Перайсці да зместу

МАЗ-5335

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з МАЗ-53352)
МАЗ-5335
Вытворца Мінскі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Мінск Сцяг БССР
Гады выпуску 19771990
Храналогія
МАЗ-500А МАЗ-5336, МАЗ-5337
Фотагалерэя на Wikimedia Commons МАЗ-5335 на Вікісховішчы

МАЗ-5335 — грузавы аўтамабіль, які вырабляўся Мінскім аўтазаводам з 1977 па 1990 год. Далейшае развіццё МАЗ-500 і МАЗ-500А.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Цеплавыя абдзімальныя машыны на базе МАЗ-5335 (злева) і яго папярэдніка МАЗ-500А (справа)

Працэс асваення вытворчасці мадэрнізаваных аўтамабіляў МАЗ-5335 пачаўся яшчэ ў 1976 годзе, але расцягнуўся на некалькі гадоў[1].

У адпаведнасці з новымі патрабаваннямі ЕЭК ААН да размяшчэння светлавых прыбораў на грузавіках, фары перамясцілі ў бампер. Бакавы паўторнік паказальніка павароту перамясціўся ніжэй, ушчыльную да крыла. Таксама быў зменены выгляд радыятарнай рашоткі. На месцы фар з’явіліся паказальнікі паваротаў, апраўленыя дэкаратыўнымі накладкамі, якія з’яўляліся стылістычным працягам рашоткі радыятара. У кабіне з’явілася новая панэль прыбораў.

Некаторы час аўтамабілі выпускаліся на канвееры паралельна з сямействам МАЗ-6422, у 1990 годзе вытворчасць была спынена.

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • МАЗ-5335 — бартавы грузавік, базавы аўтамабіль сямейства. У параўнанні з папярэднікам МАЗ-500А атрымаў металічную платформу.
  • МАЗ-533501 — паўночны варыянт МАЗ-5335. Адрозніваўся ад яго наяўнасцю двайнога шклення, цеплаізаляцыі кабіны, шын і гуматэхнічных вырабаў, вырабленых з марозаўстойлівых матэрыялаў. Прызначаны для працы пры тэмпературах да −60°С[2].
  • МАЗ-53352 — мадыфікацыя для далёкамагістральных перавозак. Колавая база складала 5000 мм, паліўны бак быў павялічаны да 320 л.
{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
Аўтацыстэрна АЦ-8-5334 на шасі МАЗ-5334
  • МАЗ-5334 — шасі, прызначанае пад камплектацыю кузавамі і надбудовамі адмысловага прызначэння.

Тыпалогія мадэльнага шэрагу прынцыповых змен не зведала. Акрамя бартавых, аналагічным чынам былі абноўленыя іншыя мадыфікацыі. Мадэрнізаваныя аўтамабілі, за некаторымі выключэннямі, атрымалі абазначэнні ў адпаведнасці з новым галіновым стандартам:

  • МАЗ-516Б — трохвосевы бартавы грузавік колавай формулай 6х2 з пад’ёмнай трэцяй воссю.
  • МАЗ-5429 — седлавы цягач, далейшая мадэрнізацыя МАЗ-504А.
  • МАЗ-504В — седлавы цягач з васьміцыліндравым рухавіком ЯМЗ-238.
  • МАЗ-5430 — седлавы цягач абсталяваны гідраўлічнай апаратурай і прызначаны для буксіроўкі самазвальных паўпрычэпаў[3], далейшая мадэрнізацыя МАЗ-504Г.
  • МАЗ-515Б — седлавы цягач колавай формулы 6х4, далейшае развіццё седлавога цягача МАЗ-515А.
  • МАЗ-5549 — самазвал, далейшая мадэрнізацыя МАЗ-503А.
  • МАЗ-509А — лесавоз, далейшая мадэрнізацыя МАЗ-509.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Аўтамабілі МАЗ-5335 выкананы па схеме «кабіна над рухавіком». Кабіна — суцэльнаметалічная, закрытая, са спальным месцам, трохмесная. Абсталявана сістэмай ацяплення і вентыляцыяй. Прадстаўляе сабой бескаркасную штамп-зварную абцякальную канструкцыю з суцэльнаметалічных штампаваных панэляў, злучаных з дапамогай кропкавай зваркі. Пярэдняя панэль, за выключэннем блока прыбораў, стала пластыкавай. З’явіўся «бардачок». Абодва крэслы — з падлакотнікамі, падрысораныя і з рэгуляванымі спінкамі.

На аўтамабілі ўсталёўваліся шасціцыліндравы ЯМЗ-236 і васьміцыліндравы ЯМЗ-238 (на мадыфікацыі 53352) рухавікі.

Былі ўжытыя падоўжаныя у параўнанні з МАЗ-500А пярэднія рысоры і ўдасканаленыя тэлескапічныя амартызатары. Тармазная сістэма — двухконтурная, з паасобным прывадам тормазаў па восях. Рулявое кіраванне аснашчана гідраўлічным узмацняльнікам і тэлескапічнай рулявой калонкай.

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Мадыфікацыя МАЗ-5335[4] МАЗ-53352[4]
Рухавік ЯМЗ-236, дызельны, V-падобны, 6-цыліндравы ЯМЗ-238Е, дызельны, V-падобны, 8-цыліндравы
Працоўны аб’ём, л 11,15 14,86
Ступень сціску 16,5 16,5
Магутнасць, кВт (к.с.) 132,4 (180) пры 2100 аб/хв 194,9 (265) пры 2300 аб/хв
Круцільны момант 666,8 Нм пры 1500 аб/хв 882,6 Нм пры 1500 аб/хв
Каробка перадач механічная, 5-ступеньчатая механічная, 8-ступеньчатая
Перадатачныя лікі

I — 5,26; II — 2,90; III — 1,52; IV — 1,00; V — 0,66; задні ход — 5,48

I — 7,73; II — 5,50; III — 3,94; IV — 2,80; V — 1,96; VI — 1,39; VII — 1,00; VIII — 0,71; задні ход — 11,78 і 2,99

Перадатачны лік галоўнай перадачы 7,24 7,78
Грузападымальнасць, кг 8000 8400
Дапушчальная маса прычэпа, кг 12000 20000
Маса без нагрузкі, кг 6725 7450
Размеркаванне ўласнай масы па восях, кг на пярэднюю 3425 4200
на заднюю 3300 3250
Максімальная дазволеная маса, кг 14950 16000
Размеркаванне поўнай масы па восях, кг на пярэднюю 4950 6000
на заднюю 10000 10000
Радыус развароту, м па следзе знешняга пярэдняга кола 8,8 11,0
вонкавы габарытны 9,5 11,5
Максімальная хуткасць, км/г 85 85
Тармазны пуць з хуткасці 40 км/г, м 18,4 19,9
Расход паліва, л/100 км 23,8 28
Паліўны бак, л 200 350

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Высоцкі М.С. «СЕМЕЙСТВО МАЗ-5335»(руск.) // За рулём : часопіс. — 1983. — № 5. — С. 13.
  • ЕвроМАЗ(руск.) // ГрузовикПресс : часопіс. — 2010. — № 3.
  • Краткий автомобильный справочник НИИАТ (руск.). — 10-е изд. — М.: Транспорт, 1985. — 220 с.