Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
скарочана — Саўмін РБ, СМ РБ | |
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Беларусь |
Папярэдняе ведамства | Савет міністраў БССР |
Штаб-кватэра |
220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11 (Дом Урада) 53°46′02″ пн. ш. 27°41′02″ у. д.HGЯO |
Прэм'ер-міністр | Раман Галоўчанка |
Першы намеснік | Мікалай Снапкоў |
Намеснікі | Анатоль Сівак, Ігар Петрышэнка, Юрый Назараў, Леанід Заяц |
Сайт | government.gov.by |
Палітыка |
Беларусь |
Артыкул — частка серыі: |
Адміністрацыйная сістэма Выбары |
Саве́т Міні́страў Рэспу́блікі Белару́сь — найвышэйшы орган выканаўчай улады, які ажыццяўляе кіраўніцтва сістэмай падпарадкаваных яму рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных устаноў, а таксама мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у Беларусі. Савет Міністраў — Урад Рэспублікі Беларусь.
Да прыняцця зменаў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, прынятых на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 года, Урад Рэспублікі Беларусь афіцыйна называўся Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Старшынёй Савета Міністраў з’яўляецца Прэм’ер-міністр. З 1994 года ён прызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, з 1996 года — са згоды ніжняй палаты Парламента Рэспублікі Беларусь.
Савет Міністраў Беларусі ў сваёй дзейнасці падсправаздачны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і адказны перад Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь.
Урад складае свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Намеснікамі Прэм’ер-міністра з’яўляюцца першы намеснік прэм’ер-міністра і намеснікі прэм’ер-міністра[1].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]У склад Савета Міністраў Беларусі ўваходзяць[1]:
- Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь,
- намеснікі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь,
- кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
- старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь,
- міністры,
- старшыні дзяржаўных камітэтаў,
- кіраўнік Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь,
- старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,
- старшыня Праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў,
- іншыя службовыя асобы па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Савет Міністраў:
- кіруе сістэмай падпарадкаваных яму органаў дзяржаўнага кіравання і іншых органаў выканаўчай улады, у ліку якіх[2]:
- дзяржаўныя адміністрацыйныя органы
- міністэрствы
- дзяржаўныя камітэты
- канцэрны («Белдзяржхарчпрам», «Беллегпрам», «Беллеспаперапрам», «Белнафтахім»)
- арганізацыі, падпарадкаваныя ўраду (Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў)
- распрацоўвае асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі і прымае меры па іх рэалізацыі;
- распрацоўвае і прадстаўляе Прэзідэнту для ўнясення ў Парламент праект рэспубліканскага бюджэту і справаздачу аб яго выкананні;
- забяспечвае правядзенне адзінай эканамічнай, фінансавай, крэдытнай і грашовай палітыкі, дзяржаўнай палітыкі ў галіне навукі, культуры, адукацыі, аховы здароўя, экалогіі, сацыяльнага забеспячэння і аплаты працы;
- прымае меры па забеспячэнню правоў і свабод грамадзян, абароне інтарэсаў дзяржавы, нацыянальнай бяспецы і абараназдольнасці, ахове ўласнасці і грамадскага парадку, барацьбе са злачыннасцю;
- выступае ад імя ўласніка ў дачыненні да маёмасці, якая з’яўляецца ўласнасцю Рэспублікі Беларусь, арганізуе кіраванне дзяржаўнай уласнасцю;
- забяспечвае выкананне Канстытуцыі, законаў і дэкрэтаў, указаў і распараджэнняў Прэзідэнта;
- адмяняе акты міністэрстваў і іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання;
- ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй, законамі і актамі Прэзідэнта.
Урад Рэспублікі Беларусь выдае пастановы, якія маюць абавязковую сілу на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Прэм’ер-міністр выдае ў межах сваёй кампетэнцыі распараджэнні.
Адстаўка Урада
[правіць | правіць зыходнік]Урад або любы член Урада маюць права заявіць Прэзідэнту аб сваёй адстаўцы, калі лічаць немагчымым далейшае ажыццяўленне ўскладзеных на іх абавязкаў. Урад заяўляе Прэзідэнту аб адстаўцы ў выпадку выказвання Палатай прадстаўнікоў вотуму недаверу Ураду.
Прэм’ер-міністр можа паставіць перад Палатай прадстаўнікоў пытанне аб даверы Ураду па прадстаўленай праграме або з канкрэтнай нагоды. Калі Палата прадстаўнікоў у даверы адмаўляе, Прэзідэнт мае права ў дзесяцідзённы тэрмін прыняць рашэнне аб адстаўцы Урада або аб роспуску Палаты прадстаўнікоў і назначэнні новых выбараў. Пры адхіленні адстаўкі Урад прадаўжае ажыццяўляць свае паўнамоцтвы. Прэзідэнт мае права па ўласнай ініцыятыве прыняць рашэнне аб адстаўцы Урада і вызваліць ад пасады любога члена Урада.
У выпадку адстаўкі або складання паўнамоцтваў Урад Рэспублікі Беларусь па даручэнню Прэзідэнта прадаўжае ажыццяўляць свае паўнамоцтвы да сфарміравання новага Урада.
Цяперашні склад
[правіць | правіць зыходнік]Прэзідыум Савета Міністраў
[правіць | правіць зыходнік]Для аператыўнага вырашэння пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, створаны Прэзідыум Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У склад Прэзідыума Савета Міністраў Беларусі ўваходзяць[1]:
- Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь
- намеснікі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
- кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
- Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
- Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь
- Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь
- Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Цяперашні склад Прэзідыума Савета Міністраў
[правіць | правіць зыходнік]Пасада | Кіраўнік |
---|---|
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь | Раман Галоўчанка |
Першы намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь | Мікалай Снапкоў |
Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь | Анатоль Сівак |
Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь | Ігар Петрышэнка |
Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь | вакансія |
Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь | Віктар Каранкевіч |
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь | вакансія |
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь | Васіль Герасімаў |
Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь | Павел Калаур |
Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь | Юрый Чабатар |
Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь | Юрый Селіверстаў |
Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь | Сяргей Алейнік |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Закон Республики Беларусь 23 июля 2008 г. № 424-З «О Совете Министров Республики Беларусь» (руск.). Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь (4 верасня 2010).
- ↑ Урад Беларусі(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь. БелТА (4 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2012. Праверана 9 верасня 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пляхимович И. И. Комментарий к Конституции Республики Беларусь: в 2 т. — Минск: Амалфея, 2015. — Т. 2. — 984 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка Архівавана 8 сакавіка 2011.
- Міністэрствы ў Мінску Архівавана 27 жніўня 2012.