Уолтэр Хаўзер Братэйн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уолтэр Хаўзер Братэйн
англ.: Walter Houser Brattain
Brattain.jpg
Дата нараджэння 10 лютага 1902(1902-02-10)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 кастрычніка 1987(1987-10-13)[1][2] (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, вынаходнік
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік John Torrence Tate, Sr.
Вядомы як вынайшаў транзістар
Узнагароды і прэміі Nobel prize medal.svg Нобелеўская прэмія па фізіцы (1956)
Commons-logo.svg Уолтэр Хаўзер Братэйн на Вікісховішчы

Уолтэр Хаўзер Братэйн (англ.: Walter Houser Brattain; 10 лютага 1902, Амой, Кітай — 13 кастрычніка 1987, Сіэтл) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1956) «за даследаванні паўправаднікоў і адкрыццё транзістарнага эфекту» (сумесна з Уільямам Брэдфардам Шоклі і Джонам Бардзінам).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Уолтэр Братэйн нарадзіўся ў сям'і Роса Р. Братэйна і Отыль Хаўзер ў горадзе Амой ў Кітаі. Вырас у штаце Вашынгтон, ЗША. Ступень бакалаўра атрымаў у 1924 г. у Уітменскім каледжы, ступень магістра ў 1926 г. у Арэгонскім універсітэце. Пасля абароны дысертацыі ў 1929 г. ва ўніверсітэце Мінесоты паступае на працу ў лабараторыю Бэла. У 1935 г. Братэйн ажаніўся на Керэн Гілмар. У іх нарадзіўся сын Уільям Гілмар Братэйн. У 1958 г. паўторна ажаніўся на Эме Мілер. Памёр у Сіэтле у 1987 г.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Братэйн займаўся пераважна ўласцівасцямі паверхняў цвёрдых тэл. Пасля першых сваіх даследаванняў вальфраму, ён заняўся павярхоўнымі эфектамі ў паўправадніках, такіх як крэмній і германій і ўнёс істотны ўклад у іх разуменне. Сумесна з Джонам Бардзіным распрацаваў транзістар на кропкавым pn пераходзе. У 1956 г. удастоены, сумесна з Бардзіным і Уільямам Шоклі, Нобелеўскай прэміі па фізіцы «за даследаванні паўправаднікоў і адкрыццё транзістарнага эфекту».

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Walter H. Brattain // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Walter Houser Brattain // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]