Марошка
Марошка | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Rubus chamaemorus L. | |||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||
|
Марошка[3] ці Маліна прыземістая, Марошка прысадзістая[4] (Rubus chamaemorus) — від шматгадовых травяністых раслін з роду Рубус (Маліна) (Rubus) сямейства Ружавыя (Rosaceae)[5].
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Навуковая відавая назва паходзіць ад стар.-грэч.: χαμαί («на зямлі») і лац.: morus («шаўкоўніца»). «Марошка» адначасова назва расліны і яе пладоў.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Травяністая або паўхмызняковая шматгадовая двухдомная расліна з доўгім і тонкім паўзучым карэнішчам вышынёй 8-25 см[5][6], з паўзучым карэнішчам і сцяблом, якое развіваецца штогод падчас цвіцення.
Сцёблы кароткаапушаныя, тонкія, прамастойкія, з двума-трыма лістамі і адной верхавіннай кветкай з белымі пялёсткамі[6]. Такім чынам, утвараецца па адной ягадзе на сцябле.
Лісце цэльнае, маршчыністае круглява-пупышкападобнае, пяціпялёсткавае, па краі няроўна-гародчатае[5][6].
Кветкі аднаполыя, адзінкавыя, белыя[5]. Тычынкавыя і песцікавыя кветкі знаходзяцца на розных раслінах, мужчынскія кветкі троху буйней. Чашалісцікаў і пялёсткаў па пяць; тычынкі і песцікі шматлікія. Цвіце ў чэрвені — ліпені, а праз 40-45 дзён спеюць ягады.
Плод — зборная касцянка дыяметрам 1,5 см[5][6], формай нагадвае плады маліны, але адрозніваецца асаблівым пахам і смакам, салодкая[5]; няспелыя ягады — чырвоныя, а спелыя — аранжавага колеру[6], амаль празрыстыя, нагадваюць чысты яркі бурштын, з ружовым бокам[5]. Ягады тры разы мяняюць свой колер. Ураджайнасць ягад дасягае нярэдка 1000 кг з 1 га.
Не любіць дождж і вецер, асабліва — замаразкі.
Квітнее ў маі-чэрвені, збіраюць ягады ў ліпені-жніўні[6], карані нарыхтоўваюць глыбокай восенню.
Злева направа: кветка, ліст у восеньскай афарбоўцы, плод, насенне
|
Шкоднікі
[правіць | правіць зыходнік]Лісце марошкі з’яўляецца кормам для вусеняў некаторых відаў матылькоў відаў. У молі Coleophora thulea няма іншых вядомых харчовых раслін. Сярод іншых відаў можна назваць Coleophora plumbella, Chionodes viduella і Amphipyra tragopoginis.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Марошка ў Нарвегіі
|
Цвіценне марошкі ў Фінляндыі
|
Ягада не любіць спякоту, таму, у асноўным, яе можна сустрэць толькі ў тых рэгіёнах, дзе сярэднясутачная тэмпература ўлетку не падымаецца вышэй за 20 градусаў. Марошка вытрымлівае халодныя тэмпературы[5] ніжэй за −40 °C, але адчувальная да солі і сухіх умоў. Яна расце на балотах, маршах і вільготных лугах і патрабуе сонечнай экспазіцыі ў кіслай зямлі (паміж 3,5 і 5 pH).
Марошка расце ў паўночным паўшар’і ад 78°N да прыкладна 55°N на балоце. У вельмі рэдкіх выпадках сустракаецца аж да 44°N, у асноўным у горных раёнах.
Арэал ахоплівае пераважна сярэднюю паласу еўрапейскай часткі Расіі, таксама яе поўнач, Сібір і Далёкі Усход[7].
У Еўропе яна расце ў паўночных краінах, краінах Балтыі, паўднёвай частцы Грэнландыі і Беларусі. Сустракаецца ў нямецкіх далінах Везера і Эльбы, дзе знаходзіцца пад аховай закона, і ў пустках Вялікабрытаніі і Ірландыі
У Азіі сустракаецца ў паўночнай частцы Расіі на ўсход у бок Ціхага акіяна. Невялікія папуляцыі сустракаюцца таксама далей на поўдзень, як батанічны рудымент Ледніковага перыяду.
