Перайсці да зместу

Фелікс Блох

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фелікс Блох
ням.: Felix Bloch
Дата нараджэння 23 кастрычніка 1905(1905-10-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 верасня 1983(1983-09-10)[1][2][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Clara Gertrud Leonore Misch[d]
Дзеці Ruth H. Bloch[d]
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта, вучоны-ядзершчык
Навуковая сфера фізіка[6], электрон[6], Ферамагнетыкі[6], magnetic resonance[d][6] і Крышталічная рашотка[7]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Вернер Карл Гейзенберг і Петэр Іозеф Вільгельм Дэбай[9]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фелікс Блох (ням.: Felix Bloch; 23 кастрычніка 1905, Цюрых — 10 верасня 1983, Цюрых) — швейцарскі фізік яўрэйскага паходжання, які працаваў галоўным чынам у ЗША. Адзін са стваральнікаў квантавай тэорыі цвёрдага цела. Член Нацыянальнай АН (1948). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1952, сумесна з Эдвардам Пёрселам).

Скончыў Лейпцыгскі ўніверсітэт (1928). У 1934—77 гг. у Стэнфардскім універсітэце (з 1956 прафесар), адначасова ў 1954—55 гг. дырэктар Еўрапейскага цэнтра ядзерных даследаванняў.

Навуковыя працы па фізіцы цвёрдага цела, квантавай электрадынаміцы, ядзернай фізіцы. Распрацаваў тэорыю энергетычнага спектра крышталёў, тэмпературнай залежнасці намагнічанасці ферамагнетыкаў паблізу абсалютнага нуля. Адкрыў (1946, незалежна ад Э. Пёрсела) ядзерны магнітны рэзананс. Аўтар манаграфіі «Малекулярная тэорыя магнетызму» (1936).

  1. а б Felix Bloch — 2009.
  2. а б Felix Bloch // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Блох Феликс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #119001438 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
  6. а б в г Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
  7. Národní autority České republiky Праверана 27 снежня 2024.
  8. Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.
  9. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 2 верасня 2018.
  10. NNDB — 2002.