Юрый Іосіфавіч Пунтус: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Тарпеда-БелАЗ» |
|||
Радок 9: | Радок 9: | ||
| вага = |
| вага = |
||
| мянушка = |
| мянушка = |
||
| цяперашні клуб = |
| цяперашні клуб = |
||
| нумар = |
| нумар = |
||
| пасада = |
| пасада = |
||
| пазіцыя = [[нападнік (футбол)|нападнік]] |
| пазіцыя = [[нападнік (футбол)|нападнік]] |
||
| клубы = {{футбольная кар’ера |
| клубы = {{футбольная кар’ера |
||
Радок 32: | Радок 32: | ||
|2009—2011| {{Сцяг|Беларусь||20px}} [[ФК Дынама Брэст|Дынама (Брэст)]]| |
|2009—2011| {{Сцяг|Беларусь||20px}} [[ФК Дынама Брэст|Дынама (Брэст)]]| |
||
|2011—2013| {{Сцяг|Беларусь||20px}} [[ФК Смалявічы-СТІ|Смалявічы-СТІ]]| |
|2011—2013| {{Сцяг|Беларусь||20px}} [[ФК Смалявічы-СТІ|Смалявічы-СТІ]]| |
||
|2014—2017| {{Сцяг|Беларусь||20px}} [[ФК Славія Мазыр|Славія |
|2014—2017| {{Сцяг|Беларусь||20px}} [[ФК Славія Мазыр|Славія (Мазыр)]]| |
||
|2019| {{Сцяг|Беларусь||20px}} [[ФК Белшына|Белшына (Бабруйск)]]| |
|2019| {{Сцяг|Беларусь||20px}} [[ФК Белшына|Белшына (Бабруйск)]]| |
||
| |
|2019—2021| {{Сцяг|Беларусь||20px}} [[ФК Тарпеда-БелАЗ|Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)]]| }} |
||
| абнаўленне дадзеных аб клубе = |
| абнаўленне дадзеных аб клубе = |
||
}} |
}} |
||
'''Юрый Пунтус''' (нар. {{ДН|8|10|1960}}, в. [[Цівалі (Мінск)|Цівалі]], зараз у межах [[Мінск]]а) — |
'''Юрый Пунтус''' (нар. {{ДН|8|10|1960}}, в. [[Цівалі (Мінск)|Цівалі]], зараз у межах [[Мінск]]а) — савецкі і беларускі [[футбол|футбаліст]] ([[нападнік (футбол)|нападнік]]) і трэнер. |
||
== Клубная кар’ера == |
== Клубная кар’ера == |
||
Радок 77: | Радок 77: | ||
=== «Тарпеда-БелАЗ» === |
=== «Тарпеда-БелАЗ» === |
||
У верасні 2019 года, пакінуўшы «Белшыну», перайшоў на пасаду галоўнага трэнера жодзінскага [[ФК Тарпеда-БелАЗ|«Тарпеда-БелАЗ»]]<ref>[http://football.by/news/131834.html Юрий Пунтус возглавил "Торпедо-БелАЗ"]</ref>. У 2020 годзе прывёў жодзінцаў да першых у гісторыі каманды бронзавых медалёў чэмпіянату Беларусі. |
У верасні 2019 года, пакінуўшы «Белшыну», перайшоў на пасаду галоўнага трэнера жодзінскага [[ФК Тарпеда-БелАЗ|«Тарпеда-БелАЗ»]]<ref>[http://football.by/news/131834.html Юрий Пунтус возглавил "Торпедо-БелАЗ"]</ref>. У 2020 годзе прывёў жодзінцаў да першых у гісторыі каманды бронзавых медалёў чэмпіянату Беларусі. У сезоне 2021 каманда стала выступаць горш, знаходзілася ў сярэдзіне табліцы. У ліпені 2021 года пакінуў жодзінскі клуб<ref>[https://football.by/news/154237.html Официально: Зеневич возглавил "Торпедо-БелАЗ"]</ref>. |
||
== Трэнерскія дасягненні == |
== Трэнерскія дасягненні == |
||
Радок 87: | Радок 87: | ||
* {{Сцяг|Беларусь||20px}} Найлепшы футбольны трэнер Беларусі (5): 1999, 2000, 2002, 2003, 2004 |
* {{Сцяг|Беларусь||20px}} Найлепшы футбольны трэнер Беларусі (5): 1999, 2000, 2002, 2003, 2004 |
||
{{Зноскі}} |
{{Зноскі|2}} |
||
{{Бібліяінфармацыя}} |
|||
{{Склад ФК Тарпеда-БелАЗ}} |
|||
{{Трэнеры зборнай Беларусі па футболе}} |
{{Трэнеры зборнай Беларусі па футболе}} |
||
{{Склад моладзевай зборнай Беларусі па футболе на чэмпіянаце Еўропы 2004}} |
{{Склад моладзевай зборнай Беларусі па футболе на чэмпіянаце Еўропы 2004}} |
Версія ад 09:01, 4 жніўня 2021
Поўнае імя | Юрый Іосіфавіч Пунтус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
8 кастрычніка 1960 (63 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
СССР Беларусь |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Юрый Пунтус (нар. 8 кастрычніка 1960, в. Цівалі, зараз у межах Мінска) — савецкі і беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер.
