Юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Сцяг СССР СССР
Тып медаль
Каму ўручаецца маршалам, генералам, адміралам, афіцэрам, а таксама старшыням, сяржантам, салдатам і матросам звыштэрміновай службы
Падставы ўзнагароджання знаходзяцца да 23 лютага 1958 года ў кадрах Савецкай Арміі, Ваенна-Марскога Флоту, войскаў МУС, войскаў і органаў КДБ пры Савеце Міністраў СССР
Дата заснавання 18 снежня 1957
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць 820 080
Характарыстыкі
Матэрыял Латунь
Памеры дыяметр — 32 мм
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Малодшая Юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юбіле́йны меда́ль «40 гадо́ў Узбро́еных Сіл СССР» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 18 снежня 1957 года ў азнаменаванне 40-й гадавіны Узброеных Сіл СССР. Аўтар малюнка медалі — мастак В. І. Гаголін.

Юбілейным медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» узнагароджваюцца маршалы, генералы, адміралы, афіцэры, а таксама старшыны, сяржанты, салдаты і матросы звыштэрміновай службы, якія знаходзяцца да 23 лютага 1958 года ў кадрах Савецкай Арміі, Ваенна-Марскога Флоту, войскаў МУС, войскаў і органаў КДБ пры Савеце Міністраў СССР.

Юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля юбілейнага медаля «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту».

Па стану на 1 студзеня 1995 года юбілейным медалем «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» узнагароджана прыблізна 820 080 чалавек.

Апісанне медаля[правіць | правіць зыходнік]

Юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.

На адным боку медаля, у цэнтры — барэльефны малюнак У. І. Леніна ў профіль, звернуты ў левы бок.

У ніжняй частцы медаля — рэльефны надпіс «40» на двух перакрыжаваных лаўра-дубовых галінах.

На адваротным боку медаля надпіс — па акружнасці: «В ОЗНАМЕНОВАНИЕ СОРОКОВОЙ ГОДОВЩИНЫ», у цэнтры: «ВООРУЖЕННЫХ СИЛ СССР» і дата «19181958», унізе малюнак маленькай пяціканцовай зоркі.

Края медаля абрамлены борцікам. Усе надпісы і выявы на медалі выпуклыя.

Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай шэрай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі дзве чырвоныя палоскі шырынёй 2 мм, па краях стужкі таксама чырвоныя палоскі шырыней па 2 мм.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 178—179. — ISBN 5-7062-0111-0.
  • Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 93.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]