Флавій Аркадзій

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аркадзій
грэч.: Ἀρκάδιος
лац.: Flavius Arcadius
Аркадзій
Аўгуст
383 — 395
Суправіцелі: Феадосій I (383 — 395),
Ганорый (393 — 395)
Імператар Усходняй Рымскай імперыі
395 — 408
Суправіцель: Феадосій II (402 — 1 мая 408)
Папярэднік: Феадосій I
Пераемнік: Феадосій II
 
Дзейнасць: палітык
Веравызнанне: Хрысціянін-нікеец
Нараджэнне: 377
Іспанія
Смерць: 1 мая 408(0408-05-01)[1]
Канстанцінопаль, Візантыя
Род: Валентыніяна-Феадосія
Бацька: Феадосій I Вялікі
Маці: Элія Флацыла[d]
Жонка: Элія Еўдоксія[d]
Дзеці: Пульхерыя[d], Феадосій II, Аркадзія[d], Флацыла[d] і Марына[d]

Фла́вій Арка́дзій (377, Іспанія — 1 мая 408, Канстанцінопаль) — імператар Усходняй Рымскай імперыі, старэйшы сын імператара Феадосія I і Флацылы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аркадзій[2] нарадзіўся ў Іспаніі ў 377 годзе. Яго настаўнікамі былі Фемістый і святы Арсеній Вялікі. Абвешчаны Аўгустам 16 студзеня 383 на Гебдоме (Ваеннае поле) у Канстанцінопалі. Валадарыў з 395408 г., консул 385, 392, 394, 396, 402, 406 гадоў.

Калі пасля смерці Феадосія Вялікага Рымская імперыя была падзелена, ён стаў імператарам на Усходзе, а яго брат Ганорый атрымаў Захад. Уладанні Аркадзія распасціраліся ад Адрыятычнага мора да Тыгра і ад Дуная да Ніла. Фактычным кіраўніком Усходу стаў прэфект прэторыя Усходу Руфін, гал паводле паходжання. Руфін спрабаваў жаніць Аркадзія на сваёй дачцы, але прэпазіт свяшчэннай спачывальні, еўнух Еўтропій парушыў яго планы, паказаўшы імператару партрэт прыгажуні-дачкі вайскавода Баўтана Еўдакіі. Імператар ажаніўся з Еўдакіяй 27 красавіка 395 года. Апроч сына і спадчынніка — Феадосія II, — у Аркадзія было чатыры дачкі: Флацыла[3], Пульхерыя, якая была прызнана пазней святой і аказвала вялікі ўплыў на дзяржаўныя справы, а таксама Аркадзія і Марына.

27 лістапада 395 года Руфін быў забіты салдатамі гоцкага вайскавода Гайны ў прысутнасці імператара. У падзенні Руфіна значную ролю адыгралі Стыліхон і яго жонка Серэна, якая прыбыла ў Канстанцінопаль на пахаванне імператара Феадосія I. З гэтага часу найбольш уплывовай персонай пры двары становіцца Еўтропій, які быў у сваю чаргу зрынуты ў 399 годзе за карысталюбства і несправядлівыя ўчынкі імператрыцай Еўдакіяй і Гайнам, якія захапілі ўладу.

У 400 годзе збунтаваныя жыхары Канстанцінопаля забілі некалькі тысяч готаў, і Гайна быў вымушаны бегчы за межы імперыі. Аднак саюзнік імперыі Ульдзін, які валадарыў над гунамі на поўнач ад Дуная, забіў Гайну; яго адсечаную галаву ён адправіў у Канстанцінопаль. Гэтыя падзеі ў алегарычнай форме выкладзены ў сачыненні Сінезія «Пра провід».

Уплыў Еўдакіі пры двары заставаўся моцным. У 403 годзе яна дамаглася выгнання канстанцінопальскага епіскапа Іаана Залатавуста, лічачы, што, гаворачы пра залішнюю любоў некаторых жанчын да раскошы, ён меў на ўвазе менавіта яе. Шматлікія пратэсты прымусілі імператарскую пару вярнуць Іаана ў Канстанцінопаль, але неўзабаве канфлікт разгарэўся з новай сілай; Іаан быў выгнаны ўжо назаўжды і памёр праз тры гады. Нечаканую і пакутлівую смерць імператрыцы падчас родаў 3 кастрычніка 404 гады лічылі пакараннем за яе ролю ў лёсе Іаана. Справа Іаана спрыяла абвастрэнню канфлікту паміж заходнім і ўсходнім дваром, з прычыны таго, што і Папа Інакенцій, і імператар Ганорый актыўна выступалі ў абарону Іаана.