Клубная кар’ера
Выхаванец мінскай СДЮШАР-5, выступаў за розныя клубы ў Чэмпіянаце БССР. Значных дасягненняў як ігрок не меў. У 1986 годзе гуляў за казахскі «Спартак» з Сяміпалацінска. На наступны год завяршыў кар’еру іграка з-за траўмы і перайшоў на трэнерскую працу.
Трэнерская кар’ера
У 1987 годзе пачаў кар’еру трэнера ў мінскім «Спутніку». Пазней узначальваў мінскі «Прамень». У 1993—1995 гадах працаваў у Расіі.
БАТЭ
У 1996 годзе прыняў прапанову Анатоля Капскага і ўзначаліў адроджаны барысаўскі БАТЭ. За два гады вывеў клуб у Вышэйшую лігу, а ўжо ў 1999 годзе выйграў залатыя медалі. За сем гадоў, пакуль Пунтус узначальваў БАТЭ ў вышэйшай лізе (1998—2004) барысаўчане ніводнага разу не засталіся без медалёў.
У 1999 годзе дадаткова стаў галоўным трэнерам моладзевай зборнай Беларусі. Вывеў яе ў фінальную частку моладзевага чэмпіянату Еўропы 2004.
МТЗ-РІПА і нацыянальная зборная
У канцы 2004 года нечакана пакінуў БАТЭ і стаў галоўным трэнерам мінскага МТЗ-РІПА, які толькі што ледзь выратаваўся ад вылету. Але ўжо на наступны год мінчане разам з Пунтусам выйгралі Кубак Беларусі і бронзавыя медалі чэмпіянату.
У лютым 2006 года Пунтус быў прызначаны галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі, адначасова працягваў працаваць з МТЗ-РІПА. У канцы 2006 года пакінуў МТЗ-РІПА і сканцэнтраваўся на працы ў зборнай. Але асаблівых поспехаў з нацыянальнай камандай не меў і ў ліпені 2007 года, пакінуўшы зборную, вярнуўся ў МТЗ-РІПА. У 2008 годзе зноў выйграў Кубак і бронзавыя медалі.
«Дынама» Брэст
У 2009 годзе перайшоў на месца галоўнага трэнера брэсцкага «Дынама». Праводзіў амаладжэнне брэсцкай каманды, запрасіў у Брэст такіх ігракоў, як Уча Гагаладзэ і Ігар Бурко, у той жа час па яго ініцыятыве ў верасні 2010 года родны клуб пакінуў Раман Васілюк. У сезонах 2009 і 2010 брэсцкая каманда займала пятае месца ў чэмпіянаце, а старт сезона 2011 быў правалены, і ў ліпені 2011 года Пунтус быў звольнены з брэсцкага клуба.
«Смалявічы-СТІ»
Вельмі хутка Пунтус нечакана для ўсіх прыняў прапанову ўзначаліць смалявіцкі «Вігвам», які на той час замыкаў турнірную табліцу Другой лігі. Намерваўся вывесці клуб (які пазней атрымаў назву «Смалявічы-СТІ») ў Вышэйшую лігу, як некалі зрабіў з БАТЭ[1]. У сезоне 2011 здолеў падняць «Смалявічы» у сярэдзіну турнірнай табліцы, а на наступны год клуб, які ўзмацніўся перспектыўнімі маладымі ігракамі, перамог у Другой лізе і выйшаў у Першую.
У сезоне 2013 «Смалявічы-СТІ» выступалі ў Першай лізе. Каманда працягвала выступаць маладымі ігракамі, толькі ўзмацнілася вопытным Алегам Страхановічам, які працаваў пад кіраўніцтвам Пунтуса ў БАТЭ і МТЗ-РІПА. Асаблівых поспехаў клуб са Смалявічаў не меў, чаргуючы перамогі з паражэннямі, і ў выніку апынуўся ў сярэдзіне турнірнай табліцы. У кастрычніку 2013 года, пасля разгромнага паражэння да светлагорскага «Хіміка» (1:6), Пунтус падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера[2].