У Паўночнай Амерыцы марошка дзіка расце на большай частцы Паўночнай Канады, Аляскі, у Паўночнай Мінесоце, Нью-Хэмпшыры і Мэне. Ёсць гістарычны запіс пра невялікую папуляцыю, якая раней расла на Лонг-Айлэндзе на ўсход ад Нью-Ёрка[8][9].
Сустракаецца на тарфяных балотах, забалочаных лясах, мохавых і хмызняковых тундрах у арктычнай і паўночнай лясной паласе паўночнага паўшар’я па паўночных аколіцах[5][6].
Ягаднікі марошкі суседнічаюць з брусніцамі, чарніцамі, буякамі, побач часта расце багун, шмат сфагнавых мхоў. Такія месцы — улюбёныя пашы белых курапатак і такуючых глушцоў.
У класіфікацыі раслінных супольнасцей характэрны від для альянсу Oxycocco-Empetrion, асацыяцыі Empetro-Trichophoretum austriaci[10].
Хімічны склад
[правіць | правіць зыходнік]Сабраныя ягады марошкі
|
У спелых ягадах утрымліваюцца цукры (4-5 %[5]), бялкі (0,8 %), клятчатка (3,8 %), арганічныя кіслоты: яблычная, лімонная — (0,7-0,8 %[5]); вітаміны: С (30-200 мг%), В (0,02 мг%), РР (0,15 %), А; мінеральныя рэчывы: шмат калію, фосфар, жалеза, кобальт, антацыяны, дубільныя і пекцінавыя рэчывы, утрыманне якіх адрозніваецца ў розных рэгіёнах у залежнасці ад балансу сонечнага святла, дажджу і тэмпературы[11]. Прысутнічаюць элагітаніны ламбертыянін C і сангуін H-6[12].
Варыяцыі генатыпу марошкі таксама могуць ўплываць на поліфенольны склад, асабліва для элагітанінаў, сангуіну H-6, антацыянаў і кверцэціну[13].
Поліфенольныя экстракты марошкі паляпшаюць яе ўласцівасці да захоўвання ў свежым выглядзе[14]. Таксама ўтрымлівае прынамсі 14 лятучых рэчываў, уключаючы ванілін, адказны за водар марошкі[15].
Размнажэнне
[правіць | правіць зыходнік]Шырокае распаўсюджванне адбываецца за кошт пераносу насення птушкамі і сысунамі. Далейшае размнажэнне магчыма таксама праз яе карэнішчы, якія могуць развівацца ў шырокія ягадныя плямы. Тронкі ў маі або жніўні здольныя ўтвараць генетычныя клоны мацярынскай расліны[16].
Збор ягад на дзяржаўных землях
[правіць | правіць зыходнік]Збор ягад марошкі
|
У некаторых паўночных еўрапейскіх краінах, такіх як Нарвегія, агульная палітыка датычна недраўніннай лясной прадукцыі дазваляе кожнаму ахвочаму збіраць марошку на дзяржаўнай зямлі і есці яе на месцы, але толькі мясцовыя жыхары могуць транспартаваць ягады з гэтых месцаў і толькі спелыя ягады могуць быць сабраны[17][18][19].
Культывацыя
[правіць | правіць зыходнік]Продаж марошкі
|
Нягледзячы на вялікі попыт як прысмакі (асабліва ў Нарвегіі і Фінляндыі), марошка шырока не культывуецца і з’яўляецца, найперш, дзікай раслінай. Аптовыя цэны вар’іруюцца ў шырокім дыяпазоне, зыходзячы з памеру гадавога ўраджаю, напрыклад, у 2004 годзе яны складалі каля €10/кг[20].
