Перайсці да зместу

Арка Славы (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Арка Славы, Магілёў)
Арка Славы ў г. Магілёве

А́рка Сла́вы, або Мемарыя́льная а́рка — трыумфальная арка ў Магілёве, размешчаная па вул. Першамайскай у скверы імя І. С. Лазарэнкі.

Саборная плошча ў XVIII ст., Мемарыяльная арка крайняя справа

Узведзена ў 1780 годзе на Саборнай плошчы, насупраць Іосіфаўскага сабора (не захаваўся). Праз гэту арку ў 1780 годзе праязджала ў Магілёў расійская імператрыца Кацярына II[1], якая наведвала горад для сустрэчы з аўстрыйскім імператарам Іосіфам II[2].

Арка рэстаўрыравана ў 1950-я гады. Тады ж над нішай усталяваны барэльефы У. І. Леніна, герба СССР, сярпа і молата.

У 1964 годзе на арцы Славы ў Магілёве ўсталяваны мемарыяльныя дошкі, на якіх пералічаны часці і злучэнні Чырвонай Арміі, якія былі ўзнагароджаны за ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне ордэнамі Чырвонага Сцяга, Суворава II ступені, Суворава III ступені, а таксама атрымалі назву «Магілёўскіх».

У 2011 годзе мемарыяльныя дошкі на арцы абноўлены[3].

Арка ўяўляе сабой прамавугольнае ў плане збудаванне з двума выступамі-рызалітамі, якое завершана шырокім прафіляваным карнізам і ламаным трохвугольным франтонам, па тарцах фланкіравана дзвюма калонамі карынфскага ордара з антаблементам. У цэнтры галоўнага фасада — вялікая паўцыркульная ніша.

Зноскі

  1. Могилёв: Энцикл. справ. / Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 472 с., ил.
  2. Сайт Mogilev.by. Трыумфальная арка. Архівавана 21 мая 2012.
  3. Сайт Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта. У Магілёве абнавілі арку Славы па вуліцы Першамайскай.(недаступная спасылка)