца чым расійская застаецца пад пытаннем. A potato hater (размовы) 22:55, 6 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
На маю думку, праблема з варыянтам "Яндекс" у спалучэнні "де", якога ў беларускай мове не існуе. Для формы Yandex можна падаць вымаўленне, як для іншых замежных назваў. Падаваць вымаўленне для кірылічнай назвы - окей, магчыма. А ў тэксце далей якую форму выкарыстоўваць? Увесь час "Яндекс"? IshaBarnes (размовы) 23:52, 9 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Чаму не? Я прывёў вышэй прыклад, дзе Яндекс ужываецца ў сярэдзіне беларускага сказа. YouTube, напрыклад, таксама не існуе ў беларускай мове, але ж гэта назва кампаніі і таму ўжываецца яна, а не Ютуб/Юцюб. A potato hater (размовы) 07:41, 10 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Што тычыцца беларускай юрыдычнай асобы, такія ў кампаніі ёсць. Беларускія назвы ТАА "Яндэкс Дэлівэры Бай" і ТАА "Яндэкс Рэклама". Незалежна ад назвы, усе тры варыянты мусяць быць прыведзены ў пачатку артыкула: Яндекс, Яндэкс і Yandex. A potato hater (размовы) 07:50, 10 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
З пункту гледжання артыкула пра расійскую кампанію “Яндекс” няма аніякая значэння як называюцца новаствораныя ТАА ў Беларусі. Калі ствараць артыкул пра Яндекс Деливери Бай, то тут можна прыводзіць такі аргумент. Ці мала такіх арганізацый створана ў свеце? У ЗША створана Yandex Inc, у Ізраілі Yandex Israel Ltd, а яшчэ ёсць у Кітаі, Швейцарыі, Казахстане, Нідэрландах… Гэта аніяк не ўплывае на назву асноўнага артыкула і брэнд кампаніі. Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 09:07, 11 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «супраць» Супраць Ваапшчэта пэўныя падраздзяленні Яндэкса зарэгістраваны ў Беларусі: ТАА "Яндэкс Рэклама" і ТАА "Яндэкс Дэлівэры Бай". Так што я не бачу прычын, чаму мусіць быць інакш. Яндэкс пішуць усе беларускія СМІ - Наша Ніва, Свабода, Еўрарадыё. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:12, 16 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Калі будзем ствараць артыкулы пра падраздзяленні Яндэкс Рэкламу і Яндэкс Дэлівэры Бай, то там гэта вядома будзе аргумент. Якім бокам падраздзяленні да брэнда? На лакальных рынках ствараецца маса падраздзяленняў на мясцовых мовах і нават туземных гаворках. Але брэнд застаецца брэндам. А прыведзеныя Вамі выданні пішуць пераважна тарашкевіцай, там не тое што Яндэкс праз “э” … Тэатр La Scala у іх пішацца — Ля Скаля. Таксама перайменоўваем? Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 09:14, 17 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Ну і вядома, што ніхто ў Беларусі не будзе шукаць нейкія Yandex Maps, Yandex Panoramas, Yandex People's Map, а гэта значыць, што Беларуская Вікіпедыя ўпадзе ў выдачы. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:14, 16 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «супраць» Супраць перайменавання. Яндэкс шырокаўжывальны і зразумелы. З павагай, ZlyiLev (размовы) 23:14, 16 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
У Беларусі, дарэчы, будуць шукаць менавіта «Яндекс Панорамы» ніхто (ну, амаль што ніхто) не будзе шукаць у гугле «Яндэкс Панарамы». Напішуць «Яндекс Карты», «Яндекс Деньги» і так далей. Таму што гэта расійскі брэнд і на слыху менавіта рускамоўная назва. Ніякія створаныя ТАА гэтага на жаль не зменяць. Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 09:19, 17 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Вось спасылка якая лепей за любыя словы паказвае, што брэнд ніхто не збіраецца перакладаць на беларускую мову, перакладзены толькі змест. Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 09:28, 17 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць пад арыгінальную назву. У спісе сэрвісаў на сайце https://yandex.by/all на беларускай мове Яндекс.--VladimirZhV (размовы) 10:23, 17 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «супраць» Супраць. У БелТА толькі "Яндэкс" (32 тэксты) [9]--Ілля Касакоў (размовы) 22:25, 27 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]

Архіў

Не дапускайце да перапаўнення!

Радкі закрытых тэм перамяшчаюцца ў архіў.