Канстанцін III Іраклій
| Канстанцін III | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| грэч. Κωνσταντίνος Γ' Ηράκλειος, лац.: Flavius Heraclius Constantinus | |||||||
| Манета, на якой намаляваны Іраклій I і яго сыны: Канстанцін III і Іраклон | |||||||
|
|||||||
| Сумесна з | Іраклон (11 лютага 641 — 24 мая 641) | ||||||
| Папярэднік | Іраклій I | ||||||
| Пераемнік | Канстант II | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | 3 мая 612 | ||||||
| Смерць |
24 мая 641 (29 гадоў) |
||||||
| Род | Дынастыя Іраклія[d] | ||||||
| Бацька | Іраклій I | ||||||
| Маці | Еўдакія[d] | ||||||
| Жонка | Грыгорыя[d] | ||||||
| Дзеці | Канстант II | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Праваслаўе | ||||||
Канстанцін III (ці I, калі лічыць з часу падзення Заходняй Рымскай імперыі) — візантыйскі імператар (люты — май 641), сын імператара Іраклія ад яго першага шлюбу і, такім чынам, законны спадчыннік свайго бацькі.
Неўзабаве пасля нараджэння Канстанціна яго маці памерла (612), і Іраклій, які знаходзіўся яшчэ ў росквіце гадоў, ажаніўся зноў са сваёй пляменніцай Марцінай, парушыўшы гэтым законы дзяржаўныя і царкоўныя і выклікаўшы нянавісць падданых такім кровазмяшальным шлюбам. Незадаволенасць народа была накіравана і супраць Марціны, якая, пасля нараджэння сына Іраклона, жадала для яго ўлады. Канстанціну, па патрабаванні бацькі, прыйшлося пагадзіцца падзяліць уладу са зборным братам (638).
Адразу ж пасля смерці Іраклія (11 лютага 641 г.) яго ўдава была вымушана бегчы. Канстанцін стаў адзінаўладным манархам, але яго хваравітасць павялічвалася з кожным днём; ён памёр 25 мая 641. Яго смерць была прыпісана Марціне. У імперыі адбыўся пераварот, і ўлада была перададзена на карысць непаўналетніх дзяцей Канстанціна (гл. Канстант II).
Дзеці
[правіць | правіць зыходнік]- Канстант II, Феадосій, Manyanh
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Канстанцін III Іраклій
- Константин III // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.