 | Гэта архіў, створаны ў 2023 годзе, але размовы, прывязаныя да гэтай архіўнай старонкі, магчыма, не вяліся ў той час. Калі ласка, не змяняйце змест гэтай старонкі. Глядзіце актуальныя размовы, або спіс архіваў. |
Вынік
Была паўторна створана старонка з тым самым зместам. Выдалена без абмеркавання. --JerzyKundrat (размовы) 14:40, 24 снежня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Навуковыя публікацыі пададзены, старонка пра вучонага ў галіне беларускай філалогіі захавана. --JerzyKundrat (размовы) 21:46, 21 снежня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Машынны пераклад выпраўлены. Старонка захавана. --JerzyKundrat (размовы) 21:43, 21 снежня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Артыкул дапоўнены і захаваны. --JerzyKundrat (размовы) 20:54, 16 снежня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Старонка выдалена, паколькі значнасць прадмету артыкула сумнеўная, колькасць памылак занадта вялікая, а крыніцы увогуле не пададзены. --JerzyKundrat (размовы) 15:14, 15 снежня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Старонка выдалена, паколькі значнасць прадмету артыкула сумнеўная, а парушэнне энцыклапедычнага стылю занадта значнае. --JerzyKundrat (размовы) 15:00, 15 снежня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Не артыкул, старонка выдалена. Змясціць тэкст у ВікіКрыніцы можа кожны ахвотгы. --JerzyKundrat (размовы) 19:34, 16 снежня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Значнасць прадмету артыкула не паказана, старонка выдалена. --JerzyKundrat (размовы) 16:26, 17 снежня 2023 (+03)[адказаць]
- Хіба такі быў кансэнсус? Я не пагаджаюся. Plaga med (размовы) 18:45, 17 снежня 2023 (+03)[адказаць]
- Мне здавалася што артыкул будзе скарочаны і пакінуты. Хіба не да гэтага выніку мы прыйшлі ? Я не згодны з вынікам. Мацей Міканораў (размовы) 11:24, 18 снежня 2023 (+03)[адказаць]
- Ад таго, што нехта не згодны, значнасці ў прадмета артыкула не дадасца. Старонка пакуль адноўлена тут: Удзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENT. --JerzyKundrat (размовы) 14:24, 18 снежня 2023 (+03)[адказаць]
- Дык а хіба была паказана нязначнасць, Пане @JerzyKundrat? Я паставіў пад сумнеў аргументаванасць выдалення, што нязначнасць артыкула не паказана. Рэакцыі не было, значыцца нібы кансэнсус, што менавіта выдаленне не аргументавана. Plaga med (размовы) 13:42, 19 снежня 2023 (+03)[адказаць]
- Рэч у тым, што менавіта Вікіпедыя:Значнасць#Значнасць патрабуе аб’ектыўных доказаў. Пра свой няўдалы досвед у пошуках значнасці прадмету артыкула я папярэдне напісаў. --JerzyKundrat (размовы) 16:59, 19 снежня 2023 (+03)[адказаць]
- Неяк упусціў гэты момант. Наконт ацэнак творчасці і праўда цяжка. Мая пазіцыя была ў тым, што маем некаторыя АК, якія паказваюць, што базавая цікавасць да з’явы ёсць, хоць і малая, але калі кажам, што патрэбны абавязкова ацэнкі творчасці, то напэўна маеце рацыю. Plaga med (размовы) 16:02, 20 снежня 2023 (+03)[адказаць]
- Без ацэнак, уплываў і да т.п. цікавасць можа зрабіць прадмет энцыклапедычна значным у выпадку, калі яна надзвычайная, калі мы маем лідара ў сваім родзе. --JerzyKundrat (размовы) 16:16, 20 снежня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Выдаліў, бо значнасць прынамсі не паказана, альбом крытыкавалі пасля выхаду як "проста аматарскі па ўсіх параметрах", "таннае выданьне ва ўсіх літаральна сэнсах", "альбом 2 баламі з 10" і на гэтым уся гісторыя. Самастойна нічога не здолеў знайсці дадаткова. --Максім Л. (размовы) 13:00, 4 снежня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Старонка з рэкламай новастворанага камерцыйнага прадукта выдалена. --JerzyKundrat (размовы) 23:51, 28 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Паводле пададзеных крыніц не ўдалося спраўдзіць змест артыкула. Старонка выдалена як містыфікацыя. --JerzyKundrat (размовы) 18:00, 25 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Існы тэкст не дае яснага апісання яго прадмету артыкула, старонка выдалена. --JerzyKundrat (размовы) 12:49, 25 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Усплёск цікавасці да асобы быў звязаны з яе перамогай у дзіцячым расійскім тэлеконкурсе. Наступныя згадкі ў СМІ адсылаюць менавіта да гэтай падзеі. Згаданае дасягненне пры тым не дазваляе пацвердзіць энцыклапедычную значнасць асобы. Таму старонка выдалена праз адсутнасць значнасці прадмету артыкула. --JerzyKundrat (размовы) 12:45, 25 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Значнасць прадмету артыкула не паказана, старонка выдалена. --JerzyKundrat (размовы) 00:49, 8 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Вынік
Значнасць прадмету артыкула не паказана, старонка выдалена. --JerzyKundrat (размовы) 18:57, 25 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
З абмеркавання бачна, што абодва ўдзельнікі дыскусіі маюць сумненне ў значнасці гурта, у той час як значнасць альбома не аспрэчваецца. Зыходзячы з прынцыпаў вікіпедыі, якія заклікаюць ствараць артыкулы пра значнае, артыкул перанесены пад назву 1очество без захавання перасылкі. unicat.nlb.by жа з’яўляецца бібліятэчным каталогам, таму ён можа зыходзіць з іншых прынцыпаў, яго хутчэй можна параўноўваць з Вікіданымі, дзе элементы пра гурт і альбом могуць існаваць асобна.--Artsiom91 (размовы) 13:10, 12 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
- З нейкага моманту павелічэнне аб’ёму артыкула прыводзіць да натуральнай неабходнасці падзелу артыкула на некалькі асобных артыкулаў па больш вузкіх пытаннях. Так у Вікіпедыі з'яўляюцца артыкулы пра асобныя малазначныя альбомы пэўных гуртоў. Хоць у адрыве ад старонкі пра гурт прадметы артыкула ўласнай значнасці не маюць. Як не мае яе і згаданы альбом. --JerzyKundrat (размовы) 14:13, 12 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
- Мяркую, што азначэнне малазначныя пра альбомы пэўных гуртоў тут з’яўляецца асабістым меркаваннем (на якое, вядома, усе маюць права), а не вывадам на аснове Вікіпедыя:Значнасць.--Artsiom91 (размовы) 14:26, 12 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
- Значнасць іх увогуле без патрэбы ацэньваць, бо акурат вынікам падзелу артыкулаў пра гурты яны і з'яўляюцца. --JerzyKundrat (размовы) 14:36, 12 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Калі параўноўваць з футбольнымі сезонамі, то там хутчэй працуюць прынцыпы падзялення артыкулаў, гл. ru:Википедия:Размер статей#Рекомендации по разделению або en:Wikipedia:Splitting. Калі інфармацыю пра ўсе сезоны змяшчаць у адным артыкуле, то ён будзе завялікім і незразумелым, таму і падзяляем, а калі сезон толькі адзін то падзел не мае сэнсу. Альбом жа можа не падпадаць пад прынцыпы падзелу і мець поўную самастойнасць ад гурта.--Artsiom91 (размовы) 14:20, 12 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
- Спадар Artsiom91, канкрэтна гэты альбом ёсць яўным вынікам дзейнасці гурта, ні з чым іншым ён не знітаваны. --JerzyKundrat (размовы) 08:12, 20 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Старонка без энцыклапедычнай значнасці выдалена. --JerzyKundrat (размовы) 14:36, 20 жніўня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Накід-дублікат артыкула Беларускі нацыянальны камітэт (Слуцк) выдалены. --JerzyKundrat (размовы) 14:34, 20 жніўня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Праблемы з арфаграфіяй вырашаны ў асноўным. Значнасць, абмежаваная, але ёсць. --Максім Л. (размовы) 19:02, 16 жніўня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Паказана існаванне адпаведнага гістарычнага рэгіёна Віленшчыны, а не адміністрацыйнй адзінкі ў БССР. Старонка выдалена як містыфікацыя. --JerzyKundrat (размовы) 14:45, 9 жніўня 2023 (+03)[адказаць]
