Перайсці да зместу

Лулубеі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лулубе́і (Lullubi, Lullubu) — старажытны народ Блізкага Усходу. Жылі ў вярхоўях ракі Дыяла ў горах Загрос на ўсход ад Двурэччы.

Гэта быў ваяўнічы народ, асабліва актыўны ў перыяд кіравання акадскага цара Нарам-Сіна (каля 2291—2254 гг. да н.э.) з Сарганаўскай дынастыі. Гэты цар, верагодна, падпарадкаваў сабе лулубеяў; гэта падзея ўшанавана на адным з шэдэўраў месапатамскага мастацтва — стэле Нарам-Сіна. Неўзабаве, аднак, лулубеі вярнулі сабе незалежнасць і працягнулі напады на паўднёвае Двурэчча, што паскорыла падзенне першай Акадскай імперыі.

Ад XXII стагоддзя да н.э. дайшоў надпіс «цара лулубеяў» з акадскім імем Анубаніні. У 2 тысячагоддзі да н.э. у дзяржавах хурытаў было шмат рабоў з лулубеяў. Гарады-дзяржавы лулубеяў згадваюцца ў IX стагоддзі да н.э. у надпісах асірыйскіх цароў. Ва ўрарцкай мове «лулу» азначала «вораг-чужак»[1].

Зноскі

  1. Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. 1969—1978.