Запаленне: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Запаленне''' — складаная ахоўная рэакцыя арганізма на дзеянне шкодных агентаў, якая п...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6: Радок 6:
* [[Баланіт]]
* [[Баланіт]]
* [[Флегмона]]
* [[Флегмона]]
{{patan-stub}}


{{Запаленчыя хваробы}}
[[Катэгорыя:Запаленне]]
{{Паталогія}}

[[Катэгорыя:Запаленне|*]]
[[Катэгорыя:Паталагічная фізіялогія]]

Версія ад 12:04, 27 чэрвеня 2013

Запаленне — складаная ахоўная рэакцыя арганізма на дзеянне шкодных агентаў, якая праяўляецца комплексам сасудзіста-тканкавых зменаў. Запаленне — адзін з працэсаў, якія ляжаць у аснове шматлікіх захворванняў, вонкава розных па клінічных праявах. Біялагічнае значэнне запалення — абмежаванне распаўсюджвання ў арганізме хваробатворных агентаў; часам запаленчы працэс спрыяе іх знішчэнню.

Прычыны ўзнікнення запалення могуць быць як экзагеннымі (г.зн. знешнімі - бактэрыі і іх яды, механічная траўма, ўздзеянне прамянёвай або электрычнай энергіі, хімічных рэчываў і г.д..), так і эндагеннымі, г.зн. якія ўзнікаюць у самім арганізме (прадукты змярцвення і распаду тканак, тромбы, інфаркты, гематомы, адклады соляў і г.д.). У залежнасці ад плыні адрозніваюць вострае, падвострае і хранічнае запаленне. Вострае запаленне вонкавых пакроваў цела (абсцэс, апёк і г.д.) праяўляецца чырванню, прыпухласцю, падвышанай тэмпературай на месцы запалення, хваравітасцю і парушэннем функцый пашкоджаных органаў і тканак. Пры хранічным запаленні, а таксама пры запаленні ўнутраных органаў назіраюцца не ўсе пералічаныя прыкметы. Запаленне складаецца з сасудзістай рэакцыі, альтэрацыі і праліферацыі.

Гл.таксама

Шаблон:Patan-stub