- Эх. Зноў Вільня — наш "Ерусалем"! --Ryčard Humel (размовы) 22:14, 10 жніўня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Старонка дапоўнена і захавана. DobryBrat (размовы) 09:00, 2 жніўня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Значнасць прадмету артыкула пацверджана, старонка захавана. --JerzyKundrat (размовы) 19:55, 25 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Артыкул дапоўнены, у цяперашнім выглядзе можа быць пакінуты.--Artsiom91 (размовы) 12:12, 24 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Значнасць прадмету артыкула не пацверджана, старонка выдалена. --JerzyKundrat (размовы) 16:08, 20 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Выдалена. Інфармацыю пра версію Вайтовіча дадаў у артыкул пра "бацьку". --Максім Л. (размовы) 23:39, 6 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Выдалена. Інфармацыю пра версію Вайтовіча дадаў у артыкул пра "дзеда". --Максім Л. (размовы) 23:38, 6 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Перанёс пад «Андрэй (зяць Мсціслава Раманавіча)», фактычна выдаліў, бо змест цалкам зменены, але элемент Вікіданых застаўся які быў і звязвае яго з Андрэямі «Іванавічамі» на іншых мовах. --Максім Л. (размовы) 16:02, 6 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Значнасць прадмету артыкула не пацверджана. Старонка выдалена. --JerzyKundrat (размовы) 19:01, 2 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Падстаронка ўдзельніка выдалена без абмеркавання паводле яго просьбы. --JerzyKundrat (размовы) 11:04, 2 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Трохі перайменаваў і пераразмеркаваў катэгорый. Змест катэгорыі Катэгорыя:Камп’ютарныя гульні паводле аперацыйных сістэм цалкам размясціўся ў катэгорыях Катэгорыя:Камп’ютарныя гульні паводле платформ, Катэгорыя:Гульні для персанальных камп’ютараў і новай Катэгорыя:Гульні для мабільных тэлефонаў. Адпаведна катэгорыя выдалена згодна з аргументамі намінатара.--Artsiom91 (размовы) 21:57, 27 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен.
Няма значнасці, самапіяр. --Авадзень (размовы) 23:48, 18 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Пакінуць
- Персона имеет значимость. Есть упоминания в СМИ (в том числе в белорусских государственных), большое количество подписчиков в соц.сетях (миллионы), лидерство в рейтингах, есть творческая биография, упоминания на других биографических сайтах. Страница редактировалась и другими участниками Википедии без проблем, что значит людям это интересно, значимо и они в этом понимают. Если есть предложения по улучшению страницы - будем рады выслушать. Taxaciw679 (размовы) 13:30, 19 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
- Раз ужо пайшоў тут рускамоўны дыскурс, дык мо лепей пра гэту асобу ў РуВікі артыкул напісаць? --JerzyKundrat (размовы) 14:09, 19 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Пакінуць
- Добра, буду пісаць на беларускай мове (хаця да гэтага пісаў на іншай дзяржаўнай мове Рэспублікі Беларусь і не бачу ў гэтым праблем). А чым беларуская Вікіпедыя горшая за расійскую? Да таго ж персона з Беларусі і мае дачыненне да Беларусі больш, чым да Расіі. Таксама ў Вікіпедыі мноства артыкулаў аб адных і тых жа людзях, але на розных мовах, так што адно іншаму не мяшае.
