Іаганес Ганс Даніэль Енсен
Іаганес Ганс Даніэль Енсен | |
---|---|
ням.: Johannes Hans Daniel Jensen | |
![]() | |
Дата нараджэння | 25 чэрвеня 1907[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лютага 1973[1][2][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта, вучоны-ядзершчык |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Wilhelm Lenz[d] |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Іаганес Ганс Даніэль Енсен (ням.: Johannes Hans Daniel Jensen; 25 чэрвеня 1907, Гамбург, Германія — 11 лютага 1973, Гайдэльберг) — нямецкі фізік-тэарэтык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 1963 годзе разам з Марыяй Гёперт-Маер, «за адкрыцці, якія датычацца абалонкавай структуры ядра». Другую палову прэміі атрымаў Юджын Вігнер.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Гамбургскі ўніверсітэт (1932), дзе і працаваў у 1937-1941 гадах. З 1941 года прафесар Гановерскага тэхналагічнага інстытута, з 1949 года - Гайдэльбергскага ўніверсітэта.
Навуковыя працы па ядзернай фізіцы і фізіцы цвёрдага цела. Даследаваў узаемадзеянні іонаў у крышталях, атрымаў залежнасць поўнай энергіі крышталя ад міжатамнай адлегласці. Увёў паняцце спін-арбітальнай сувязі і распрацаваў абалонкавую мадэль атамнага ядра (1950). Член Гайдэльбергскай АН (1949).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Прафесар Гамбургскага ўніверсітэта, 1947
- Нобелеўская прэмія па фізіцы, 1963
- Ганаровы грамадзянін форт Лауердаля, 1969
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Hans Daniel Jensen // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Johannes Hans Daniel Jensen // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Johannes Hans Daniel Jensen // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ↑ Йенсен Йоханнес Ханс Даниель // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм - Застава / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1998. - 576 с.: іл.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 25 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў Гамбургу
- Памерлі 11 лютага
- Памерлі ў 1973 годзе
- Памерлі ў Гайдэльбергу
- Выкладчыкі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гановерскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гамбургскага ўніверсітэта
- Члены НСДАП
- Члены Леапальдзіны
- Члены Гайдэльбергскай акадэміі навук
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Фізікі Германіі
- Фізікі XX стагоддзя