Перайсці да зместу

Таронцкі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Універсітэт Таронта)
Таронцкі ўніверсітэт
англ.: University of Toronto
Арыгінальная назва англ.: University of Toronto
Заснаваны 1827
Студэнты 95 055[1] і 27 651[2]
Краіна
Размяшчэнне Таронта, Антарыа, Канада
Сайт utoronto.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Таронцкі ўніверсітэт (англ.: University of Toronto) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Таронта ў правінцыі Антарыа, Канада.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Ён быў заснаваны каралеўскай граматай у 1827 годзе як Каралеўскі каледж, першая вышэйшая навучальная ўстанова ў Верхняй Канадзе. Першапачаткова кантраляваны Царквой Англіі, універсітэт прыняў сваю цяперашнюю назву ў 1850 годзе пасля таго, як стаў свецкай установай.

У адрозненне ад большасці паўночнаамерыканскіх устаноў, універсітэт у Таронта з'яўляецца калегіяльным універсітэтам з мадэллю, якая нагадвае Кембрыджскі ўніверсітэт і Оксфардскі ўніверсітэт у Вялікабрытаніі. Ён складаецца з 11 каледжаў, кожны з якіх мае значную аўтаномію ў фінансавых і інстытуцыйных пытаннях і значныя адрозненні ў характары і гісторыі. Універсітэт прапануе больш за 700 праграм для бакалаўраў і 200 для магістратуры.

Універсітэт стаў цэнтрам даследаванняў інсуліну і ствалавых клетак, радзімай першага штучнага кардыёстымулятара і месцам першай паспяховай трансплантацыі лёгкіх і нерваў. Ва ўніверсітэце таксама быў створаны першы электронны мікраскоп.

Выпускнікі ўніверсітэта ўключаюць пяць прэм'ер-міністраў Канады, трох генерал-губернатараў Канады, дзевяць замежных кіраўнікоў дзяржаў. Па стане на 2019 год 12 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, шэсць лаўрэатаў прэміі Цьюрынга, 94 стыпендыяты Родса і адзін уладальнік медаля Філдса былі звязаны з універсітэтам.

Устаноўчыя каледжы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Ініскі каледж
  • Новы каледж
  • Універсітэцкі каледж
  • Вудсуортскі каледж

Тэалагічныя каледжы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Нокскі каледж
  • Рэгіскі каледж
  • Уікліфскі каледж

Федэратыўныя каледжы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Свята-Міхайлаўскі каледж
  • Ларэтанскі каледж
  • Троіцкі каледж
  • Каледж Святой Хільды
  • Універсітэт Вікторыі
  • Каледж Эмануэль

Каледж паслядыпломнага навучання

[правіць | правіць зыходнік]
  • Каледж Мэсі

Некаторыя вядомыя выпускнікі

[правіць | правіць зыходнік]