Дур-Шарукін
Дур-Шарукін (акад. Крэпасць Саргана) — сталіца Асірыі ў апошнія гады кіравання Саргана II. Горад будаваўся па яго праекце ў перыяд з 713 па 707 гады да н.э. Аднак з прычыны раптоўнай гібелі цара ў бітве будаўніцтва было спынена, і сталіца была перанесена ў Ніневію. У канцы VII стагоддзя да н.э. горад быў разбураны войскамі Мідыі. Цяпер тут размешчана паселішча Харсабад (поўнач сучаснага Ірака), дзе дагэтуль пражываюць асірыйцы.[1][2]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сарган II быў царом Асірыі ў 722—705 гады да н.э. У 717 годзе ён загадвае пачаць будаўніцтва новай рэзідэнцыі для яго ў месцы зліцця рэк Тыгр і Вялікі Заб. У асірыйскіх запісах таго часу паказана, што матэрыялы, такія як драўніна, а таксама рабочая сіла былі прыцягнуты з далёкай Фінікіі. У наваколлях горада былі пасаджаны сады аліўкавага дрэва з мэтай павелічэння вытворчасці масла. Да 706 года да н.э. будаўнічыя працы спыніліся. У наступным годзе Сарган памёр у баі. Яго сын Сінахерыб адмовіўся ад ідэі працягнуць будаўніцтва і перанёс сталіцу назад у Ніневію. Пасля падзення Асірыйскай імперыі недабудаваны горад быў разбураны.[3]
План горада
[правіць | правіць зыходнік]Дур-Шарукін меў прамавугольную планіроўку з бакамі ў 1760 і 1635 метраў, плошчай у 3 кв.км ці 700 акраў. Працягласць сцен была роўная 16 280 адзінкам асірыйскай меры даўжыні, што адпавядала лічбаваму значэнню імя Сарган. Масіўныя сцены горада ахоўваліся 157 вартавымі вежамі. Унутр гарады вялі сем брам з розных канцоў. У цэнтры знаходзіўся царскі палац, побач — храмы, прысвечаныя такім багам, як Набу, Шамаш, Сін, і драбнейшыя — Ададу, Нінгалу, Нінурце. Таксама меўся зікурат вышынёй 42 метра[2], горад упрыгожвалі рэльефныя сцены і розныя скульптуры. У прыватнасці брамы «ахоўвалі» крылатыя быкі шэду, вага якіх даходзіць да 40 тон. Да горада прылягалі царскі паляўнічы парк і сад. З захаванай перапіскі вядома, што сюды былі дастаўлены тысячы маладых фруктовых дрэў, айвы, міндаля, яблыні і мушмулы.[4]
Раскопкі
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню пра гэта месца згадвае французскі генконсул у Масуле Поль-Эміль Бата ў 1842 годзе. Ён меркаваў, што тут размяшчалася біблейская Ніневія. Раскопкі пад яго кіраўніцтвам праводзіліся ў 1842—1844 гадах.[5] Віктар Плэйс працягнуў археалагічныя працы ў 1852—1855 гадах.[6]
Значная частка знаходак французаў была страчана падчас двух інцыдэнтаў пры транспартаванні ракой. У 1853 годзе Плэйс паспрабаваў перавезці дзве 30-тонныя статуі і іншыя матэрыялы ў Парыж, аднак піраты, якія напалі на экспедыцыю, затапілі транспартныя судны. У 1855 годзе Плэйс і Оперт паспрабавалі перавезці больш за 200 скрынь са знаходкамі з Дур-Шарукіна і Німруда, але ўся гэта калекцыя была згублена.[7] Тое, што ўдалося даставіць у Парыж, цяпер захоўваецца ў залах Луўра.
У 1928—1935 гадах у Харсабадзе праводзілі раскопкі амерыканскія археолагі з Усходазнаўчага інстытута Чыкага. За троннай залай імі быў выяўлены вялікі шэду вагай 40 тон. Статуя з вялікімі зяжкасцямі была дастаўлена ў Чыкага. Наступныя раскопкі праходзілі ў палацы і храмавым комплексе.[8] [9] [10] [11]
У 1957 годзе да даследавання горада прыняліся археолагі Іракскага дэпартамента антычнасці пад кіраўніцтвам Фуада Сафара. Імі быў выяўлены храм Сібіты.[12]
Паводле паведамленняў мясцовых жыхароў, 8 сакавіка 2015 года баявікі «ісламскай дзяржавы Ірака і Леванта» разрабавалі і часткова знішчылі руіны горада[13].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Дур-Шарукін у ВСЭ.
- ↑ а б Города Двуречья Архівавана 30 кастрычніка 2009..
- ↑ Marc Van De Mieroop, A History of the Ancient Near East ca. 3000 — 323 BC, Wiley-Blackwell, 2006, ISBN 1-4051-4911-6
- ↑ Lane Fox 2008:27; texts are in Luckenbill 1927:II.
- ↑ E. Guralnick, New drawings of Khorsabad sculptures by Paul Émile Botta, Revue d'assyriologie et d'archéologie orientale, vol. 95, pp. 23-56, 2002
- ↑ Victor Place, Nineve et l'Assyie, in3 volumes, Imprimerie impériale, 1867—1879
- ↑ Robert William Rogers, A history of Babylonia and Assyria: Volume 1, Abingdon Press, 1915
- ↑ [1] Архівавана 18 чэрвеня 2010. OIC 16. Tell Asmar, Khafaje and Khorsabad: Second Preliminary Report of the Iraq Expedition, Henri Frankfort, 1933
- ↑ [2] Архівавана 18 чэрвеня 2010. OIC 17. Iraq Excavations of the Oriental Institute 1932/33: Third Preliminary Report of the Iraq Expedition, Henri Frankfort, 1934
- ↑ [3] Архівавана 18 чэрвеня 2010. Gordon Loud, Khorsabad, Part 1: Excavations in the Palace and at a City Gate, Oriental Institute Publications 38, University of Chicago Press, 1936
- ↑ [4] Архівавана 18 чэрвеня 2010. Gordon Loud and Charles B. Altman, Khorsabad, Part 2: The Citadel and the Town, Oriental Institute Publications 40, University of Chicago Press, 1938
- ↑ F. Safar, The Temple of Sibitti at Khorsabad, Sumer, vol. 13, pp. 219—221, 1957
- ↑ Баявікі «Ісламскай дзяржавы» знішчылі і разрабавалі артэфакты руін старажытнага горада Дур-Шарукін . RT. Праверана 8 сакавіка 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- G. Loud and C.B. Altman, Khorsabad, University of Chicago Press, 1936-38.
- A. Fuchs, Die Inschriften Sargons II. aus Khorsabad, Cuvillier, 1994, ISBN 3-930340-42-9
- A. Caubet, Khorsabad: le palais de Sargon II, roi d'Assyrie: Actes du colloque organisé au musée du Louvre par le Services culturel les 21 et 22 janvier 1994, La Documentation française, 1996, ISBN 2-11-003416-5
- Arno Poebel, The Assyrian King-List from Khorsabad, Journal of Near Eastern Studies, vol. 1, no. 3, pp. 247–306, 1942
- Arno Poebel, The Assyrian King List from Khorsabad (Continued), Journal of Near Eastern Studies, vol. 1, no. 4, pp. 460–492, 1942
- Pauline Albenda, The palace of Sargon, King of Assyria: Monumental wall reliefs at Dur-Sharrukin, from original drawings made at the time of their discovery in 1843—1844 by Botta and Flandin, Editions Recherche sur les civilisations, 1986, ISBN 2-86538-152-8
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Дур-Шарукін на Вікісховішчы |
- Khorsabad Excavation Page — Oriental Institute Chicago Архівавана 13 кастрычніка 2008.
- Khorsabad Relief Project — Oriental Institute Архівавана 14 лютага 2014.
- Планіроўка Дур-Шарукіна