Канстанцін X Дука
Канстанцін X Дука грэч.: Κωνσταντίνος Ι΄ Δούκας | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
24 лістапада 1059 — 22 мая 1067 | ||
Папярэднік | Ісак I Камнін | |
Пераемнік | Міхаіл VII | |
Дзейнасць | кіраўнік | |
Нараджэнне | 1006[1][2][…] | |
Смерць | 22 мая 1067 | |
Дынастыя | Дукі[d] | |
Жонка | Еўдакія Макрэмбалітыса[d] | |
Дзеці | Андронік Дука[d], Канстанцін Дука[d], Anna Doukaina[d], Міхаіл VII Дука, Тэадора Ганна Дука Сельва[d] і Зоя Дукіна[d] | |
Канстанцін X Дука — візантыйскі імператар у 1059—1067 гадах.
Канстанцін браў удзел у паўстанні Ісака Камніна (валадарыў 1057—1059) супраць Міхаіла VI, за што быў узведзены Ісакам у ганаровы сан «кесара», але хутка склаў з сябе гэта званне і адправіўся на службу ў адну з усходніх правінцый. Канстанцін вярнуўся адтуль у Канстанцінопаль у 1059 годзе, калі групе прыдворных і вышэйшага духавенства, на чале са знакамітым навуковым і дзяржаўным дзеячам Міхаілам Пселам, удалося, у выніку складанай, майстэрскі сплеценай інтрыгі, пераканаць Ісака пастрыгчыся ў манахі і прызначыць сваім пераемнікам Канстанціна.
Патрапіўшы на прастол стараннямі партыі, апазіцыйнай Ісаку, які строга пераследваў незаконныя захопы арыстакратыі і духавенства, адбіраў свецкія і царкоўныя маёмасці, скарачаў жалаванне чыноўнікам і абапіраўся галоўным чынам на войска, — Канстанцін, які імкнуўся толькі да ўзбагачэння фіску, ўзмацняў падатковы цяжар і праяўляў недарэчную ашчаднасць у ваенных выдатках, быў дрэнным імператарам: ён не сумеў аказаць належнага супраціўлення ні сельджукскім туркам, якія рабавалі Усход Малой Азіі, ні узам, якія пераходзілі Дунай і спусташалі Балканскі паўвостраў.
Незадаволенасць кіраваннем Канстанціна выказалася ў змове, якая ўзнікла ў 1060 або 1061 годзе і ставіла мэтай звяржэнне і забойства Канстанціна. Аднак, змова не ўдалася і ваенна-патрыятычная апазіцыя замоўкла да самай смерці Канстанціна.
Зноскі
- ↑ Pas L. v. Konstantinos X Doukas // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Constantine X // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Konstantin X Doukas // Alvin
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Скабаланович, «Византийское государство и церковь в XI в.» (СПб., 1884).