- Taxaciw679 (размовы) 14:16, 19 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
- дзяржаўныя мовы не маюць значэння для Вікіпедыі, у РуВікі артыкул тройчы выдаляўся ўжо. "Не дазваляе тата, звярнуся да мамы", так гэта называецца? --JerzyKundrat (размовы) 14:22, 19 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Пакінуць
- А ў беларускай не выдаляўся. Да таго ж у беларускай вікіпедыі артыкул ужо рэдагуецца іншымі ўдзельнікамі без якіх-небудзь прэтэнзій, што значыць артыкул мае большую значнасць для беларускіх карыстальнікаў, чым для расійскіх. Taxaciw679 (размовы) 14:30, 19 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Калі казаць пра "Інстаграмераў" з "нацыянальнага дамена" я б прапанаваў прызнаць значнасць для прыналежных да першай тройкі паводле праглядаў — як для плыўцоў з баксёрамі) --JerzyKundrat (размовы) 14:31, 19 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Пакінуць
- Гэта ваша прапанова і ваша меркаванне. Я лічу, што колькасць падпісчыкаў і знаходжанне ў адпаведных міжнародных рэйтынгах (нават калі гэта не топ 3, а топ 10) не менш годна, чым ацэньванне па іншых паказчыках.
- Taxaciw679 (размовы) 14:37, 19 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
- Што значыць "міжнародны рэйтынг" у дадзеным выпадку? --JerzyKundrat (размовы) 14:38, 19 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Пакінуць
- [1]https://www.noxinfluencer.com/instagram-channel-rank/top-250-BY-all-sorted-by-followers-weekly
- Taxaciw679 (размовы) 14:40, 19 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
- top-250-BY — дык ён не міжнародны, а з нацыянальнага дамена. А пра топ-10 у сусветным рэйтынгу можна было б гаварыць, канешне. --JerzyKundrat (размовы) 14:43, 19 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Пакінуць
- Гэты сайт міжнародны, бо не належыць, дапусцім, Беларусі ці іншай краіне. Проста сартуе рэйтынг па краінах. Нават калі пагодзіцца з вашай думкай, знаходжанне ў топ 10 нацыянальнага (беларускага) рэйтынгу не менш паважліва, чым знаходзіцца там жа, але ў топ 3. Да таго ж, рэйтынг складзены не з 10-20 асоб, а са 100. Рэйтынг нацыянальны (беларускi), вікіпедыя тут таксама беларуская, персона з Беларусі - усё лагічна.
- Taxaciw679 (размовы) 14:55, 19 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
- знаходжанне ў топ 10 нацыянальнага (беларускага) рэйтынгу ніколі не станавілася для БелВікі як пацвярджэнне значнасці дасягненняў асобы — толькі "золата, срэбра, бронза". --JerzyKundrat (размовы) 15:01, 19 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
- Дзе можна азнаёміцца з гэтымі крытэрамі? Taxaciw679 (размовы) 15:04, 19 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
- Пан тут акурат прэцэндэнт наконт "топ 10" стварыць спрабуе. --JerzyKundrat (размовы) 15:07, 19 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
- Не бачу афіцыйнай інфармацыі, што ў беларускай вікіпедыі значны толькі топ 3, а не топ 10. Пакуль што бачу толькі ваша асабістае меркаванне, што топ 3 больш значны. Taxaciw679 (размовы) 15:10, 19 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
- Гэта, здэцца, лакальны кансэнсус на сёння. Пры чым у эстафетах дадае значнасць мае толькі чэмпіёнства. --JerzyKundrat (размовы) 15:15, 19 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
- Гэта ваша асабістае меркаванне. Афіцыйнай інфармацыі аб крытэрыях рэйтынгаў для беларускай Вікіпедыі я не бачу. Сваё асабістае меркаванне я напісаў вышэй. З павагай. Taxaciw679 (размовы) 15:24, 19 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
- Не думаю, што беларуская Вікісупольнасць мае лішнія рэсурсы, каб ствараць процьму "афіцыйнай інфармацыі", дзеля таго каб дагадзіць неафітам, а мо й проста самапіяршчыкам. Тым больш, што дагадзіць ім усяроўна не ўдасца. --JerzyKundrat (размовы) 15:31, 19 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Пакінуць
- Калі няма афіцыйнай інфармацыі з крытэрыямі рэйтынгаў і іншай значнасці для беларускай Вікіпедыі, значыць варта лічыць аднолькава значным і топ 3 нацыянальнага рэйтынгу і топ 10 (вядома, рабіць гэта адэкватна, 100 месца, напрыклад, не мае вялікай значнасці).