З сярэдзіны 1990-х гадоў гэты від з’яўляецца складовай часткай шматнацыянальнага даследчага праекта. Нарвежскі ўрад, у супрацоўніцтве з фінскімі, шведскімі і шатландскімі калегамі працуе над магчымасцю камерцыйнай вытворчасці розных лясных ягад (Нарвегія імпартуе з Фінляндыі 200—300 тон марошкі на год). Пачынаючы з 2002 года, некаторыя сарты сталі даступнымі для фермераў, у прыватнасці, «Apolto» (мужчынскі), «Fjellgull» (жаночы) і «Fjordgull» (жаночы). Марошку можна вырошчваць у арктычных раёнах, дзе мала іншых культур, напрыклад уздоўж паўночнага ўзбярэжжа Нарвегіі.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Збіраюць ягаду марошкі ў ліпені, пакуль яна чырвона-жоўтая, выбарачна, па меры паспявання. Збор доўжыцца толькі 10-14 дзён, затым ягада пераспявае і робіцца занадта мяккай для збору.
Марошку можна захоўваць замарозіўшы або зварыўшы з яе варэнне або сок. У прахалодным месцы яна выдатна захоўваецца ў драблёным стане ва ўласным соку нават без дадавання цукру[21].
У кулінарыі
[правіць | правіць зыходнік]Варэнне з марошкі
|
Аўсяная каша з марошкай
|
Лапландскі сыр з марошкай
|
Плады з добрым смакам, выкарыстоўваюць ў розных выглядах (свежымі, у выглядзе варэння, соку, павідла, джэму, кампоту, віна, жэле[5]). Доўга захоўваецца ў мочаным выглядзе .
Прыгожая і яркая ягада таксама выкарыстоўваецца і як упрыгажэнне для страў.
У Фінляндыі з марошкавым жэле ці свежай марошкай сервіруюць традыцыйны лапландскі сыр. У Швецыі марошкавы джэм выкарыстоўваюць як топінг для марожанага, бліноў, аладак і вафляў. У Нарвегіі марошку часта змешваюць з узбітымі вяршкамі і цукрам, каб падаваць як дэсерт пад назвай «Multekrem » (марошкавыя вяршкі), як варэнне або як інгрэдыент дамашняга марожанага. Марошкавы ёгурт «molte-/multeyoughurt» прадаецца ў нарвежскіх крамах[22].
У канадскай правінцыі Ньюфаўндленд і Лабрадор марошку выкарыстоўваюць, каб біць пірагі і варэнне.
Народы юпік змешваюць ягады марошкі з тлушчам ластаногіх і паўночных аленяў (апошні наразаюць і узбіваюць з тлушчам ластаногіх) і цукрам, каб зрабіць «эскімоскае марожанае» ці акутак .
З-за высокага ўтрымання вітаміну C ягады з’яўляюцца важным традыцыйным харчовым рэсурсам юпік і шануецца паўночнымі маракамі і карэннымі народамі поўначы[5]. Утрыманне поліфенолаў, у тым ліку бензойнай кіслаты, верагодна, служыць натуральным кансервантам харчовых прадуктаў, прыгатаваных з ягад[23].
Алкагольныя напоі
[правіць | правіць зыходнік]Марошкавы лікёр
|
У Фінляндыі і Швецыі выпускаюць традыцыйныя марошкавыя лікёры, папулярныя сярод замежных турыстаў[24], такія як «Lakkalikööri » (Фінляндыя). Яны адметны моцным смакам і высокім утрыманнем цукру. Марошка выкарыстоўваецца як араматызатар для вырабу акавіты. На паўночным усходзе Квебека, марошкавы лікёр вядомы, як chicoutai (карэнная назва)[25].
У медыцыне
[правіць | правіць зыходнік]Марошка — крыніца карысных, гаючых рэчываў; так, вітаміну C у марошцы ў тры разы больш за апельсіны[24].
Марошка з поспехам выкарыстоўваецца ў дыетычным і лячэбным харчаванні. Рэкамендуецца ўключаць яе ў рацыён тым, хто цярпіць на авітаміноз, страўнікава-кішачныя і сардэчна-сасудзістыя захворваннямі. Салодкая ягада таксама знайшла прымяненне як супрацьзапаленчы сродак — яна паляпшае стан хворых на ангіну, грып і прастуду.
