Канстанцін IV

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін IV
грэч. Κωνσταντίνος Δ'
лац.: Constantinus IV Pogonatus
Манетны партрэт Канстанціна IV
Манетны партрэт Канстанціна IV
Візантыйскі імператар
668 — 685
Папярэднік Канстант II
Пераемнік Юстыніян II

Нараджэнне 652
Смерць 10 ліпеня 685
Месца пахавання
Род Дынастыя Іраклія[d]
Бацька Канстант II
Маці Фауста[d]
Жонка Анастасія[d]
Дзеці Юстыніян II[d] і Іраклій[d]
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канстанцін IV (652685) — візантыйскі імператар з 668 па 685, старэйшы сын Канстанта II.

У гісторыі Канстанцін IV застаўся з мянушкай «Паганат» (Барадаты), хоць, як відаць, у рэчаіснасці гэта была мянушка яго бацькі, Канстанта II[1].

Валадаранне[правіць | правіць зыходнік]

Застаўся ў Канстанцінопалі пасля ад’езду бацькі ў Італію (дзе той быў забіты ў Сіракузах). Быў абвешчаны гараджанамі сталіцы імператарам. Сіракузяне абралі імператарам армяніна, які заклікаў сарацынаў на дапамогу. Але Канстанцін хутка здушыў мяцеж і пакараў яго правадыроў. Затым супраць Канстанціна выступілі яго браты Тыверый і Іраклій, якія мелі тытулы аўгустаў. Абапіраючыся на азіяцкія легіёны, яны запатрабавалі падзяліць з імі ўладу, спасылаючыся на прыклад Святой Троіцы. Але Канстанцін загадаў пакараць смерцю прадстаўнікоў легіёнаў, якія прынеслі яму гэта патрабаванне. Застрашыўшы мяцежнікаў, ён прывёў іх да падпарадкавання. Братам жа дараваў і вызваліў ад пакарання. Калі ж яны ў 682 годзе аднавілі свае замахі, ён загадаў адразаць ім насы (фізічная пачварнасць пазбаўляла правоў на прастол) і пазбавіць іх тытулаў аўгустаў.

Імператар Канстанцін IV даруе прывілеі равенскай царкве (мазаіка базілікі Сант-Апалінарэ-ін-Класэ)

Вёў шматгадовую цяжкую вайну з Арабскім халіфатам. У 678 годзе арабы аблажылі Канстанцінопаль, і сталіцу выратаваў толькі грэчаскі агонь. Канстанцін заключыў мір з халіфам Муавіяй. Межы засталіся нязменнымі. У 680681 гадах ваяваў з балгарамі хана Аспаруха, якія перайшлі Дунай пасля распаду Вялікай Балгарыі. Пацярпеў няўдачу і прызнаў стварэнне новай Балгарскай дзяржавы, якая займала некаторую частку фракійскіх земляў імперыі.

Склікаў 6-ы Сусветны сабор (III Канстанцінопальскі) у 680681, які пацвердзіў асуджэнне монафелітызму (пасля арабскага нашэсця большасць монафелітаў засталася на акупаваных арабамі землях).

Імператар памёр у 33 года ад дызентэрыі, паспеўшы абвясціць свайго сына Юстыніяна II суправіцелем і пераемнікам.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Ад жонкі Анастасіі меў двух сыноў:

Зноскі

  1. Norwich, John Julius (1990), Byzantium: The Early Centuries, Penguin, ISBN 0-14-011447-5. p. 316.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]