- Taxaciw679 (размовы) 15:40, 19 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Выдаліць. Не паказана значнасць. Тое што падаецца як «згадкі ў беларускіх дзяржаўных СМІ» — менавіта што згадкі, у цэнтры ўвагі ж там ТЭО, Юзары і Маймуна. Да пазіцый у рэйтынгах я б ставіўся з засцярогай, бо могуць быць накруткі, як па спасылцы https://www.noxinfluencer.com/instagram-channel-rank/top-250-BY-all-sorted-by-followers-weekly даецца +27.5% падпісчыкаў (не ведаю за які прамежак часу, але калі параўнаць з іншымі пазіцыямі ў рэйтынгу, то ёсць сумненні ў аб’ектыўнасці лічбаў). Значнасць можа мець месца, калі б быў артыкул (а лепш некалькі) на аўтарытэтных рэсурсах, дзе б асоба і біяграфія разглядаліся ў цэнтры ўвагі.--Artsiom91 (размовы) 16:51, 19 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Пакінуць
- У цэнтры ўвагі ў беларускіх дзяржаўных СМІ таксама асоба (глядзець спасылкі): [2] [3]
- Што да рэйтынгаў: тут у Вікіпедыі мы не можам ацэньваць творчасць ці сумленнасць ці не сумленнасць рэйтынгаў. Мы не экспертная камісія ва ўсіх абласцях. Калі адміністрацыя сацыяльнай сеткі і сайт з рэйтынгамі гэта прымае, значыць так гэта і ёсць і не супярэчыць іх правілам.
- Варта адзначыць, што ў персоны ёсць некаторыя верыфікаваныя сацыяльныя сеткі: [4]
- Ёсць біяграфія на іншых сайтах, напрыклад Вікірэальнасць.
- Бiяграфiя Wikita: [5]
- Амаль усё гэта знаходзіць па запыце на першых радках пошукавых сістэм.