«Славія»
У студзені 2014 года з’явілася інфармацыя аб тым, што Пунтус узначаліць мазырскую «Славію», якая страціла месца ў Вышэйшай лізе. Афіцыйна стаў галоўным трэнерам мазырскага клуба ў пачатку лютага[3]. У Мазыры здолеў сабраць маладую каманду, у якой выступаў шэраг вопытных ігракоў (сярод якіх Алег Страхновіч), значную частку футбалістаў Пунтус запрасіў са свайго былога клуба — «Смалявічаў-СТІ». У выніку «Славія» за некалькі тураў да фінішу Першай лігі гарантавала сабе вяртанне ў элітны дывізіён.
Сезон 2015 «Славія», якая ў міжсезонні ўзмацнілася ў асноўным ігракамі з Першай лігі, пачала добра і апынулася ў сярэдзіне табліцы, але ў другой палове чэмпіянату стала цярпець паражэнні і стала блізкай да зоны вылету. Пасля хатняга паражэння ад «Слуцка» (1:6) у пачатку кастрычніка Пунтус заявіў пра жаданне пакінуць пасаду галоўнага трэнера, аднак кіраўніцтва клуба прапанавала трэнеру працягнуць працу з камандай[4]. 8 лістапада Пунтус кіраваў «Славіяй» у матчы апошняга тура супраць гродзенскага «Нёмана» (1:3), тым самым стаў першым у гісторыі трэнерам, які правёў 400 матчаў у Вышэйшай лізе[5].
У снежні 2015 года стала вядома, што Пунтус застанецца галоўным трэнерам «Славіі» на наступны сезон[6]. Пасля роўнага сезона 2016, у 2017 годзе каманда апынулася ў зоне вылету, у канцы сезона апусціўшыся на перадапошняе месца. Пасля паражэння ў 29-м туры ад наваполацкага «Нафтана» (1:2) Пунтус быў адхілены ад кіравання камандай, якую да апошняга тура рыхтаваў Міхаіл Марціновіч. У выніку «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, а Пунтус па заканчэнні кантракта ў лістападзе 2017 года пакінуў пасаду галоўнага трэнера мазыран[7].
«Белшына»
У студзені 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам бабруйскай «Белшыны»[8]. Пад кіраўніцтвам Пунтуса бабруйскі клуб стаў адным з лідараў у Першай лізе, у сезоне 2019 каманда ўпэўнена ўтрымлівала другі радок, які забяспечваў выхад у Вышэйшую лігу.
«Тарпеда-БелАЗ»
У верасні 2019 года, пакінуўшы «Белшыну», перайшоў на пасаду галоўнага трэнера жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[9]. У 2020 годзе прывёў жодзінцаў да першых у гісторыі каманды бронзавых медалёў чэмпіянату Беларусі. У сезоне 2021 каманда стала выступаць горш, знаходзілася ў сярэдзіне табліцы. У ліпені 2021 года пакінуў жодзінскі клуб[10].
Трэнерскія дасягненні
- Чэмпіён Беларусі (2): 1999, 2002
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 1998, 2000, 2003, 2004
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2001, 2005, 2008, 2020
- Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2005, 2008
- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі (2): 1996 (група А), 2012
- Найлепшы футбольны трэнер Беларусі (5): 1999, 2000, 2002, 2003, 2004
Зноскі
- ↑ Юрий Пунтус: «Смолевичи» будут в высшей лиге
- ↑ Юрий Пунтус уволился из "Смолевичей-СТИ" (дополнено)
- ↑ Юрый Іосіфавіч Пунтус - наш галоўны трэнер! // Афіцыйны сайт ФК «Славія»
- ↑ Директор «Славии»: «Отставка Пунтуса? Считаю, что свои ошибки нужно исправлять самим»
- ↑ Футбол. Наставник "Славии" Юрий Пунтус стал первым тренером высшей лиги, проведшим 400 матчей
- ↑ Пунтус продлил контракт со «Славией»
- ↑ Юрий Пунтус покидает "Славию"
- ↑ Юрий Пунтус возглавил "Белшину"
- ↑ Юрий Пунтус возглавил "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Официально: Зеневич возглавил "Торпедо-БелАЗ"
- Нарадзіліся 8 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Мінскім раёне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты СССР
- Футбольныя трэнеры СССР
- Футбольныя трэнеры Беларусі
- Трэнеры ФК Тарпеда-БелАЗ
- Трэнеры ФК Белшына
- Трэнеры ФК Славія Мазыр
- Трэнеры ФК Смалявічы
- Трэнеры ФК Дынама Брэст
- Трэнеры ФК Партызан Мінск
- Трэнеры зборнай Беларусі па футболе
- Трэнеры маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе
- Трэнеры ФК БАТЭ
- Трэнеры ФК Дынама Якуцк
- Трэнеры ФК Прамень Мінск (1987)
- Ігракі ФК Спартак Семей
- Ігракі ФК Спутнік Мінск
- Ігракі ФК Баранавічы
- Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
- Ігракі ФК Трактар Мінск
- Трэнеры ФК Спутнік Мінск