Перайсці да зместу

Іаан VII Палеалог

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іаан VII Палеалог
Ιωάννης Ζ' Παλαιολόγος
Візантыйскі імператар
1390
Папярэднік Іаан V
Пераемнік Іаан V
Кіраўнік Фесалонікі
1403 1408
Папярэднік Асманскае валадарства
Пераемнік Андронік Палеалог

Нараджэнне каля 1370
Смерць 1408(1408)
Род Палеалогі Палеалогі
Бацька Андронік IV Палеалог
Маці Кера Марыя Балгарская
Жонка Irene Gattilusio[d]
Дзеці Андронік V Палеалог
Грамадзянства
Дзейнасць урад[1] і палітыка[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іаан VII Палеалог (грэч. Ιωάννης Ζ' Παλαιολόγος; каля 1370 — 22 верасня 1408) — візантыйскі імператар у 1390 годзе.

Іаан быў сынам Андроніка IV. Пасля таго як у 1373 годзе бацька Іаана Андронік спрабаваў падняць мяцеж супраць свайго бацькі Іаана V, імператар загадаў асляпіць злачынца разам са сваім унукам. Але гэта зрабілі не цалкам, і Іаан, як і яго бацька, захаваў зрок, хоць бачыў дрэнна, касіў і часта маргаў.

У 1381 годзе Іаан атрымаў у валоданне Селімврыю. У красавіку 1390 года Іаан пры падтрымцы турэцкага султана Баязіда захапіў сталіцу Канстанцінопаль, зрынуў дзеда і прыняў царскую ўладу над краінай. Яго кіраванне, праўда, доўжылася ўсяго некалькі месяцаў. Малодшы брат Андроніка IV, Мануіл, рушыў на дапамогу бацьку і вымусіў узурпатара бегчы са сталіцы. Аднак усё ж Іаан VII фармальна захаваў тытул імператара-суправіцеля Візантыі.

У 1398 годзе Іаан ізноў падняў паўстанне супраць Мануіла II. Але, мабыць, прызнаўшы пагрозу турэцкага нашэсця, Палеалогі аб’ядналіся. Мануіл з’ехаў у Еўропу шукаць дапамогу супраць туркаў, а сам Іаан, застаўшыся ў Канстанцінопалі, у 1402 годзе быў вымушаны адбіваць турэцкую аблогу. Аднак туркі знялі аблогу і сышлі ў Азію, дзе на іх раптам напаў эмір Цімур, які ўзяў султана Баязіда ў палон. Асманская імперыя распалася на дзве часткі: у еўрапейскай частцы кіраваў Сулейман[ru], а ў Малой Азіі Мехмед.

Візантыйскі імператар Мануіл II вярнуўся з Еўропы ў 1403 годзе і заключыў з Сулейманам выгодны дагавор, паводле якога імперыі вяртаюцца Фесалонікі, частка тэрыторый у Македоніі і некалькі астравоў Эгейскага мора. Больш за тое, Візантыя была вызвалена ад васалітэту. У тым жа годзе Мануіл дараваў Іаану губернатарства на востраве Лемнас і таксама прызначыў яго кіраўніком Фесалонікі. У Фесалоніках Іаан кіраваў як аўтаномны кіраўнік і карыстаўся тытулам «Імператар усёй Фесаліі»[2][3].

Іаан памёр у 1408 годзе, захоўваючы таксама тытул суправіцеля імператара Візантыі, але толькі як ганаровы. У шлюбе з Ірынай Гатылузіа[ru], дачкой генуэзскага кіраўніка Лесбаса, іх адзіны сын Андронік (часам званы Андронікам V) памёр у дзяцінстве.

Зноскі

  1. 1 2 Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Necipoglu, Nevra (2009). Byzantium between the Ottomans and the Latins: Politics and Society in the Late Empire(англ.). Cambridge University Press. ISBN 978-0-511-51807-2.
  3. Кузенков П. В. Мануил II Палеолог (руск.)(недаступная спасылка). Большая Российская энциклопедия: В 30 т.. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2018. Праверана 18 сакавіка 2018.
  • Дашков С. Б. Императоры Византии. — М., 1997. (руск.)
  • Рыжов К. В. Все монархи мира. Древняя Греция. Древний Рим. Византия. — М., 2001. (руск.)
  • Necipoglu, Nevra (2009). Byzantium between the Ottomans and the Latins: Politics and Society in the Late Empire(англ.). Cambridge University Press. ISBN 978-0-511-51807-2.
  • Кузенков П. В. Мануил II Палеолог // Большая Российская энциклопедия: В 30 т. (руск.)
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).