- Taxaciw679 (размовы) 18:47, 19 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Пакінуць:
Лічу, што асоба значная. Біяграфія сапраўды не маленькая, часта бачу яго ў рэкамендацыях сацыяльных сетак. У Вікіпедыі поўна артыкулаў аб персонах менш значных, аб якіх напісана літаральна некалькі радкоў і да іх не прад'яўляюцца прэтэнзіі. Лічу, што дадзены артыкул таксама павінен застацца ў Вікіпедыі. Alexivanovesc (размовы) 18:55, 19 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Выдаліць. Значнасць асобы не паказана. Магчыма, самапіяр ці піяр па замове. DobryBrat (размовы) 22:59, 19 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Выдаліць noxinfluencer не з’яўляецца ВП:АК, спасылка на ютуб і цэлы раздзел з пералікам відэа з ютуб-канала ўвогуле абсурдны. Дзейнасць з 2018 года ўвогуле падаецца без спасылак, меркавана артыкул абнаўляецца ангажаванымі ўдзельнікамі. У выніку застаецца пара ўскосных сітуатыўных згадак у дзяржаўных СМІ (якія на мой погляд не з’яўляюцца незалежнымі ад суб’екта і могуць выконваць ролю рэкламы) і адна тэхнічная згадка ў замежнай крыніцы, якія мала чаго кажуць аб значнасці персоны. Глядзі крытэрыі ў ВП:ЗА і ВП:КЗ, артыкул не адпавядае на мой погляд нават асноўным крытэрыям, не кажучы ўжо і пра дадатковыя. Значнасць не паказана. Відавочны самапіяр. Plaga med (размовы) 23:02, 19 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
- Пра ВП:АК, ВП:ЗА i ВП:КЗ: Значнымі могуць з'яўляцца толькі навуковыя газеты, часопісы, кнігі і тд, але пры гэтым у вікіпедыі шмат артыкулаў, дзе напісана ўсяго пару радкоў або цэлыя раздзелы не маюць спасылак і да гэтага не выстаўляюць прэтэнзій.
- Пра 2018 год: адбор Сан-Марына пацвярджаецца спасылкай на вынікі анлайн-галасавання. У цэлым і інтэрнэце ёсць не адна такая спасылка. Акрамя таго ў інтэрнэце ёсць спасылкі на абмеркаванні заяўкі таго года і іншай творчасці на розных тэматычных сайтах аб конкурсе, проста яны не дададзены ў Вікіпедыю, таму што нехта можа палічыць гэта самапіярам.
- Іншыя важныя спасылкі: [6], [7], [8]
- Магчыма дадаць спасылкі на соц.сеткі, у кожнай з іх таксама шмат падпісчыкаў: Укантакце, Твітэр, Аднакласнікі - у кожнай каля 30 тысяч падпісчыкаў. Або аналагічныя артыкулы з дзяржаўных выданняў (Белта, 7 days, СБ).
- Калі нехта лічыць, што неабходна дадаць нейкую інфармацыю ў артыкул (напрыклад новыя спасылкі, якія пералічаныя вышэй, сацыяльныя сеткі з вялікай колькасцю падпісчыкаў ці нешта яшчэ) - гатовы вытушыць вашыя прапановы.
- Пра самапіяр і ангажаванасць: дзе доказы, што я ці нехта з тут прысутных з'яўляецца звязаным з аб'ектам артыкула і ён мае на яго ўплыў? Максімум статус звычайнага падпісчыка публічнай асобы.
У цэлым артыкул у Вікіпедыі напісаны не лепш і не горш, чым у іншых, у нейтральным тоне. Taxaciw679 (размовы) 23:25, 19 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Выдаліць, асоба не выбіваецца з агульнага шэрагу, не мае значных дасягненняў. --JerzyKundrat (размовы) 23:46, 19 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
- Творчыя матэрыялы, мільённая папулярнасць у сацыяльных сетках, удзел у конкурсах і нацыянальных адборах на самы папулярны музычны конкурс Еўропы - дастаткова значнае дасягненне. Taxaciw679 (размовы) 00:19, 20 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
- неа, няма ў нас такіх дадатковых крытэрыяў значнасці нідзе, асноўнаму крытэрыю значнасці яна таксама не адпавядае. --JerzyKundrat (размовы) 00:23, 20 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
- У Вікіпедыі поўна артыкулаў пра розны ўзровень вядомых і нібыта вядомых персон, пра якіх напісана літаральна пару прапаноў і ёсць у лепшым выпадку 1-2 спасылкі (ведаючы крытэры - яны невядома якой якасці), аднак да іх прэтэнзій няма. Чаму ў тым выпадку можна ўсім, а ў гэтым ёсьць прэтэнзіі?