Акрамя таго марошка дапамагае пры апёках і атручэнні (у тым ліку цяжкімі металамі). Сок марошкі ўжываюць вонкава пры каросце, а спелыя плады валодаюць патагонным, мачагонным, супрацьмікробным, мацавальным і спазмалітычным дзеяннем. Яны ўмацоўваюць імунную сістэму і падвышаюць згусальнасць крыві.
Лісце марошкі валодае ранагаючым, кровасуцішальным, звязальным, мачагонным і супрацьзапаленчым дзеяннем. Адвар лісця прызначаюць пры цыстыце, парушэнні абмену рэчываў, падагры і дыярэі. У тандэме з рыбіным тлушчам, свежае лісце марошкі ліквідуе гнойныя нарывы.
Яшчэ ягада марошка карысна цяжарным, бо змяшчае такаферолы, якія неабходныя для нармальнага цячэння цяжарнасці і нараджэння здаровага дзіцяці. Акрамя таго, у ёй ёсць жалеза, дзякуючы чаму яе выкарыстоўваюць пры лячэнні малакроўя (анеміі).
Ягада дзякуючы свайму багатаму складу, спадабалася і касметолагам — выцяжкі з яе ўваходзяць у склады розных масак, крэмаў, шампуняў, геляў і іншых сродкаў.
Марошка супрацьпаказаная хворым на язву страўніка і гастрыты з падвышанай кіслотнасцю. Ягады варта асцярожна ўжываць людзям, схільным да алергіі.
Іншае
[правіць | правіць зыходнік]Кветкі марошкі даюць меданосным пчолам нектар і пылок[26]. Мядовая прадуктыўнасць квітнеючых зараснікаў дасягае 80-100 кг з 1 гектара. Мёд празрысты і прыемны на смак.
Каштоўны алей насення марошкі выкарыстоўваецца для вырабу касметыкі.
Ахова
[правіць | правіць зыходнік]Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993)[27]. Ахоўваецца ў Польшчы.
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]Франц Дыдзерык Бае «Курапатка і марошка», 1874
|
Марошка — любімая ягада Аляксандра Пушкінa[24]. Вядома, што перад смерцю ён папрасіў мочанай марошкі.
З 1999 года Манетны двор Фінляндыі чаканіць манету наміналам у 2 еўра з выявай марошкі, створанай архітэктарам і дызайнерам Райма Хейнам[28].
У фінскай абшчыне Рануа праводзіцца штогадовы фестываль марошкі.
Марошка намалявана на карціне Франца Дыдзерыка Бае «Курапатка і марошка».
У літаратуры
[правіць | правіць зыходнік]Нямецкая драма Персі Адлана мае назву «Ягада-марошка » (Salmonberries, 1991)
Раман Сары Лідман называецца «Край марошкі» (Hjortronlandet, 1955)
Інакенцій Аненскі ў вершы «Нервы» згадвае марошку.
У геральдыцы і філатэліі
[правіць | правіць зыходнік]Марошка выяўлена на гербах некалькіх адміністрацыйных адзінак Нарвегіі і Фінляндыі. У 1982 годзе ў СССР была выпушчана паштовая марка з выявай марошкі.
-
Паштовая марка СССР
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Напісанне Марошка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.129
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 113. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Морошка // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 84-85. — 200 с. — 130 000 экз.
- ↑ а б в г д е ё Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.
- ↑ Морошка приземистая в Беларуси: проблемы сохранения и воспроизводства Архівавана 9 сакавіка 2011. (руск.)
- ↑ Biota of North America Program 2014 state-level distribution map
- ↑ Biota of North America Program 2014 county distribution map
- ↑ Władysław Matuszkiewicz: Przewodnik do oznaczania zbiorowisk roślinnych Polski. Warszawa: Wyd. Naukowe PWN, 2006. ISBN 83-01-14439-4.