Яшчэ пры жыцці імператрыцы пры двары стаў карыстацца ўплывам егіпцянін Антэмій, які ў 404 годзе займаў пасаду магістра афіцый пры ўсходнім двары. Антэмій, які стаў консулам 405 года і прызначаны ў тым жа годзе прэфектам прэторыя, займаў гэту пасаду да 414 года, з'яўляючыся фактычным кіраўніком Усходняй Рымскай імперыі. Аркадзій сканаў 1 мая 408 года; дакладная прычына яго смерці невядомая. Яго спадчыннікам стаў непаўналетні сын, Феадосій II. Вестка пра смерць Аркадзія адыграла фатальную ролю ў развіцці канфлікту ў вярхах урада Заходняй Рымскай імперыі, стаўшы адной з прычын падзення Стыліхона, абвінавачанага ў спробе захопу ўлады і жаданні пасадзіць на канстанцінопальскі прастол свайго сына Еўхерыя.

Знешнасць і характар[правіць | правіць зыходнік]

Arcadius steel engraving.jpg

Паводле словаў гісторыка Філасторгія, Аркадзій «рост меў малы, цела сухарлявае, сілы слабыя, твар смуглы. Млявасць яго душы выкрывалі яго мова і ўласцівасць вачэй, якія ў яго санліва і хваравіта заплюшчваліся» (XI. 3). Яшчэ больш рэзка характарызуе імператара Сінезій:

" ...Вы вельмі мала бачыце, вельмі мала чуеце, губляючы мудрыя ўрокі вопыту. Вы цешыцеся толькі цялесным задавальненням і пераважна тым, што больш за іншыя пагружаюць у матэрыю - асалодай смаку і дотыку. Ваша існаванне падобна існаванню паліпа (стар.-грэч.: θαλαττίου πνεύμονος)[4]. "

Царкоўныя гісторыкі падкрэслівалі набожнасць Аркадзія; Сакрат Схаластык распавядае пра выпадак, калі нібы дзякуючы яго малітве тысячы людзей не загінулі ў выніку абвальвання велізарнага будынка ў Канстанцінопалі (VI. 23) і называе імператара «мужам рахманым і міралюбным». З іншага боку, некаторыя крыніцы гавораць пра хітрасць і раздражняльнасць Аркадзія. Хроніка Марцэліна паведамляе, што ў 390 годзе 13-гадовы Аркадзій выгнаў з палаца сваю мачаху Галу. Той жа Філасторгій апісвае прыступ шаленства, які ахапіў Аркадзія, калі жонка жалілася яму на Еўтропія. Занара (XIII. 19) распавядае, што калі Феадосій загадаў Ганорыю і Аркадзію падчас заняткаў стаяць у прысутнасці свайго настаўніка Арсенія, і Арсеній пакараў Аркадзія за нейкую правіну, Аркадзій зненавідзеў яго настолькі, што вырашыў забіць і нават наняў наёмнага забойцу; Арсенія выратавалі толькі неадкладныя ўцёкі.

Зноскі

  1. (unspecified title)
  2. Поўнае імя — Флавій Аркадзій, паводле CIL VI 1192 і інш.; гл. RE, Bd. I, sp. 1137 ff.
  3. Пра нараджэнне Флацылы ў 397 годзе згадваецца ў хроніцы Марцэліна Коміта, аднак калі іншыя дочкі імператара ўрачыста прынеслі зарок цноты, Флацылы сярод іх не было, і пра яе замужжа таксама нічога не вядома. Магчыма, Флацыла або памерла ў дзяцінстве, або, як думаў Эдвард Гібан, была інвалідам. Марцэлін згадвае пра смерць царэўны па імі Флацыла каля 431 года, але называе яе «дачкой Феадосія».
  4. Синезий. О царстве (глава 14) / Пер. В. М. Левченко // Византийский временник. Т. 6. 1953. С. 346.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Cameron A., Long J. Cameron, Alan. Barbarians and politics at the Court of Arcadius. Berkeley, 1993
  • Demougeot E. De l’unité à la division de l’empire romain, 395—410: Essai sur la government impérial. Paris, 1951
  • Güldenpennig A. Geschichte des Oströmischen Reiches unter den Kaisern Arcadius und Theodosius II, Halle, 1885
  • Liebeschuetz J.H.W.G. Barbarians and Bishops: Army, Church and State in the Age of Arcadius and Chrysostom. Oxford, 1990
  • Seeck O. Arkadios // RE, Bd. I, sp. 1137—1153.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:M1

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Шаблон:Рымскія консулы 365—395 гадоў