- Прыклады, у кожным артыкуле мала інфармацыі і пару спасылак: Мерыем Рашыдаўна Герасіменка, Валік Грышко Taxaciw679 (размовы) 01:16, 20 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
- Два прыведзеныя кейсы розняцца. У першым прысутнічаюць палітычныя рэпрэсіі. У другім аўтар музыкі да фільмаў, спектакляў, гендырэктар тэлеканала. Другі без крыніц, і яго значнасць па-мойму выклікае сумненні. --JerzyKundrat (размовы) 06:59, 20 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
- Вось, прынамсі другі прыклад у вас ужо выклікае сумневы. Аднак у Вікіпедыі досыць такіх артыкулаў пра кагосьці ці пра нешта на розных мовах, якія не ўкладваюцца ў крытэры, маюць усяго пару радкоў і 1-2 спасылкі ў лепшым выпадку (магу знайсці яшчэ, калі трэба), аднак да іх ніхто не мае прэтэнзій і яны вісяць ужо доўгі час, у адрозненні ад аб'екта, які мы тут абмяркоўваем. Атрымліваецца не раўнапраўе. Калі высоўваць прэтэнзіі на значнасць, то высоўваць іх кожнаму артыкулу. Taxaciw679 (размовы) 13:18, 20 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
- Так, будзем высоўваць іх кожнаму артыкулу. Намінаваць артыкул да выдалення можа кожны ахвотны. --JerzyKundrat (размовы) 13:51, 20 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
- Можа кожны жадаючы, але не намінуе, затое артыкул з гэтага абмеркавання намінуюць хутка, у той час як астатнія спакойна вісяць гадамі, рэдагуюцца іншымі карыстальнікамі і ва ўсіх нуль рэакцыі (і гэта я прывёў толькі пару прыкладаў, а іх тут і не толькі тут дзясяткі ці нават сотні). PS, я намінаваць не буду. На маю думку, правілы павінны быць мяккімі, мне не перашкаджае той факт, што тут вісіць артыкул з дадзенага абмеркавання ці іншыя не вельмі значныя артыкулы. Больш па тэме абмеркавання мне дадаць няма чаго. Разбірайцеся самі.
- Магу толькі выслухаць прапановы па паляпшэнні артыкула з дадзенага абмеркавання.
- З павагай. Taxaciw679 (размовы) 15:05, 20 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
- Цягам гэтага абмеркавання намінантаў дадалося, гл. вышэй. --JerzyKundrat (размовы) 15:07, 20 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
- Бачу. Напрыклад, артыкул пра аднаго з намінантаў знаходзіцца ў Вікіпедыі ўжо з 2010 года (!!!) і ўвесь гэты час да яго не было прэтэнзій. Такі доўгі тэрмін нават я не бачыў. Вось тое, пра што я і казаў. Або выдаляць усіх, або дазваляць усім. І такіх выпадкаў тут вельмі шмат, проста трэба шукаць. Жадаю поспехаў. З павагай. Taxaciw679 (размовы) 21:35, 20 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
- выдаляць усіх! --JerzyKundrat (размовы) 22:05, 20 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
- Ваш пункт гледжання зразумелы. Taxaciw679 (размовы) 22:30, 20 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Каментарый: здаецца, той факт, што у SimpleEnglish раздзеле артыкул выдалілі без абмеркавання, а у рускамоўным нават паставілі абарону на назву, каб спыніць перманентнае стварэнне выдаленнага артыкула, аб чымсьці гаворыць. Спадар Таранік, магчыма, вельмі добры чалавек, і я жадаю яму самага найлепшага ў сувяззю з яго хваробай, але энцыклапедыя гэта не той праект, дзе можна стварыць артыкул толькі таму, што ёсць класны чэл і трэба пра гэта напісаць. Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 23:14, 20 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
- Тут гуляе ролю меркаванне з рускай, ангійскай ці любой іншай вікіпедыі? Вікіпедыя на розных мовах - гэта як асобная дзяржава са сваімі традыцыямі і поглядамі, якія часта не перасякаюцца з кімсьці іншым.