- ↑ Jaakkola, M; Korpelainen, V; Hoppula, K; Virtanen, V (2012). "Chemical composition of ripe fruits of Rubus chamaemorus L. Grown in different habitats". Journal of the Science of Food and Agriculture. 92 (6): 1324–30. doi:10.1002/jsfa.4705. ISSN 0022-5142. PMID 22083544.
- ↑ "Antioxidant activity of isolated ellagitannins from red raspberries and cloudberries". J Agric Food Chem. 60 (5): 1167–74. 2012. doi:10.1021/jf203431g. PMID 22229937.
{{cite journal}}
: Шаблон цытавання ўжывае састарэлы параметр|authors=
(даведка) - ↑ McDougall, G. J.; Martinussen, I; Junttila, O; Verrall, S; Stewart, D (2011). "Assessing the influence of genotype and temperature on polyphenol composition in cloudberry (Rubus chamaemorus L.) using a novel mass spectrometric method". Journal of Agricultural and Food Chemistry. 59 (20): 10860–8. doi:10.1021/jf202083b. PMID 21916411.
- ↑ Laine, P; Kylli, P; Heinonen, M; Jouppila, K (2008). "Storage stability of microencapsulated cloudberry (Rubus chamaemorus ) phenolics". Journal of Agricultural and Food Chemistry. 56 (23): 11251–61. doi:10.1021/jf801868h. PMID 18989975.
- ↑ Pyysalo, T; Honkanen, E (1977). "The influence of heat on the aroma of cloudberries (rubus Chamaemorus l.)". Zeitschrift für Lebensmittel-Untersuchung und -Forschung. 163 (1): 25–30. PMID 835340.
- ↑ K. Rapp (1986). "Vegetativ oppformering av molte (Rubus chamaemorus L.)". Jord og Myr. 10: 1–11.
- ↑ Forest policies, access rights and non-wood forest products in northern Europe(недаступная спасылка). FAO. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 17 August 2015.
- ↑ Guide to Cloudberries . My Little Norway. Праверана 17 August 2015.
- ↑ (in Norwegian) Dette har du lov til å gjøre på tur(недаступная спасылка). UT.no, Norwegian Trekking and NRK (6 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2015. Праверана 17 August 2015.
- ↑ Ville Heiskanen & Juho Erkheikki (28 July 2005). "Record Cloudberry Crop Lures Thousands of Finns to Lapland Bogs (see § "Prices Drop"; ¶ 1)". Bloomberg. Праверана 13 August 2015.
- ↑ Wild berries: cloudberries(недаступная спасылка). Arctic Flavours Association (6 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2014. Праверана 15 September 2014.
- ↑ TINE Yoghurt Molte(недаступная спасылка). TINE.no. Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2016. Праверана 5 жніўня 2016.
- ↑ Thiem, B. (2003). "Rubus chamaemorus L. – a boreal plant rich in biologically active metabolites: a review". Biological Letters. 40 (1): 3–13. Архівавана з арыгінала 26 красавіка 2018. Праверана 9 лютага 2022.
- ↑ а б в Авдеенко С. Нашего бору ягода… // The New Times. — 14.9.2009. — № 32.
- ↑ Chicoutai(нявызн.)(недаступная спасылка). terroirsquebec.com. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2013. Праверана 7 April 2013.
- ↑ Абрикосов Х. Н. и др. Морошка // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 199. Архівавана 7 студзеня 2012.
- ↑ Красная книга Беларуси(недаступная спасылка). redbook.minpriroda.gov.by. Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2016. Праверана 22 мая 2016.
- ↑ Описание монеты 2 евро, Финляндия (1 серия) на сайте «Информационный каталог евро» (руск.) (Праверана 11 лютага 2011)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 404. — ISBN 9-87317-128-9.
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. II катэгорыя (EN) |
- Марошка Архівавана 8 жніўня 2013. на сайце Супольнасці аматараў этнічнай культуры карэнных народаў Поўначы (руск.)