Дэніс Габар
| Дэніс Габар | |
|---|---|
| венг.: Dennis Gabor | |
| | |
| Дата нараджэння | 5 чэрвеня 1900[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 8 лютага 1979[3][4][…] (78 гадоў) |
| Месца смерці |
|
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Marjorie Louise Butler[d] |
| Род дзейнасці | фізік, вынаходнік, выкладчык універсітэта, holographer |
| Навуковая сфера | фізіка |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Вядомыя вучні | Eric Albert Ash[d] |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Дэніс Габар, таксама Дэнеш Габар (венг.: Gábor Dénes; 5 чэрвеня 1900, Будапешт — 9 лютага 1979, Лондан) — венгерскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1971) «за вынаходніцтва і развіццё галаграфічнага метаду».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Габар нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і ў Будапешце 5 чэрвеня 1900 г., і меў пры нараджэнні імя Грынсберг Дзяніс (Grünszberg Dénes), і быў першым сынам Берната Грынсберга (Grünszberg Bernát) і Адэлі Жакобавіч (Jakobovits Adél). У 1902 годзе сям'я атрымала дазвол памяняць прозвішча з Грынсберг на Габар. Ужо ў раннія гады ў яго выявілася цікавасць да фізікі — разам са сваім братам Дзьёрдем рабіў у хатняй лабараторыі вопыты, пра якія ён чытаў у навуковых кнігах і часопісах. Габар атрымаў спецыяльнасць інжынера ў 1920 годзе ў тэхнічным універсітэце Будапешта. З 1921 па 1924 працягнуў навучанне ў Тэхнічным універсітэце Берліна. Пасля абароны дысертацыі ў 1927 годзе пачаў працу ў кампаніі Siemens & Halske AG (сёння кампанія Siemens). За час працы ў кампаніі зрабіў сваё першае вынаходства — ртутныя лямпы высокага ціску. У 1933 годзе пакінуў Германію ў сувязі са станаўленнем рэжыму нацыстаў і выехаў на працу ў Вялікабрытанію, у кампанію Thomson-Houston. У 1947 годзе ён вынайшаў галаграфію, за што і атрымаў у 1971 годзе Нобелеўскую прэмію па фізіцы. Гэта адкрыццё не атрымала камерцыйнага развіцця да з'яўлення лазера ў 1960 годзе. Габар таксама цікавіўся тым, як чалавек чуе і размаўляе. Па выніках гэтых даследаванняў ён стварыў тэорыю гранулярнага сінтэзу. У 1948 Габар перайшоў працаваць у Імперскі каледж Лондана і ў 1958 годзе стаў прафесарам прыкладной фізікі і працаваў там да пенсіі ў 1967 годзе. Пасля выхаду на пенсію жыў у асноўным у Італіі.
Зноскі
- ↑ Dennis Gabor // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ а б в Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Dennis Gabor BRITISH ENGINEER // (unspecified title) Праверана 13 кастрычніка 2018.
- ↑ Dennis Gabor // nobelprize.org — Nobel Foundation. Праверана 13 кастрычніка 2018.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 22 лютага 2024.
- ↑ NNDB — 2002.
- Нарадзіліся 5 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Нарадзіліся ў Будапешце
- Памерлі 8 лютага
- Памерлі ў 1979 годзе
- Памерлі ў Лондане
- Пахаваныя на могілках Патні-Вейл
- Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Будапешцкага ўніверсітэта тэхналогіі і эканомікі
- Выпускнікі Берлінскага тэхнічнага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Венгерскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Узнагароджаныя медалём пашаны IEEE
- Лаўрэаты прэміі Хольвека
- Члены Нацыянальнай залы славы вынаходнікаў
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Памерлі 9 лютага
- Фізікі Венгрыі