- Памятаю ў маім першым паведамленні ў гэтым абмеркаванні, якое было на рускай мове (на дзяржаўнай мове Рэспублікі Беларусь, на хвілінку), мне намякнулі, што з рускай мовай і рускай думкай трэба ісці на рускую вікіпедыю. Taxaciw679 (размовы) 13:15, 21 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
- Па-першае, Пану не намякнулі, а прама сказалі. Па-другое, міжмоўная каардынацыя паміж раздзеламі існуе. --JerzyKundrat (размовы) 14:10, 21 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
- Чаму тады міжмоўная каардынацыя паміж раздзеламі існуе, а размаўляць у беларускай вікіпедыі на дзяржаўнай мове (рускай) нельга? Taxaciw679 (размовы) 00:06, 22 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
- Тут прысутнічаюць рэдактары з розных краін, і ў іх розныя дзяржаўныя мовы. Міжмоўная каардынацыя звычайна вядзецца па-англійску. Пісаць у той ці іншы раздзел можна канешне ж на любой мове, але гэта будзе дрэнным тонам і не вымагае адказу ад іншых удзельнікаў. --JerzyKundrat (размовы) 09:30, 22 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
- Дзякуй, я вас зразумеў. Taxaciw679 (размовы) 00:57, 23 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Значнасць прадмету артыкула не пацверджана, старонка выдалена. --JerzyKundrat (размовы) 14:15, 27 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Артыкул перапісаны, у цяперашнім часе можа быць пакінуты.--Artsiom91 (размовы) 20:51, 26 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Ацэнак творчасці асобы, ці то яе ўнёску ў культуру ў артыкуле бракуе. Лідарства асобы ў якой-кольвек галіне невідавочнае. Таму значнасць прадмету артыкула выклікае сумненне, старонка захавана з даданнем адпаведнага шаблону. --JerzyKundrat (размовы) 13:47, 25 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Не артыкул, выдалена без дадатковага абмеркавання. --JerzyKundrat (размовы) 14:10, 20 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Усе шаблоны выдалены згодна з аргументацыяй.--Artsiom91 (размовы) 11:11, 17 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Артыкул дапоўнены і захаваны. --JerzyKundrat (размовы) 20:27, 16 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Артыкул дапоўнены і захаваны. --JerzyKundrat (размовы) 20:26, 16 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Артыкул не на беларускай мове. Хутка выдалены. DobryBrat (размовы) 09:51, 8 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Не артыкул, крыніц няма. Старонка выдалена хутка. --JerzyKundrat (размовы) 14:57, 8 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Пераглядзеў усе файлы, якія былі нявыкарыстанымі, тое што можна дадаў у артыкулы, астатнія выдаліў.--Artsiom91 (размовы) 17:38, 6 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Машынны пераклад тэксту без афармлення, без энцыклапедычнай значнасці. Хутка выдалена. --JerzyKundrat (размовы) 09:52, 3 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Вельмі кароткая інфармацыя, збольшага па іншай тэме, аб'ект не існуе. Старонка хутка выдалена. --JerzyKundrat (размовы) 09:51, 3 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Недапераклад хутка выдалены. --JerzyKundrat (размовы) 09:48, 3 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Не артыкул, выдалена хутка. --JerzyKundrat (размовы) 16:54, 31 мая 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Маюцца адзінкавыя ацэнкі творчасці музычнага гурта ў крыніцах, аўтарытэтнасць якіх сумнеўная. Значнасць прадмету артыкула патрабуе дадатковага пацвярджэння, старонка захавана з даданнем адпаведнага шаблону. --JerzyKundrat (размовы) 10:03, 3 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
Вынік
Не знойдзена пацвярджэнняў існавання аб'екта, старонка выдалена. --JerzyKundrat (размовы) 20:59, 3 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]