Герд Карл Бініг
Герд Бініг | |
---|---|
Gerd Binnig | |
| |
Дата нараджэння | 20 ліпеня 1947[1][2][…] (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | Фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | Нобелеўская прэмія па фізіцы (1986) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Герд Карл Бініг (ням.: Gerd Karl Binnig; 20 ліпеня 1947) — нямецкі фізік, у 1986 годзе сумесна з Генрыхам Рорэрам атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы за вынаходства сканавальнага тунэльнага мікраскопа. Распрацоўкі Бініга пашырылі магчымасці нанатэхналогій, дазволіўшы не толькі візуалізаваць асобныя атамы, але і маніпуляваць імі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бініг скончыў курсы падрыхтоўкі да ўніверсітэту ў гімназіі імя Рудольфа Коха ў 1966 г. у Афенбаху-на-Майне.
Вучыўся ва Універсітэце імя Гётэ ў Франкфурце, там жа ў 1978 годзе скончыў аспірантуру па тэме «тунэльная спектраскапія звышправодных (SN) x». У тым жа годзе прыняў прапанову IBM аб працы ў Даследчым цэнтры кампаніі ў Цюрыху. Там Бініг сустрэў Рорэра. Працуючы разам, навукоўцы ўняслі ключавыя ўдасканаленні ў канструкцыю сканавальнага тунэльнага мікраскопа, у тым ліку стварылі зонд з адзіным атамам на лязо. З дапамогай створанага ў 1981 годзе інструмента Бініг і Рорэр прадэманстравалі структуру паверхні крышталёў, ланцугоў ДНК і ўпершыню назіралі карціну аддзялення віруса ад клеткі-гаспадара.
У 1983 г. ён атрымаў за гэта прэмію Ота Клунга як лепшы малады навуковец Германіі.
У 1986 годзе Бініг, сумесна з Рорэрам атрымалі Нобелеўскую прэмію па фізіцы за вынаходства сканавальнага тунэльнага мікраскопа.
Знаходзячыся ў творчым адпачынку ў Стэнфардзе (ЗША) сумесна з калегам па даследчым цэнтры IBM у Цюрыху Крыстафам Герберам і прафесарам Стэнфардскага ўніверсітэта Келвінам Квейтам стварылі атамна-сілавы мікраскоп, які адкрыў новыя перспектывы ў мікраскапіі. У адрозненне ад сканавальнага тунэльнага мікраскопа, які дазваляе даследаваць толькі паверхню металаў і паўправаднікоў, атамна-сілавы мікраскоп дазваляе даследаваць дыэлектрычныя матэрыялы.
У 1994 годзе ён заснаваў фірму Delphi Creative Technologies GmbH, якая спецыялізавалася на аналізе малюнкаў рознага маштабу — ад мікрафатаграфіі да спадарожнікавых карт. Пазней фірма была пераназвана спачатку ў Definiens GmbH, а ў 2006 годзе ў Definiens AG і зарэгістравана ў Мюнхене. Ад Definiens AG аддзялілася фірма Definiens Imaging GmbH, якая паспяхова дзейнічае ў галіне праграмнай, аб'ектна-арыентаванай класіфікацыі малюнкаў. У цяперашні час Бініг узначальвае даследчую дзейнасць у кампаніі.
Зноскі
- ↑ а б Gerd Binnig - Facts — Nobel Foundation.
- ↑ Gerd Binnig // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ NNDB — 2002.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 20 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Франкфурце-на-Майне
- Выкладчыкі Мюнхенскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
- Выпускнікі Франкфурцкага ўніверсітэта імя Ёгана Вольфганга Гётэ
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі XX стагоддзя
- Фізікі XXI стагоддзя
- Фізікі Германіі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы