Палікарп Куш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Палікарп Куш
Polykarp Kusch
Polykarp Kusch.jpg
Дата нараджэння 26 студзеня 1911(1911-01-26)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 сакавіка 1993(1993-03-20)[1][2] (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства ЗША
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Фрэнсіс Луміс[d]
Узнагароды і прэміі Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіцы (1955)
Commons-logo.svg Палікарп Куш на Вікісховішчы

Палікарп Куш (англ.: Polykarp Kusch; 26 студзеня 1911, Бланкенбург, Германская імперыя — 20 сакавіка 1993, Далас, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1955). Палова прэміі «за дакладнае вызначэнне магнітнага моманту электрона». Другую палову прэміі атрымаў Уіліс Юджын Лэмб.

Сям’я Куша эмігравала ў 1912 годзе ў ЗША. У 1936 годзе Куш абараняе дысертацыю ва ўніверсітэце Ілінойса на тэму з вобласці аптычнай спектраскапіі малекул. У 1937 годзе пачынае ў тым жа ўніверсітэце навуковую кар’еру.

Працаваў над метадамі магнітнага рэзанансу, з дапамогай якога ўдалося вельмі дакладна вызначыць магнітны момант часціцы. Наступныя эксперыменты па вызначэнню магнітнага моманту электрона ў атамах натрыю, галію і індыю паказалі адхіленне ад тэарэтычна прадказанага значэння. Тлумачэнне гэтага, пасля яшчэ раз пацверджанага, адрознення магнітнага моманту прывяло да перагляду квантавай механікі.

У 1949 годзе Куш становіцца прафесарам у Калумбійскім універсітэце ў Нью-Ёрку.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Polykarp Kusch // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Polykarp Kusch // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Куш Поликарп // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.