Перайсці да зместу

Балдуін II дэ Куртэнэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Балдуін II дэ Куртэнэ
Baudouin II de Courtenay
Сцяг Імператар Лацінскай імперыі
1228 1261
Каранацыя 1231, Канстанцінопаль
Рэгент Іаан дэ Брыен (1229  1237)
Папярэднік Роберт дэ Куртэнэ
Пераемнік Міхаіл VIII Палеалог
У 1261 годзе Нікейская імперыя заваявала Лацінскую.
Сцяг Маркіз Намюра
1237 1256
Папярэднік Маргарыта дэ Куртэнэ
Пераемнік Генрых V Люксембургскі
Сцяг Тытулярны Імператар Лацінскай імперыі
1261 1273
Папярэднік
Пераемнік Філіп дэ Куртэнэ

Нараджэнне 1217/1218
Смерць 1273[1] ці кастрычнік 1273
Месца пахавання
Род Дом Куртэнэ (Капетынгі)[d] і Дом Куртэнэ[d]
Бацька П’ер II дэ Куртэнэ[d]
Маці Іаланда дэ Эно[d]
Жонка Марыя дэ Брыен[d][2]
Дзеці Філіп дэ Куртэнэ[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Балдуін[3] II дэ Куртэнэ (фр.: Baudouin II de Courtenay, 1217/1218, Канстанцінопаль — 1273, Неапаль, Італія) — сеньёр дэ Куртэнэ і дэ Мантаржы, апошні імператар Лацінскай імперыі 12281261, маркграф Намюра 12371256, сын П’ера II дэ Куртэнэ і Іяланты.

Імператар Балдуін II дае наказ Нікала Пола перад яго падарожжам

Калі ў 1228 годзе памёр імператар Рабер дэ Куртэнэ, старэйшы брат Балдуіна, яму было ўсяго 11 гадоў. Пажыццёвым рэгентам і кіраўніком імперыі бароны імперыі выбралі Жана (Іаана) дэ Брыен, былога караля Іерусалімскага каралеўства. Пры гэтым для таго, каб змацаваць гэты саюз, Балдуіна ажанілі з дачкой Жана, Марыяй. Шлюбны кантракт быў заключаны ў 1229 годзе, а цырымонія адбылася ўжо ў 1234 годзе. У 1231 годзе Балдуін быў каранаваны ў Канстанцінопалі імператарскай каронай, але рэальная ўлада заставалася ў Жана дэ Брыен.

Самастойна Балдуін пачаў кіраваць толькі пасля смерці цесця ў 1237 годзе. Аднак тэрыторыя Лацінскай імперыі да гэтага часу паменшылася амаль да сцен Канстанцінопаля, акрамя таго імператару ўвесь час бракавала грошай з-за цяжкай фінансавай сітуацыі. З-за гэтага падчас свайго кіравання Балдуін галоўным чынам займаўся тым, што спрабаваў атрымаць дапамогу ў еўрапейскіх кіраўнікоў, каб вярнуць захопленыя імператарамі Нікейскай імперыі ўладанні.

Акрамя таго ён спрабаваў знайсці грошы, для чаго заклаў каралю Францыі не толькі ўсе свае ўладанні ў Францыі, але і візантыйскія рэліквіі, а Венецыі ў заклад пакінуў нават свайго ўласнага сына Філіпа (пазней яго выкупіў кароль Кастыліі Альфонса X). Аднак асаблівых поспехаў ён не дасягнуў. А ў ліпені 1261 года Міхаіл VIII Палеалог, імператар Нікейскай імперыі, заспеў Балдуіна знянацку і авалодаў Канстанцінопалем. У выніку гэтага Лацінская імперыя спыніла сваё існаванне, а Міхаіл адрадзіў Візантыйскую імперыю.

Балдуін змог бегчы ў Італію на венецыянскай галеры. Усё астатняе жыццё ён спрабаваў набраць армію для адваявання сваіх уладанняў. У Францыі ён дапамогі атрымаць не змог. Адзіным кіраўніком, здольным дапамагчы ў вяртанні страчанай імперыі, Балдуін лічыў караля Сіцыліі Манфрэда.

Пасля яго смерці Балдуін пры пасродніцтве Папы Рымскага ў маі 1267 года памірыўся з былым праціўнікам Манфрэда, Карлам I Анжуйскім, які захапіў Сіцылійскае каралеўства. Карл зрабіў адной са сваіх мэт адваяванне Канстанцінопаля і аднаўленне Лацінскай імперыі. Дагавор быў змацаваны заручынамі сына Балдуіна, Філіпа, і дачкі Карла Беатрысы, прычым у выпадку бяздзетнасці Філіпа ўсе правы на імперыю павінны былі адысці да Карла. Балдуін, які перабраўся да двара Карла, перадаў яму сюзерэнітэт над Ахейскім княствам і сюзерэнітэт над большасцю астравоў Эгейскага мора. Аднак розныя акалічнасці перашкодзілі Карлу ажыццявіць гэтыя планы.

Балдуін памёр у 1273 годзе і быў пахаваны ў кафедральным саборы Барлеты.

Жонка: з 19 красавіка 1229 (кантракт) / 1234 (асабіста) Марыя дэ Брыен (каля 1225 — пасля 5 мая 1275), дачка Жана дэ Брыен, караля Іерусаліма і імператара Лацінскай імперыі, і Берэнгарыі Кастыльскай. Дзеці:

  • Філіп (1243 — 15 снежня 1283), тытулярны Імператар Лацінскай імперыі з 1273
  • сын (каля 1244 — у мален.)

Зноскі

  1. https://www.biografiasyvidas.com/biografia/b/balduino_ii.htm
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. У беларускай традыцыі, перанятай з нямецкай мовы, крыжакоў з падобным імем прынята называць Балдуін, хоць па-французску правільна — Бадуэн.