Рудольф Людвіг Мёсбаўэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рудольф Людвіг Мёсбаўэр

Рудольф Людвіг Мёсбаўэр (ням.: Rudolf Ludwig Mößbauer, 31 студзеня 1929, Мюнхен - 14 верасня 2011) — нямецкі фізік, спецыяліст у фізіцы атамнага ядра і элементарных часціц, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1961).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Мюнхене і быў адным з двух дзяцей і адзіным сынам Людвіга Мёсбаўэра, фотатэхніка, і Эрны (у дзявоцтве Эрнст) Мёсбаўэр. Атрымаўшы пачатковую адукацыю ў мясцовых школах, ён паступіў затым у гімназію ў Мюнхен-Пазінг, якую скончыў у 1948 г. Некаторы час працаваў у аптычнай фірме і нягледзячы на несумненны талент піяніста, Рудольф вырашыў займацца фізікай, для чаго паступіў у Тэхнічны інстытут Мюнхена (цяпер - універсітэт). У 1952 г. - стаў бакалаўрам, у 1955 г. - магістрам, а ў 1958 г. - доктарам. На працягу акадэмічнага 1953/54 г. працаваў выкладчыкам матэматыкі ў тым жа універсітэце.

У 1961 г. Мёсбаўэр падзяліў Нобелеўскую прэмію па фізіцы «за даследаванне рэзананснага паглынання гама-выпраменьвання і адкрыццё ў гэтай сувязі эфекту, які носіць яго імя». Адным з першых выкарыстаннем эфекту Мёсбауэра стала ў 1959 г. праца Р.В. Паўнда і Г.А. Рэбкі з Гарвардскага ўніверсітэта, якія скарысталіся гэтым эфектам для пацверджання прадказання Альберта Эйнштэйна аб тым, што гравітацыйнае поле здольна змяняць частату электрамагнітнага выпраменьвання. Вымярэнне змены частаты гама-прамянёў, выкліканага адрозненнем гравітацыйнага поля ля падножжа і наверсе 70-футавай вежы, цалкам пацвердзіла агульную тэорыю адноснасці Эйнштэйна. Эфект Мёсбаўэра дазваляе таксама атрымаць інфармацыю аб магнітных і электрычных уласцівасцях ядраў і навакольных іх электронаў. Гэты эфект знаходзіць прымяненне і ў такіх разнастайных галінах, як археалогія, хімічны каталіз, будова малекул, валентнасць, фізіка цвёрдага цела.