Летні амфітэатр (Віцебск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Летні Амфітэатр)
Jump to navigation Jump to search
Духаўскі круглік і Летні амфітэатр

Летні амфітэатр — канцэртная пляцоўка, галоўная канцэртная пляцоўка міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі Базар у Віцебску». З’яўляецца філіялам ДУ «Цэнтр культуры „Віцебск“».

Здадзены ў эксплуатацыю ў 1988 годзе да «Фестывалю польскай песні».

Рэканструяваны ў 2007 годзе. Узведзены дах і абсталяваная прылеглая тэрыторыя. Галоўны архітэктар праекта рэканструкцыі — Аляксандр Зафатаеў.

Памер сцэны складае 430 кв. метраў. Умяшчальнасць 6219 сядзячых месцаў. Глядацкія месца падзелены на 9 сектараў. Традыцыйна самымі дарагімі месцамі лічацца месцы ў 2 і 3 сектарах.

Летні амфітэатр на беларускіх грошах[правіць | правіць зыходнік]

  • Выява летняга амфітэатра змешчана на купюры ў 10000 тысяч.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]