Леа Джэймс Рэйнуотэр
| Леа Джэймс Рейнуотер | |
|---|---|
| Leo James Rainwater | |
| | |
| Дата нараджэння | 9 снежня 1917[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 31 мая 1986[1][3][…] (68 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | фізік, вучоны-ядзершчык, выкладчык універсітэта |
| Навуковая сфера | атамная фізіка |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Джон Р. Данінг[d] |
| Вядомыя вучні | Вал Логсдан Фіч |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Леа Джэймс Рейнуотэр (анг. Leo James Rainwater; 9 снежня 1917, Каунсіл, штат Айдаха, ЗША — 31 мая 1986, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1975) «За адкрыццё ўзаемасувязі паміж калектыўным рухам і рухам асобнай часціцы ў атамным ядры і развіццё тэорыі будовы атамнага ядра, якая базуецца на гэтай ўзаемасувязі» (сумесна з А. Борам і Р. Мотэльсанам).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рэйнуотэр атрымаў ступень бакалаўра па фізіцы ў Калтэху ў 1939 годзе. Пасля гэтага ён паступае ў аспірантуру ў Калумбійскі ўніверсітэт (ЗША) і атрымлівае ступень доктара ў 1946 годзе. Падчас другой сусветнай вайны ён працаваў у атамным праекце. У 1949 годзе ён прыступіў да распрацоўкі сваёй тэорыі, згодна з якой не ўсе атамныя ядры валодаюць сферычнай сіметрыяй. Тэзісы гэтай тэорыі былі пазней правераныя і пацверджаныя ў эксперыментах Бора і Мотэльсана. Таксама Рэйнуотэр унёс уклад у разуменне прыроды рэнтгенаўскіх прамянёў. Удзельнічаў у працы камісіі па атамнай энергіі і даследчых праектах ВМС ЗША. З 1952 працаваў на фізічным факультэце Калумбійскага ўніверсітэта, дзе ў 1982 годзе быў удастоены звання прафесара фізікі.
Зноскі
- ↑ а б James Rainwater // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Leo James Rainwater // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ James Rainwater // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ NNDB — 2002.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 9 снежня
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Айдаха
- Памерлі 31 мая
- Памерлі ў 1986 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Выпускнікі Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута
- Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
- Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі ЗША
- Фізікі XX стагоддзя