Леапольд Скульскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леапольд Скульскі
Leopold Skulski
Леапольд Скульскі
сцяг
3-ці Прэм'ер-міністр Польскай Рэспублікі (1918-1939)
13 снежня 1919 — 9 чэрвеня 1920
Папярэднік: Ігнацы Падарэўскі
Пераемнік: Уладзіслаў Грабскі
сцяг
9-ы Міністр унутраных спраў Польскай Рэспублікі (1918-1939)
24 ліпеня 1920 — 29 чэрвеня 1921
Папярэднік: Юзаф Кучынскі
Пераемнік: Уладзіслаў Рачкевіч
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: хімік, палітык, дыпламат
Член у:
Веравызнанне: Каталік
Нараджэнне: 15 лістапада 1877(1877-11-15)
Смерць: 1940

Леапо́льд Ску́льскі (польск.: Leopold Skulski; 15 лістапада 1877 — 1939 (1940?)) — польскі хімік, палітычны дзеяч, прэм'ер-міністр.

Нарадзіўся ў Замосці. У 1906 годзе скончыў Палітэхніку ў Карлсруэ. Пасля жыў у Лодзі. Член польскага Таварыства гімнастычнага «Сокал». У 1915 годзе заснаваў у Лодзі Народнае Аб'яднанне, якое было блізка эндэцыі. Пад час выбараў самакіравання здабыў мандат дэпутата гораду Лодзі. У 1919 годзе здабыў пасольскі мандат. З 13 снежня 1919 да 9 чэрвеня 1920 года — прэм'ер-міністр Польшчы. З 24 ліпеня 1920 да 28 чэрвеня 1921 года — міністр унутраных спраў ва ўрадзе Вінцэнты Вітаса. Падтрымліваў апалячванне Крэсаў і распаўсюджванне асадніцтва. Заяўляў, што праз 50 гадоў у Польшчы не знойдзе ніводнага беларуса нават са свечкаю. У 1930-х гадах не браў удзел у палітычным жыцці. Быў старшынёй Польскага Радыё да 1936 года. Калі выбухнула Другая сусветная вайна з'ехаў у Пінск, дзе быў арыштаваны НКВД пасля, таго як прыйшла Чырвоная Армія. Перавезены ў Брэст, дзе па чутках памёр ці быў забіты.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Andrzej Chojnowski, Piotr Wróbel: Prezydenci i premierzy Drugiej Rzeczypospolitej. Wrocław — Warszawa — Kraków: Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, 1992. ISBN 83-04-03854.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]