Леанід Сямёнавіч Мальцаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Леанід Мальцаў)
Jump to navigation Jump to search
Леанід Сямёнавіч Мальцаў
Леанід Сямёнавіч Мальцаў
Leonid Maltsev.jpeg
сцяг
6-ы Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі
сцяг
2 лістапада 2013 — 27 снежня 2016
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Аляксандр Боечка
Пераемнік: Анатоль Лапо
сцяг
5-ы Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі
4 снежня 2009 — 2 лістапада 2013
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Юрый Жадобін
Пераемнік: Аляксандр Мяжуеў
сцяг
Міністр абароны Беларусі
сцяг
24 верасня 2001 — 4 снежня 2009
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Аляксандр Чумакоў
Пераемнік: Юрый Жадобін
10 кастрычніка 1995 — 1 лістапада 1996
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Анатоль Касценка
Пераемнік: Аляксандр Чумакоў
 
Адукацыя:
Навуковая ступень: доктар палітычных навук[d]
Дзейнасць: палітык, ваенны
Месца працы:
Нараджэнне: 29 жніўня 1949(1949-08-29) (69 гадоў)
 
Ваенная служба
Гады службы: 19672016
Прыналежнасць: Flag of Belarus.svg Беларусь
Званне: генерал-палкоўнік
Камандаваў: 28-ым армейскім корпусам, Генеральным штабам ВС Беларусі, Міністэрствам абароны Беларусі
 
Узнагароды:
Ордэн Воінскай Славы
Ордэн «За службу Радзіме» I ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Медаль «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «80 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Медаль «80 гадоў Камітэту дзяржаўнай бяспекі»
Ордэн Дружбы
Leonid Maltsev.jpg

Леанід Сямёнавіч Мальцаў (нар. 29 жніўня 1949, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць) — вайсковы і дзяржаўны дзеяч Беларусі, міністр абароны Рэспублікі Беларусь (19961997, 20012009), дзяржаўны сакратар Савета бяспекі (з 2009).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1967 г. скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, у 1971 г. — Кіеўскае вышэйшае агульнавайскавое каманднае вучылішча (з адзнакай). Служыў у Групе савецкіх войскаў у Германіі. У 1979 г. скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе, праходзіў службу ў Далёкаўсходняй ваеннай акруге. У 1992 г. скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сілаў (з адзнакай) і прызначаны першым намеснікам камандуючага агульнавайскавой арміяй Беларускай ваеннай акругі.

Ва Узброеных сілах Беларусі займаў пасады камандзіра корпуса, начальніка Генеральнага штаба — першага намесніка міністра абароны.

У 1996 г. прызначаны міністрам абароны Беларусі. На гэтай пасадзе прабыў да 1997 г., калі быў прызначаны першым намеснікам начальніка штаба па каардынацыі ваенная супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД. У 1999 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Деятельность органов военного управления по поддержанию и укреплению воинской дисциплины». У 20002001  гг. — намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі РБ. У 2001 г. зноў прызначаны на пасаду міністра абароны. У 2004 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Стратэгія ваеннага будаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь у сучасных умовах»[1].

Са снежня 2009 г. прызначаны Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.

2 лістапада 2013 г. быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.

16 кастрычніка 2015 г. пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[2], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[3]

27 снежня 2016 года быў вызвалены ад пасады старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта і звольнены з ваеннай службы ў адстаўку па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення[4].

3 5 красавіка 2017 года займае пасаду прарэктара па інавацыйнай і навуковай працы Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО»[5].

У студзені 2019 г. узначаліў Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры прэзідэнце[6].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. [ https://news.tut.by/society/538879.html Экс-глава Минобороны и Госпогранкомитета стал проректором "МИТСО"]
  2. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.) . Праверана 16 кастрычніка 2015.
  3. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь. http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
  4. Мальцаў вызвалены ад пасады старшыні Дзяржпагранкамітэта (руск.) . Белта. Праверана 27 снежня 2016.
  5. Экс-глава Минобороны и Госпогранкомитета стал проректором "МИТСО" (руск.) . www.tut.by. Праверана 10 красавіка 2017.
  6. Высоцкая, Дарья Леонид Мальцев нашел новую работу (руск.) . Белорусский партизан (4 студзеня 2019). Праверана 4 студзеня 2019.


Папярэднік:
Анатоль Іванавіч Касценка
Міністры абароны Беларусі
Armed Forces of Belarus emblem.png

19951996
Пераемнік:
Аляксандр Пятровіч Чумакоў